Грамадства

«Мікола кажа, што прысуд будзе ў канцы кастрычніка». Статкевіча даставяць у залу суда для ўдзелу ў спрэчках бакоў

Пра гэта Свабодзе расказала жонка палітвязня Марына Адамовіч. Працэс па справе Мікалая Статкевіча, Ігара Лосіка, Сяргея Ціханоўскага і іншых ідзе ўжо амаль чатыры месяцы.

13 кастрычніка споўнілася 500 дзён з моманту затрымання Міколы Статкевіча. 31 мая 2020 года яго выцягнулі з аўтамабіля па дарозе на мінскі Камароўскі рынак, дзе Статкевіч збіраўся паўдзельнічаць у перадвыбарчым пікеце Святланы Ціханоўскай.

Судзіць Міколу Статкевіча пачалі разам з Сяргеем Ціханоўскім, Ігарам Лосікам, Арцёмам Сакавым, Дзмітрыем Паповым: Уладзімірам Цыгановічам у канцы чэрвеня 2021-га.

«Апошнім часам ліставанне ў нас з Міколам зноў наладзілася, — расказала Марына Адамовіч. — Ён вельмі ёмісты ў сваіх лістах. Я заўсёды здзіўляюся, як ён можа на адным лісціку столькі тэмаў закрануць. Што датычыць умоваў утрымання, то пісаў, што ў камеры ў яго чамусьці не было ўключанае ацяпленне. Згадваў, што калі выходзіў на шпацыр, то быў вымушаны распранацца. Бо на вуліцы было заўважна цяплей, чым унутры».

Па словах Марыны Адамовіч, пра ход працэсу ў справе мужа яна амаль нічога не ведае.

Адвакаты абвінавачаных находзяцца пад падпіскай аб невыдаванні і нічога пра паседжанні не расказваюць. Яна ведае толькі, што Мікола прысутнічаў на першых трох, і тое, толькі па 15 першых хвілінаў, пасля чаго суддзя выдаляў Статкевіча з залы. Цяпер палітвязень адхілены ад суда да моманту пачатку спрэчак бакоў. Таму калі ён захоча, то апошняе слова зможа сказаць. Марына Адамовіч кажа, што гэта можа здарыцца яшчэ ў кастрычніку.

«Мікола піша, што, па ягоных адчуваннях, прысуд можа быць абвешчаны ўжо да канца месяца, — кажа Марына Адамовіч. — Як вы разумееце, інфармацыі з працэсу ў нас амаль няма. Адвакаты не могуць нічога расказваць. Мікола сустракаецца са сваім адвакатам, седзячы ў клетцы, у той час як адвакат знаходзіцца за некалькі метраў за шклом. Няма ніякай таемнасці сустрэч і іх ізаляванасці.

Чаму Мікола думае аб прысудзе да канца месяца, я не магу дакладна сказаць. Ён сам гэтага не тлумачыць, ды такую інфармацыю і не прапусцілі б. Магчыма, хтосьці з супрацоўнікаў мог яму нешта сказаць. Я магу толькі здагадвацца, адкуль ён мае такую інфармацыю, будаваць нейкія гіпотэзы».

Па словах Адамовіч, Статкевіч не мае цяпер крыніц інфармацыі, нават афіцыйных. Да яго не даходзяць газеты, у камеры адсутнічаюць радыё і тэлевізар. Аднак палітвязень усё адно робіць прагнозы на развіццё сітуацыі. У прыватнасці, Статкевіча моцна турбуе хваля палітычнай і працоўнай эміграцыі, якая пачалася пасля жніўня 2020 года.

Па словах Марыны Адамовіч, Мікола Статкевіч не чакае лагоднага прысуду. Разам з Ігарам Аліневічам яго можна назваць «рэцыдывістам», таму вынесены прысуд, хутчэй за ўсё, будзе альбо максімальным з магчымага, альбо блізкім да яго.

Сяргей Ціханоўскі лічыць, што яго прысудзяць да 15 гадоў пазбаўлення волі

Каментары

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць