Грамадства33

Затрымалі звольненых за свае выказванні з тэлебачання Дзяніса Дудзінскага і Дзмітрыя Кахно

Дзяніс Дудзінскі і Кацярына Раецкая на «Маршы Свабоды» каля Стэлы 16 жніўня. Фота: instagram.com/dudinski_denis

У Мінску затрыманыя шоўмены і вядучыя Дзяніс Дудзінскі і Дзмітрый Кахно. Прычыны затрымання, а таксама што за сілавыя ведамствы да гэтага датычныя — пакуль невядома, піша Tut.by.

Што Дзяніс Дудзінскі затрыманы, нам пацвердзіла крыніца. Абставіны здарэння яна не паведаміла.

Што тычыцца Дзмітрыя Кахно, то яго затрымалі, калі ён выходзіў з пад'езда і сядаў у машыну: «Пад'ехаў чорны мікрааўтобус, выбег атрад у поўным абмундзіраванні, маму пакінулі, а Дзмітрыя зацягнулі ў бус».

Фота з інстаграма Дзмітрыя Кахно

Вядучы тэлеперадачы «Удача ў прыдачу» на тэлеканале АНТ Дзмітрый Кахно застаўся без эфіраў пасля эмацыйнага паста ў сацыяльных сетках з нагоды затрыманняў каля крамы Symbal.by. Пазней ён звярнуўся з адкрытым лістом да калег, якія яшчэ працуюць на беларускім тэлебачанні. Тых, хто «не можа нармальна спаць па начах», шоўмен заклікаў «зрабіць крок, без скандалаў і гучных заяў», гэта значыць звольніцца. Дзмітрый паабяцаў, што асабіста заступіцца за кожнага з іх.

Дудзінскі таксама пацярпеў з-за адкрытага выказвання свайго меркавання. Пасля паста Дзяніса аб затрыманнях каля крамы Symbal.by стала вядома, што ён з жонкай Кацярынай Раецкай адхілены ад вядзення «Славянскага базару». Пазней стала вядома, што яго звольнілі з БТ.

Нагадаем, 1 верасня, наведваючы Баранавічы, Лукашэнка пракаментаваў сітуацыю сыходу журналістаў з дзяржаўных СМІ. Ён заявіў, што яны «хайпанулі» на сітуацыі. На ягоную думку, журналісты загадзя прынялі пастанову пакінуць свае тэлеканалы і проста чакалі моманту, каб вярнуцца ўжо на нагрэтыя месцы.

— І не трэба прыдумляць, што пайшла нейкая хваля — кагосьці пакрыўдзілі, кагосьці збілі. Не ў гэтым справа. Яны даўно ведалі, што трэба рабіць. Хай робяць, мы ім далі свабоду, — заявіў Лукашэнка.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся

Усе навіны →
Усе навіны

Джон Коўл прыехаў у Мінск3

Хлопец спрабаваў выканаць трук на балконе і атрымаў траўму

Дарога дадому, якая пакуль вядзе праз фронт. У Кіева-Пячэрскай лаўры паказваюць гісторыю Палка Каліноўскага3

«Знаёмы паглядзеў на мяне як на НЛА». Якім Анджэй Пачобут пабачыў Гродна ФОТЫ6

Гродзенскі біскуп сыграў на барабанах на каталіцкім фестывалі моладзі3

Як за дзесяцігоддзе Швецыя амаль закрыла дзверы для мігрантаў9

Расія і Украіна абмяняліся ўдарамі па энергааб’ектах пасля слоў Трампа пра энергетычнае перамір’е9

28‑гадовую ўкраінку з Марыупаля асудзілі ў Мінску за палітыку. Чаму яна прыехала з Польшчы ў Беларусь, няясна4

Анжаліка Борыс: Пачобута паўсюль прымалі як героя9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць