Грамадства1010

«Бастовать — хлопотное дельце». Што вядома пра хлопца, які затроліў міліцыю ў культавым відэа і атрымаў 15 сутак

Беларускія сацсеткі разарваў відэаролік з «раскаяннем» чарговага затрыманага.

Мінская міліцыя ўзяла за правіла выкладаць відэазапіс, на якім затрыманыя за палітыку «прызнаюцца» ў правапарушэннях. Адзін з іх, юнак у кепцы, расказаў, што баставаў бы з радасцю, але «Інтэграл», дзе ён працуе, на забастоўкі пакуль не выходзіць.

«Бастовать — хлопотное дельце», — кажа хлопец. А пасля заяўляе, што раіць кінуць курыць, чым ён сам і будзе займацца ў найбліжэйшыя 15 сутак, а таксама раіць бегаць раніцамі, «не трушком, а сур’ёзна ганяць, ва ўсю сілу».

Карацей, калі вы яшчэ не бачылі, то паглядзіце:

«Наша Ніва» высветліла асобу хлопца. Яго завуць Сяргей Міронаў, яму 23 гады. Жыве ў Малінаўцы.

«Ён заўсёды быў такім прыкольным чуваком, — згадвае былая аднакласніца хлопца. — Вучыўся нармальна, не выдатнік, але стараўся. Што тычыцца яго маналогу — у Сяргея проста такая манера выказвацца заўсёды была. Нават такі лад мыслення, я б сказала. Ён, можа, і не думаў кагосьці адмыслова троліць, проста шчыра выказаўся ў сваім стылі».

Згадвае Сяргея і ўдзельнік дваровых сустрэч з Малінаўкі:

«Ён захапляецца канспіралогіяй. Хлопец дзіўны, але ў добрым сэнсе гэтага слова. Ён нікому з нас не распавядаў, чым займаецца і дзе працуе, максімальна ціхарыўся і прыдумляў сабе імёны розныя, — кажа суразмоўца. — Цяпер мы хочам усім дваром скінуцца яму на новыя красоўкі: каб бегаў раніцай па паўгадзіны, але не трушком, а ва ўсю сілу».

Знайшоўся і мужчына, які сустрэў Сяргея ў Цэнтральным РУУСе.

«Яго затрымалі ўвечары 26 кастрычніка недзе ў раёне цырка. Прывялі ў пастарунак каля 22-й гадзіны, — расказвае мужчына.

— Там сістэма такая: спачатку пісьмовы допыт, пасля па адным водзяць зняць відэа. Штосьці казаць не прымушаюць, хочаш прызнавайся, хочаш кажы, што ішоў міма.

Сяргей быў на пазітыве, не скіс, як некаторыя. Прыемны хлопец. Каменты, што ён наркаман, — 100 працэнтаў міма. Проста ў яго такая міміка.

Пасля нас адвезлі на Акрэсціна. Мяне вярнулі ў РУУС, бо я паскардзіўся, што магу мець карону, а Сяргея пакінулі».

Сёння Міронава судзілі. У судзе Цэнтральнага раёна Аляксандр Петраш пакараў хлопца 15 суткамі арышту.

24-годдзе дасціпны хлопец сустрэне за кратамі.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»1

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску забаранілі яшчэ адзін культурніцкі праект2

Першыя крыптабанкі зарэгістравалі ў Беларусі6

Егіпет папярэджваў Нетаньяху пра магчымы напад з Газы за некалькі дзён да 7 кастрычніка10

Украінскі прэм'ер Карэцкі: Украіна сутыкнулася з пагрозай страты інтэрнэту8

Украінскі спартсмен і яго спадарожніца сфатаграваліся ў Амане вярхом на вялікай чарапасе. Скончылася скандалам9

Расійскі беспілотнік ударыў у Кіеве па будынку Нацыянальнай акадэміі навук1

У Беларусі не працуе галоўная біржа грузаперавозак. Яе серверы стаялі ў Кіеве, куды цяпер б'е Расія3

Былога ідэолага Адміністрацыі прызначылі кіраўніком Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў3

Пяцярых каліноўцаў завочна асудзілі на 12 і 20 гадоў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»1

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць