Грамадства

Зварот арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча да католікаў у Беларусі

Фота Віталя Палінеўскага

1 верасня арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, якому напярэдадні пагранічныя службы Рэспублікі Беларусь не дазволілі вярнуцца на Радзіму, з Беластока звяртаецца да ўсёй паствы Каталіцкага Касцёла ў Беларусі. Зварот друкуе catholic.by.

Улюбёныя ў Хрысце біскупы, святары, кансэкраваныя асобы, браты і сёстры, людзі добрай волі!

31 жніўня 2020 года падчас перасячэння мяжы на пагранічным пераходзе Кузніца Беластоцкая — Брузгі без усялякіх тлумачэнняў мне было адмоўлена ў вяртанні ў Беларусь, хоць пагранічнікі паводзілі сябе вельмі карэктна.

Такое рашэнне пагранічных службаў мне як грамадзяніну Рэспублікі Беларусь абсалютна незразумела, бо закон Рэспублікі Беларусь № 49-3 ад 20 верасня 2009 г. «Пра парадак выезду з Рэспублікі Беларусь і ўезду ў Рэспубліку Беларусь грамадзянаў Рэспублікі Беларусь» у артыкуле 3 «Права грамадзянаў на выезд з Рэспублікі Беларусь і ўезд у Рэспубліку Беларусь» вызначае наступнае: «Права грамадзяніна на ўезд у Рэспубліку Беларусь не можа быць абмежавана».

Забарона на ўезд у Рэспубліку Беларусь перашкаджае мне як Ардынарыю Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ў ажыццяўленні пастырскага служэння і ўдзелу ў запланаваных касцельных мерапрыемствах.

Ва ўмовах грамадска-палітычнага крызісу, які ў цяперашні час перажывае наша Бацькаўшчына, я заклікаў і працягваю заклікаць да дыялогу і прымірэння. Мне зусім не хочацца, каб неабгрунтаванае і беззаконнае рашэнне пагранічнай службы павялічвала напружанасць у нашай краіне.

Я звярнуўся ў Дзяржаўны пагранічны камітэт Рэспублікі Беларусь з просьбай растлумачыць гэтую сітуацыю і адмяніць рашэнне аб забароне майго вяртання на Радзіму для выканання маіх пастырскіх абавязкаў

Спадзяюся, што гэта толькі прыкрае непаразуменне, якое ў самы кароткі тэрмін будзе выпраўлена.

Да вас, дарагія браты ў біскупскім і святарскім служэнні, кансэкраваныя асобы, вернікі і людзі добрай волі, я звяртаюся з просьбай аб малітве ў інтэнцыі майго хутчэйшага вяртання на Радзіму і мірнага вырашэння вострага грамадска-палітычнага крызісу ў нашай Бацькаўшчыне.

Даручаючы ўсіх вас Маці Божай і нябеснаму заступніку Беларусі святому Арханёлу Міхалу, я ад усяго сэрца благаслаўляю вас у імя Айца і Сына, і Духа Cвятога.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам14

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

Палякі перавезлі ў Балтыйскае мора больш за 9 тысяч вугроў, каб іх не пералавілі расіяне12

У Перу выбралі мэра, падкінуўшы ўверх манетку

Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта10

Малюнак брытанскага прынца Джорджа апублікавалі ў вядомым часопісе. Рэдактарам быў ягоны бацька

У Ціхім акіяне знайшлі месцы, якія амаль не зазналі ўплыву чалавека2

У Слуцкім раёне пенсіянера пераехаў асфальтаўкладчык1

Украіна падбіла расійскі ракетны карабель у Балтыйскім моры10

Зяленскі: Расія хоча не гарантый бяспекі, а магчымасці ўмешвацца ў чужыя справы16

Беларусы могуць прышчапіцца ад грыпу французскай вакцынай2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам14

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць