Навука і тэхналогіі

Новая раса і інфакалоніі: 5 прадказанняў Юваля Харары на 2050 год

Адзін з самых уплывовых інтэлектуалаў свету, футуролаг Юваль Харары ўпэўнены, што тэхналогіі будуць вызначаць будучыню. Штучны інтэлект зможа не толькі кантраляваць жыццё, але і фармаваць жаданні, а тэхналагічна развітыя краіны будуць эксплуатаваць адсталыя, піша РБК.

Фота: Pixabay.com

Юваль Ной Харары — ізраільскі ваенны гісторык, футуролаг і пісьменнік. Яго кніга «Sapiens: Кароткая гісторыя чалавецтва» стала міжнародным бэстсэлерам, была перакладзеная на 60 моў свету і разышлася накладам у 27,5 млн асобнікаў. Сёння Харары адзін з самых уплывовых інтэлектуалаў свету. Ён рэгулярна сустракаецца з лідарамі дзяржаў і выступае на міжнародных форумах, дзе абмяркоўвае глабальныя праблемы і будучыя перспектывы.

1. Таталітарызм алгарытмаў

Тэхналогіі, на думку Харары, спрашчаюць нам жыццё толькі ў тым выпадку, калі мы самі разумеем, чаго мы хочам і што нам трэба. У адваротным выпадку тэхналогіі самастойна фармуюць нашы жаданні і потым іх кантралююць.

«Па меры ўдасканалення біятэхналогій і машыннага навучання стане лягчэй маніпуляваць усімі эмоцыямі і жаданнямі людзей».

Харары лічыць, што тады ісці за сваімі жаданнямі стане яшчэ небяспечней, чым цяпер: адкуль нам ведаць, ці сапраўды гэта нашы жаданні?

Да таго ж, мы яшчэ больш будзем спадзявацца на штучны інтэлект і алгарытмы. Калі ўжо цяпер мы лёгка давяраем выбар фільма алгарытмам Netflix, падборку навінаў — Facebook, а куплі — Alibaba, то што будзе далей? Нейрасеткі ведаюць пра нас усё: куды мы ідзём, што купляем і робім. Чым больш яны пра нас даведаюцца, тым лепш і хутчэй прадказваюць нашы дзеянні.

«Як толькі гэтыя алгарытмы спазнаюць вас лепш, чым вы ведаеце сябе, яны змогуць кантраляваць і маніпуляваць вамі, і вы не зможаце нічога з гэтым зрабіць».

2. Многія застануцца без працы

«Аўтаматызацыя працоўных працэсаў знішчыць мільёны працоўных месцаў».

Харары кажа, што страта працы прымусіць людзей асвойваць новыя прафесіі. Пры гэтым незразумела, як хутка і лёгка чалавек зможа адаптавацца да новых умоў.

«Ці зможа 50-гадовы кіроўца грузавіка, якога толькі што замянілі беспілотнай тэхналогіяй, зноўку знайсці сябе ў прафесіі распрацоўніка праграмнага забеспячэння або настаўніка ёгі?»

Хутчэй за ўсё, такія змены людзям прыйдзецца перажываць не адзін раз. Новыя тэхналогіі і ўдасканаленне штучнага інтэлекту створаць некалькі тэхналагічных прарываў, падчас кожнага з якіх прыйдзецца перавучвацца.

3. У школе трэба вучыць эмацыйнай устойлівасці

Цяпер у школах вучаць праграмаванню і навыкам «4К»: крытычныя мысленне, камунікацыя, калабарацыя і крэатыў. Гэта лічыцца залогам поспеху. Харары ўпэўнены, што самае галоўнае, чаму трэба вучыць школьнікаў, — гэта ўменне адаптавацца да новых умоў. Новыя тэхналогіі створаць новыя праблемы, з якімі чалавецтва раней ніколі не сутыкалася, таму будзе жыццёва важна ўмець іх вырашаць.

«Самай важнай здольнасцю будзе здольнасць спраўляцца са зменамі, гатоўнасць да бесперапыннай адукацыі і ўменне захоўваць спакой у крытычных сітуацыях… У 2050 годзе наўрад ці будзе вострая неабходнасць у цалкам новых ідэях, затое будзе патрэба ў пастаянным самаўдасканаленні».

Не менш важна, на думку філосафа, быць эмацыйна ўстойлівым. Але гэтаму, на жаль, у школах не вучаць. «Каб выжыць у новым свеце прыйдзецца стаць псіхалагічна гнуткім і захоўваць розум у любой сітуацыі».

4. Частка краін стане інфармацыйнымі калоніямі

У XIX стагоддзі развітыя краіны — такія як Вялікабрытанія, Францыя, Іспанія — валодалі калоніямі па ўсім свеце. Дзякуючы сваёй перавазе яны маглі эксплуатаваць мільёны людзей. Сёння мы жывём у эпоху тэхналагічнага суперніцтва, дзе лідарамі з'яўляюцца Кітай і ЗША, а большасць краін прыкметна адстаюць.

«Уявіце сабе, што будзе з краінамі, дзе эканомікі развітыя слаба, калі тэкстыль або аўтамабілі будзе танней вырабляць у Каліфорніі, чым у Мексіцы? А што будзе, калі гадоў праз 20 хто-небудзь у Сан-Францыска або Пекіне будзе ведаць усе асабістыя звесткі кожнага палітыка, суддзі і журналіста вашай краіны? Ці будзе краіна па-ранейшаму незалежнай ці стане лічбавай калоніяй? Калі ў вас дастаткова звестак, вам не трэба адпраўляць салдатаў, каб кантраляваць дзяржаву».

«Калі не прыняць меры, каб размеркаваць тэхналагічныя багацці, якія дае нам штучны інтэлект, яны будуць сканцэнтраваныя ў некалькіх цэнтрах, а іншыя краіны альбо збанкрутуюць, альбо стануць эксплуатаванымі інфармацыйнымі калоніямі».

5. Тэхналогіі могуць прывесці да стварэння новай расы

У найбліжэйшыя дзесяцігоддзі дзякуючы штучнаму інтэлекту і біятэхналогіям у людзей з'явяцца неймаверныя магчымасці рэінжынірынга жыцця і нават стварэння цалкам новых формаў жыцця.

«Пасля чатырох мільярдаў гадоў эвалюцыі, абумоўленай натуральным адборам, мы ўступаем у новую эру неарганічнага жыцця, рацыянальна праектаванага чалавекам з дапамогай тэхналогій».

«Урады, прыватныя карпарацыі і арміі, верагодна, будуць выкарыстоўваць тэхналогіі для паляпшэння навыкаў, якія ім неабходныя, такіх як інтэлект і дысцыпліна, грэбуючы іншымі якасцямі — спачуваннем, мастацкай адчувальнасцю і духоўнасцю».

«Вынікам можа стаць раса людзей, вельмі разумных і вельмі дысцыплінаваных, але пазбаўленых спагады, духоўнай глыбіні і няздольных успрымаць мастацкія творы. Вядома, гэта не прароцтва. Гэта ўсяго толькі магчымасці. Тэхналогіі непрадказальныя».

Больш падрабязна на РБК:

https://trends.rbc.ru/trends/futurology/6079b4739a794761eda784ff

Каментары

Прапагандысты заявілі пра разгром сеткі салідарнасці і арышт яе ўдзельнікаў8

Прапагандысты заявілі пра разгром сеткі салідарнасці і арышт яе ўдзельнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Муж палітзняволенай журналісткі Слаўнікавай дзякуе Лукашэнку і крытыкуе Ціханоўскую22

Памёр шматгадовы намеснік начальніка міліцыі Салігорска. Яму было 49 гадоў4

22 беларускіх спецыялістаў эвакуявалі з Сірыі2

Расія атакавала Украіну ракетамі: у Кіеве прагрымелі выбухі1

Усіх салдат Асада, якія ўцяклі ў Ірак, аддалі назад новым уладам Сірыі1

Стала вядома пра арышт стэндапера і радыёвядучага Сцяпана Манкевіча3

У Мінску паставілі «чаравікаматы» — што гэта такое і як яны працуюць? 

У Якуцку гарэў ізалятар з вайскоўцамі-дэзерцірамі. Згарэлі пяць чалавек

Страта «Успенскага мяшка»: частка ўкраінскіх вайскоўцаў не змагла выйсці з акружэння

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты заявілі пра разгром сеткі салідарнасці і арышт яе ўдзельнікаў8

Прапагандысты заявілі пра разгром сеткі салідарнасці і арышт яе ўдзельнікаў

Галоўнае
Усе навіны →