Грамадства77

«Выходзіць за межы законаў чалавечых і Божых». Біскуп Юрый Касабуцкі заявіў пратэст на дзеянні сілавікоў на тэрыторыі Чырвонага касцёла

Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі заяўляе рашучы пратэст на дзеянні супрацоўнікаў сілавых структур, якія ўвечары 26 жніўня заблакавалі ўваход і выхад у касцёле святога Сымона і святой Алены ў Мінску (Чырвоны касцёл).

Іерарх папярэджвае дзяржаўныя ўлады і кіраўніцтва сілавых структур, што падобныя дзеянні з’яўляюцца недапушчальнымі і незаконнымі. Касцёл з’яўляецца святыняй Бога, якую могуць свабодна наведваць усе жадаючыя.

Блакаванне ўваходу і выхаду людзей супярэчыць гарантаванаму Канстытуцыяй праву грамадзян на свабоду сумлення і веравызнання, абражае пачуцці вернікаў і выходзіць за межы законаў чалавечых і Божых.

Біскуп Касабуцкі патрабуе неадкладна разблакаваць уваход і выхад з Чырвонага касцёла і не перашкаджаць нікому заходзіць у святыню і выходзіць з яе.

Пратэст Генеральнага вікарыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскупа Юрыя Касабуцкага падтрымлівае Біскупскі вікарый для горада Магілёва і Магілёўскай вобласці біскуп Аляксандр Яшэўскі. Іерархі выказваюць надзею на тое, што падобныя дзеянні сілавых структур на тэрыторыі святынь больш ніколі не паўтарацца.

Фота Дар’і Буракінай, Tut.by.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам14

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

Палякі перавезлі ў Балтыйскае мора больш за 9 тысяч вугроў, каб іх не пералавілі расіяне12

У Перу выбралі мэра, падкінуўшы ўверх манетку

Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта10

Малюнак брытанскага прынца Джорджа апублікавалі ў вядомым часопісе. Рэдактарам быў ягоны бацька

У Ціхім акіяне знайшлі месцы, якія амаль не зазналі ўплыву чалавека2

У Слуцкім раёне пенсіянера пераехаў асфальтаўкладчык1

Украіна падбіла расійскі ракетны карабель у Балтыйскім моры10

Зяленскі: Расія хоча не гарантый бяспекі, а магчымасці ўмешвацца ў чужыя справы16

Беларусы могуць прышчапіцца ад грыпу французскай вакцынай2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам14

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць