Выбары-202099

Адзіны дэпутат у камісіі па расследаванні збіцця людзей: Мяне не запрашалі, я ж у адпачынку

Яшчэ напрыканцы жніўня генеральная пракуратура абвясціла, што пад яе эгідай створаная Міжведамасная камісія, якая возьме на сябе вывучэнне скаргаў людзей, якіх збівалі і з якіх здзекаваліся сілавікі. Ужо амаль сорак дзён прайшло з дня выбараў, але пра вынікі дзейнасці камісіі зусім нічога не вядома.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алег Гайдукевіч у інтэрв’ю газеце «Звязда» расказаў пра тое, ці будуць заведзеныя крымінальныя справы на сілавікоў, што прымалі ўдзел у збіцці людзей. «Мы чакаем вынікаў работы міжведамаснай камісіі. Запыт у людзей на гэта ёсць, самае галоўнае, каб усё было сумленна і законна. Па кожным факце павінны разабрацца не абстрактна, а індывідуальна», — адзначыў ён.

З гэтага самага матэрыялу вядома, што ў працы Міжведамаснай камісіі прымае ўдзел адзін дэпутат парламента — гэта былы намеснік генеральнага пракурора, прадстаўнік Сенненскай акругі Аляксандр Дубаў. «НН» звязалася з дэпутатам, каб даведацца пра працу камісіі.

«У працы камісіі ўдзелу яшчэ не браў, я толькі з адпачынку выйшаў. Па-мойму, два разы яны ўжо збіраліся. Мяне не запрашалі, бо ведалі, што я ў адпачынку. Ведаю, што там бяруць удзел прадстаўнікі генпракуратуры, парламента, МУС, Следчага камітэта».

Аляксандр Дубаў. Фота «Наша Талачыншчына».

Хто ж узначальвае гэтае ўтварэнне? «Намеснік генеральнага пракурора — я дакладна не ведаю хто», — сказаў нам Дубаў.

Мы папрасілі дэпутата выказаць сваё стаўленне адносна фактаў здзеку з людзей. «Як сказаў прэзідэнт, трэба, каб праводзілася праверка: і з таго, і з іншага бакоў. Мы ж у парламенце не можам даць прававую ацэнку. Гэта павінны рабіць праваахоўныя органы».

Ці наведваў Дубаў пацярпелых у бальніцах, як гэта рабілі некаторыя ягоныя калегі, у тым ліку Марыя Васілевіч? «У маёй акрузе такой патрэбы не было». Скаргаў ад людзей ён таксама не атрымліваў.

«НН» паспрабавала высветліць некаторыя падрабязнасці працы Міжведамаснай камісіі ў Генеральнай пракуратуры.

«Наша Ніва»: Дэпутат Дубаў нам паведаміў, што камісію ўзначальвае адзін з намеснікаў генеральнага пракурора, а хто менавіта?

Прэс-служба Генпракуратуры: Здаецца, гэта пытанне ўнутранае. Не так важна, хто стаў кіраўніком.

«НН»: Людзям гэта цікава.

ПГ: Я не буду паведамляць вам гэтага. Дзякуй вялікі. Да паба…

«НН»: Прабачце, яшчэ пытанне: а пасяджэнні ўжо праходзілі?

ПГ: Давайце пакінем права каментаваць гэта кіраўніку міжведамаснай камісіі.

«НН»: Але ж мы нават не ведаем, хто гэта такі.

ПГ: Усяго вам добрага.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка паляцеў у Расію1

Загінуў аўтаслесар-лудаман з Віцебшчыны. Грошы прайграваў у казіно, а зарабляць пайшоў на вайну4

Зяленскі гатовы сустрэцца з Пуціным нават у Антарктыдзе3

Скардзіўся на зубны боль і апынуўся ў рэанімацыі. Удава расказала пра раптоўную смерць мужа14

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму9

Расія, Украіна і ЗША аднаўляюць перамовы пасля доўгай паўзы. Чаго чакаць ад сустрэчы ў Абу-Дабі?4

Букераўскую прэмію 2026 года атрымаў фантаст М. Джон Харысан за раман «Канец усяго» пра свет пасля катастрофы

У Мінску прадаюць дом з уласным басейнам, пра які можна марыць. Але цана кусаецца3

У аэрапорце Каліфорніі самалёт перакуліўся ўверх коламі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць