Меркаванні1111

Карбалевіч: Нерэгістрацыя Бабарыкі — бясспрэчны знак слабасці Лукашэнкі

Лукашэнка махнуў рукой на вобраз моцнага палітыка, які не баіцца канкурэнцыі, піша на Svaboda.org палітычны аглядальнік Валер Карбалевіч.

Маўляў, Бабарыка не ўказаў даходаў, «нажытых злачынным шляхам». Гэтыя высновы ЦВК грунтаваліся на папярэдняй інфармацыі следчых органаў. Праігнаравалі прынцып прэзумпцыі невінаватасці: тое, што злачынства любога грамадзяніна можа прызнаць толькі суд.

Чытайце таксама: «Парушана прэзумпцыя невінаватасці», — юрыст Сапелка пра адмову рэгістраваць Бабарыку

А тое, што ўдзел супрацоўнікаў Белгазпрамбанка ў ініцыятыўнай групе Бабарыкі расцанілі як дапамогу замежнай структуры, увогуле ўвойдзе ў падручнікі юрыспрудэнцыі як прававы кур’ёз.

Уласна, сённяшняе рашэнне ЦВК цалкам вынікае з той стратэгіі, якую выбрала кіроўная каманда. З моманту арышту Бабарыкі іншага рашэння проста быць не магло.

Можна меркаваць, што пасля арышту Бабарыкі і інтэнсіўнай дыскрэдытацыі яго дзяржаўнымі медыя ягоная папулярнасць, наадварот, узрасла.

Бо запрацаваў чыннік сімпатыі да ахвяры ўладнага самавольства. То-бок эфект атрымаўся адваротны. У выніку — іншых варыянтаў, акрамя як выкінуць Бабарыку з выбарчага працэсу, у Лукашэнкі не засталося.

Быў, праўда, такі рызыкоўны варыянт: пакінуць Бабарыку ў бюлетэнях, а стаўку зрабіць на выбарчую машыну, якая за чвэрць стагоддзя навучылася даваць патрэбны вынік.

Але тут ёсць адна праблема. На пачатку кампаніі журналісты пыталі Віктара Бабарыку: маўляў, на што вы спадзеяцеся? Хіба не ведаеце, што ў Беларусі выбараў няма? Той адказаў, што калі мяне падтрымае 80%, то ўся выбарчая машына паламаецца і ЦВК будзе вымушана даваць рэальныя вынікі галасавання.

Лукашэнка спужаўся, што Бабарыка мае рацыю, і не стаў праводзіць такі эксперымэнт — ён вялікі перастрахоўшчык.

Якія высновы? Лукашэнка ахвяраваў вобразам моцнага палітыка, які не баіцца канкурэнцыі. Такі вобраз ён дэманстраваў раней. Цяпер уся гэтая інфармацыя пра рэйтынг у 76% — хлусня. Бо з такім рэйтынгам можна было б рэгістраваць усіх.

Чытайце таксама: Лукашэнку прыносяць сацыялогію, паводле якой узровень даверу яму — 76%

Цяпер мяняюцца і спосабы легітымацыі, і прырода палітычнага рэжыму, і шмат што іншае.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць