Як паведамляе прэс-служба Белгазпрамбанка, 23 чэрвеня галерэя «Арт-Беларусь» зноў прадставіць увазе аматараў мастацтва працы з карпаратыўнай калекцыі банка.
На абноўленай экспазіцыі ў галерэі «Арт-Беларусь» зноў можна ўбачыць работы Марка Шагала, Хаіма Суціна, Восіпа Цадкіна і многіх іншых сусветна вядомых выхадцаў з беларускіх зямель, чые творы былі вернутыя ў Беларусь намаганнямі Белгазпрамбанка.
Будуць у экспазіцыі і навінкі — 6 унікальных работ удзельнікаў УНОВІС: Яўгеніі Магарыл, Дзмітрыя Саннікава, Яўхіма Рояка, Льва Юдзіна.
Нагадаем, у чэрвені 2020 года паўтары сотні карцін з карпаратыўнай калекцыі банка агульным коштам каля $20 млн былі далучаны да справы супраць Віктара Бабарыкі.

Цяпер чытаюць
«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца
Каментары