Грамадства

Суд па справе ўзлому камп'ютарнай сістэмы Мінгарвыканкама зрабілі закрытым

У судзе Заводскага раёна Мінска 24 лістапада пачалося судовае разбіральніцтва па «справе ўзлому камп'ютарнай сістэмы Мінгарвыканкама». Фігурантамі гэтай справы выступаюць палітзняволеныя браты Кім і Аляксей Самусенкі, Павел Дрозд і Іван Андрушойць. Іх дзеянні кваліфікаваныя паводле шасці артыкулаў КК: ч. 1 арт. 350 (мадыфікацыя камп'ютарнай інфармацыі), арт. 352 (неправамернае завалоданне камп'ютарнай інфармацыяй), ч. 1 арт. 354 (выкарыстанне шкодных камп'ютарных праграм), ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), арт. 341 (псаванне маёмасці ў грамадскіх месцах), ч. 1 арт. 13, ч. 2 арт. 293 (падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках). Справу супраць палітвязняў разглядае суддзя Жанна Хвойніцкая. Суд зрабілі закрытым, прычына — «у матэрыялах крымінальнай справы ўтрымліваюцца звесткі, якія складаюць дзяржаўную таямніцу», паведамляюць праваабаронцы.

На лаве падсудных адразу чатыры палітвязні, якіх трымаюць пад вартай ужо больш за год.

32-гадовага заснавальніка і члена Рады грамадскага руху «Дзея» Кіма Самусенку затрымалі 3 лістапада мінулага года па падазрэнні ва ўзломе камп'ютарнай сістэмы Мінгарвыканкама (ч. 2 арт. 349 КК) і дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, у Мінску з 9 жніўня (ч. 1 арт. 342 КК). Пасля жорсткага ператрусу, які суправаджаўся стрэламі ў доме і прымяненнем фізічнай сілы, сілавікі забралі ўсю тэхніку Кіма і яго жонкі, зарэгістраваную паляўнічую зброю, грошы, БЧБ-сцяг, сцяг Украіны, украінскі пашпарт жонкі і іншае. 

Праз два дні быў затрыманы і брат Кіма — 33-гадовы Аляксей Самусенка. Ён эканаміст, працаваў у сетцы фірмаў, якія займаюцца вырабамі з пластыку.

Таксама па гэтай справе былі затрыманыя 35-гадовыя Павел Дрозд і Іван Андрушойць. Іван больш чым праз чатыры месяцы зняволення ажаніўся ў СІЗА са сваёй дзяўчынай Соф'яй. 

У чым іх абвінавачваюць?

Паводле звестак следства, «у начны час у кастрычніку і лістападзе мінулага года 35-гадовы мужчына, знаходзячыся на тэхнічным паверсе будынка на вуліцы Прытыцкага ў Мінску, з дапамогай камп'ютарнай тэхнікі шляхам парушэння сістэмы абароны і выкарыстання шкоднага праграмнага забеспячэння ажыццявіў несанкцыянаваны доступ да інфармацыі, якая захоўваецца ў камп'ютарнай сетцы Мінскага гарадскога выканкама. У выніку названых дзеянняў фігурант завалодаў запісамі камер відэаназірання, устаноўленых у сталіцы, з мэтай наступнай публікацыі на розных інтэрнэт-рэсурсах, у тым ліку ў дэструктыўных і экстрэмісцкіх Telegram-каналах.

Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, абвінавачаныя з дапамогай шкоднага ПЗ атрымалі доступ да камп'ютарных сістэм КУП «ЦІТ Мінгарвыканкама» і ГУУС Мінгарвыканкама, што пацягнула за сабой парушэнне нармальнай працы прадпрыемстваў і дзяржорганаў, а таксама гэтыя асобы скапіявалі і выдалілі файлы розных фарматаў і ўнеслі ў іх загадзя ілжывую інфармацыю.

У ходзе расследавання крымінальнай справы дакладна ўстаноўлена, што ўсе мужчыны сістэматычна прымалі ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, якія адбываліся ў Мінску са жніўня па лістапад 2020 года, спалучаных з блакаваннем дарог і непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады. Следствам зафіксавана 10 фактаў іх удзелу».

Падчас правядзення ператрусаў канфіскаваныя рэчавыя доказы, у тым ліку зарэгістраваная агнястрэльная зброя «Тыгр», «Сайга-МК», «ІЖ-54», патроны, бронекамізэлька, каскі, мячы, радыёстанцыі з гарнітурай для схаванага нашэння, улёткі з заклікамі да страйку і піратэхніка.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Севастопалі ўзарвалі былога камандзіра ўкраінскай падлодкі, які перайшоў на бок Расіі13

У Севастопалі ўзарвалі былога камандзіра ўкраінскай падлодкі, які перайшоў на бок Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы4

Пасол Украіны па пытаннях Беларусі: Кіеў можа сустрэцца з Лукашэнкам, калі гэта ўратуе жыцці1

УСУ паведамілі пра вызваленне 26 населеных пунктаў5

Праз 20 гадоў тралейбусы вернуцца яшчэ на адзін участак мінскага праспекта Незалежнасці4

У розных кутках Беларусі назіралі сонечнае зацьменне ФОТЫ

Еўропа ўжо амаль адвыкла ад расійскага газу, але зіма зноў пагражае ЕС энергетычным крызісам1

Стала вядома, які прысуд вынеслі ва Украіне беларускаму добраахвотніку, арыштаванаму за наркотыкі5

ЗША папрасілі Украіну даць спакой танкерам у Новарасійску4

Паміж Мінскам і Лідай запусцілі пацібасы6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Севастопалі ўзарвалі былога камандзіра ўкраінскай падлодкі, які перайшоў на бок Расіі13

У Севастопалі ўзарвалі былога камандзіра ўкраінскай падлодкі, які перайшоў на бок Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць