Грамадства

У Гомелі вынеслі прысуд непаўналетняму палітвязню Мікіту Залатарову за напад на супрацоўніка СІЗА

Суд прызначыў яму пакаранне ў выглядзе паўтары гадоў пазбаўлення волі, што ў сукупнасці з тэрмінам, да якога Мікіта быў прысуджаны па справе аб масавых беспарадках і «кактэйлях Молатава», складзе 4 гады 6 месяцаў з адбываннем у выхаваўчай калоніі, паведамляюць «Моцныя навіны».

У лютым, нагадаем, 17-гадовага падлетка асудзілі па справе аб «кактэйлях Молатава» і прысудзілі да 5 гадоў выхаваўчай калоніі. 

У гэты раз Мікіту Залатарову вылучылі абвінавачванне па артыкуле 364 КК РБ «Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў».

Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае да шасці гадоў пазбаўлення волі.

Суд над падлеткам пачаўся 7 ліпеня. Мікіта Залатароў віну прызнаў, але дадаў, што абразлівыя словы прамовіў на эмоцыях. Сёння ў судзе прайшлі спрэчкі бакоў.

Дзяржабвінаваўца заявіў, што віна Мікіты Залатарова цалкам даказаная, і запытаў для яго 2 гады пазбаўлення волі.

Адвакат Сяргей Красноў, які абараняе Мікіту ўжо ў другі раз, адзначыў, што перыяд працяглага знаходжання непаўналетняга Залатарова пад вартай, яго стан здароўя, несумненна, наклалі адбітак на псіхаэмацыйны стан падлетка.

Адвакат хадайнічаў аб прызначэнні свайму падабароннаму мінімальнага пакарання, меркаванага па гэтым артыкуле, а таксама аб памяншэнні памеру кампенсацыі маральнай шкоды, запатрабаванага пацярпелымі.

У апошнім слове Мікіта Залатароў сказаў: «Прашу строга мяне не караць. Хачу папрасіць прабачэння перад пацярпелымі: я проста не справіўся з эмоцыямі. Прашу суд пакінуць мне той тэрмін, які ў мяне ўжо ёсць».

Суд пастанавіў прызнаць Мікіту вінаватым у здзяйсненні злачынства па артыкуле 364 КК РБ і прызначыць яму пакаранне ў выглядзе 1,5 года пазбаўлення волі, што ў сукупнасці з тэрмінам, да якога Мікіта быў прысуджаны раней складзе 4 гады 6 месяцаў з адбываннем у выхаваўчай калоніі.

Кампенсацыю маральнай шкоды ў 1000 рублёў, якую запатрабавалі абодва пацярпелыя, суд вырашыў паменшыць да 500 рублёў кожнаму.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ці згнілі «Джылі»? Яшчэ як згнілі! Вось як выглядае Geely Atlas Pro пасля трох беларускіх зім3

Ці згнілі «Джылі»? Яшчэ як згнілі! Вось як выглядае Geely Atlas Pro пасля трох беларускіх зім

Усе навіны →
Усе навіны

Іран і Аман дамаўляюцца пра падзел кантролю над Армузскім пралівам2

Беларусы здымаюць вогненныя пародыі на ролік са школьнікам, які палоў бульбу — далучыліся ратавальнікі, метрапалітэн і «Купалаўцы» ВІДЭА3

З Францыі высылаюць расійскую прапагандыстку4

Зараз будзе што падарыць Трампу: кнігу «Наш прэзідэнт» выдалі на англійскай мове5

Адзін з найбуйнейшых вытворцаў зброі ва Украіне назваў мэту ўдараў па Wildberries31

Чатыры жанчыны абвінавацілі Джарэда Лета ў сэксуалізаваным гвалце18

Туск пракаментаваў збіццё ўкраінскай пары ва Уроцлаве і заклікаў прэзідэнта «перастаць маўчаць»55

Японія шукае сталіцу-дублёр. Што не так з Токіа?6

Зяленскі папрасіў у Трампа 300 ракет для Patriot, каб абараніць энергетыку Украіны ўзімку2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці згнілі «Джылі»? Яшчэ як згнілі! Вось як выглядае Geely Atlas Pro пасля трох беларускіх зім3

Ці згнілі «Джылі»? Яшчэ як згнілі! Вось як выглядае Geely Atlas Pro пасля трох беларускіх зім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць