Грамадства

30-гадоваму мінчуку далі 5 гадоў за выраб двух кактэйляў Молатава

Суд Першамайскага раёна Мінска (суддзя Максім Трусевіч) асудзіў Мікіту Харловіча на 5 гадоў у калоніі ўзмоцненага рэжыму. Мужчыну пакаралі за падрыхтоўку да ўдзелу ў масавых беспарадках шляхам вырабу кактэйляў Молатава, піша spring96.org.

spring96.org

Дзеянні Харловіча кваліфікавалі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 295-3 (Незаконныя дзеянні з прадметамі, дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў) і арт. 13 ч. 2 арт. 293 (Удзел у масавых беспарадках).

Мікіту затрымалі 27 верасня супрацоўнікі ГУБАЗіКа ў мінскай Курасоўшчыне каля лесапаласы: у хлопца з сабой былі дзве бутэлькі кактэйля Молатава — ён ішоў іх тапіць у тэхнічным вадаёме, але не паспеў. На судзе ён заявіў, што ў аддзяленні яго білі, каб атрымаць «патрэбныя паказанні» для відэароліка. У выніку яго вымусілі іх даць.

Харловіча абвінавацілі, што ён вырабіў два кактэйлі Молатава, якія захоўваў у сябе ў падвале, а 27 верасня ўзяў іх з сабой і пайшоў на пратэст, «аднак злачынства не было даведзена да канца па незалежных ад яго абставінаў з прычыны спынення злачыннай дзейнасці супрацоўнікамі МУС».

Мікіта прызнаў віну ў вырабе кактэйляў Молатава, але паводле другога артыкула — не: ён не збіраўся ўдзельнічаць у масавых беспарадках.

На судзе праз скайп, са змененым голасам і ў балаклаве дапыталі знаёмага — Аляксандра Качанава, які сведчыў супраць Мікіты. Харловіч заявіў, што гэтыя паказанні сведкі-знаёмага — «поўны паклёп і хлусня»:

«Я ніколі не казаў Сашу, што хачу прымяніць кактэйлі Молатава на нейкіх акцыях пратэсту. Я яму і не казаў, што вырабляў іх. Сашу затрымалі 9-12 жніўня. І я не ведаю, што ён цяпер адпрацоўвае перад супрацоўнікамі ГУБАЗіКа, якія ён грахі замольвае. Гэта заведама лжывыя паказанні супраць мяне».

Харловічу таксама інкрымінавалі радыкальную перапіску ў тэлеграм-чаце «Мінск 97», што нібы пацвярджае ягоны намер удзельнічаць у масавых беспарадках, але Мікіта сказаў, што не пісаў такое. Адвакат знайшоў у тэлеграме карыстальніка дакладна з такім самым нікам, як і ў Харловіча.

Каментары

Цяпер чытаюць

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці7

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці

Усе навіны →
Усе навіны

«Мне так добра раней ніколі не было». Як жыве беларуская сям’я, у якой жонка аддала нырку мужу1

СБУ атакавала авіябазу «Сакі» ў Крыме8

У мінскім аэрапорце запусцілі тэставанне сэрвісу па самастойнай рэгістрацыі і здачы багажу

У Беларусі ўжо +30°С

Коля Лукашэнка скончыў універсітэт — ці трапіць ён пад бліжэйшы прызыў у армію ці зможа адкасіць?28

У Беларусі пад Колю Лукашэнку створаць адмысловы цэнтр «спецыяльнасцяў будучыні»25

У Сейм Літвы ўнеслі папраўкі па мігрантах. Як зараз трэба будзе здаваць іспыт па літоўскай13

Зяленскі пракаментаваў удар па заводзе змазачных матэрыялаў ва Уфе1

Добкін: Шмат гавораць, колькі работнікаў ШІ зробіць непатрэбнымі, але ж колькі новых спраў і прац ён дазволіць стварыць?5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці7

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць