Вакульчык узначаліў Раду бяспекі, а Церцель — КДБ

БелТА
Валерый Вакульчык, які быў кіраўніком КДБ, прызначаны дзяржаўным сакратаром Рады бяспекі Беларусі. Раней гэту пасаду ўзначальваў Андрэй Раўкоў.
Іван Церцель, які нядоўгі час быў кіраўніком Камітэта дзяржкантролю, прызначаны кіраўніком КДБ.
Старшыня КДК — пакуль в. а. Васіль Герасімаў.
Адпаведнае кадравае рашэнне прыняў сёння Аляксандр Лукашэнка, піша БелТА.
Цяпер чытаюць
Дарадца прэзідэнта Польшчы пракаментаваў зварот Калеснікавай і Золатавай: Лукашэнка выпускае некалькі дзясяткаў вязняў, а на наступны дзень затрымлівае новых
Каментары