Улада1414

Звольнены пасол Беларусі ў Латвіі: Мы не хавалі, што перамагла Ціханоўская

Васіль Марковіч — адзін з найбольш дасведчаных дыпламатаў Беларусі. У структуры МЗС Беларусі ён адпрацаваў амаль 30 гадоў. У верасні ён быў адпраўлены ў адстаўку з пасады пасла Беларусі ў Латвіі, а таксама пазбаўлены рангу надзвычайнага і паўнамоцнага пасла.

Васіль Марковіч. Фота lsm.lv

Што ж стаяла за гэтым таямнічым звальненнем?

«Разумныя ўсё зразумеюць, а дурням і не патрэбна ведаць»,

— адказвае спадар Васіль, які цяпер знаходзіцца ў Беларусі, у сваім доме пад Лагойскам.

Марковіч прызнае, што сапраўды і на сустрэчах з дыяспарай, і ў размовах з журналістамі казаў пра тое, што на ўчастку для галасавання ў Рызе перамагла Святлана Ціханоўская.

«У нас было каля 700 выбарцаў, у асноўным моладзь. Я нават не быў старшынёй выбарчай камісіі, але да мяне звярталіся па каментар. Мы нічога не сталі хаваць, агучылі, што маем такія лічбы і што паводле іх перамагла Ціханоўская».

Ці шкадуе Васіль Марковіч аб зробленым: «Канечне, не шкадую. Усё да лепшага». Засмучаны дыпламат тым, што з МЗС былі звольненыя яшчэ два супрацоўнікі пасольства ў Латвіі — гэта саветнік-пасланнік Аляксей Мацюхевіч і старшы саветнік Андрэй Аўраменка. «Разумныя, талковыя хлопцы, ведаюць шмат моў. Шкада, што з імі так».

Таксама «НН» пацікавілася, ці звязваюць Васіля Марковіча сяброўскія адносіны з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем.

«Разумееце, нас такіх, хто на службе ў МЗС амаль 30 гадоў, ужо нямнога засталося — я, Макей, Ляшчэня [былы пасол у Славакіі, які выказаўся супраць гвалту і быў звольнены — «НН»], Барысевіч, Алейнік. Мы ўсе адзін аднаго ведаем да кончыкаў пазногцяў».

«Вядома, крыўдна, што пазбавілі рангу. Любому чалавеку было б крыўдна, а тым больш, калі аддаў столькі гадоў дыпламатычнай службе», — кажа былы пасол.

Васіль Марковіч нарадзіўся ў 1955 годзе ў Кажан-Гарадку Брэсцкай вобласці. Вучыўся ў Маскве, у МДІМА. Працаваў яшчэ ў савецкім пасольстве ў Боне. Пасля развалу СССР вярнуўся ў Беларусь. Працаваў консулам пасольства Беларусі ў Германіі, працаваў там пад кіраўніцтвам Пятра Садоўскага. Быў консулам Беларусі ў Даўгапілсе, паслом у Чэхіі і Латвіі. Узначальваў кадравае ўпраўленне МЗС.

Згодна з афіцыйнымі вынікамі галасавання ў Латвіі, Ціханоўская набрала 59% галасоў, Лукашэнка — 34%.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына стварае мілыя ВІДЭА з беларускіх гарадоў у стылі гульні The Sims

Зборную Англіі абакралі на чэмпіянаце свету па футболе5

Украінскі баксёр Усік сустрэўся з Трампам у Белым доме2

Зборная ЗША з буйным лікам перамагла Парагвай1

Новы трэнд — не расчэсвацца. Вось што трэба пра яго ведаць18

Канада і Боснія згулялі першы матч на чэмпіянаце свету ўнічыю

У Мінску адкрыюць «музычную лаўку» памяці Уладзіміра Мулявіна

Бізнэсмен-рытуальшчык пагарэў на тым, што працаўладкоўваў толькі жанчын3

Што гэта за 196 палітвязняў, пра вызваленне якіх заявілі прапагандысты?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць