Каментары да артыкула

Ці мелі сэнс паўстанні XIX стагоддзя? А пратэсты 2020-га? Бунтаваць ці маўчаць? Дзейнічаць ці чакаць?

  • Жвір
    09.08.2024
    Не ўсё залежыць з аднаго нейкага фактара, як выключна паўстаньня. У нейкіх варунках, перамагае паўстаньне, у іншых большы плён дае маўклівы супраціў, выхананьне мірнага непрыманьня чужога й адукацыя. Вось вам прыклад краінаў Балтыі. Калі беларусы гінулі ў паўстаньнях за Літву, страчвалі сваю эліту, свой людзкі рэсурс(Касьцюшка, 1831, 1863), які мог даць большы плён, ліетувісы ціхенька сядзелі, як клопікі пад лістом, і чакалі спрытнага моманту. У выніку яны ў чакаляце, яны прыхапілі й агульную гісторыю, і назву, і Вільню, а дзе беларусы ? Іх усе кінулі, сьцягнуўшы коўдру на сябе...
  • Імя
    09.08.2024
    Жвір, "На-ду-ли!" (c) Х-ло.

    Досыць гэтых рускамірных завыванняў ўжо. Хто хацеў захавацца, хто рабіў для гэтага свядомыя высілкі, той захаваўся, каб выкарыстаць спрыяльны момант сабе на карысць.

    Так, літоўцам ці ўкраінцам было прасцей. Але ж сёння тутэйшым манкуртам нішто не заважае быць і гадаваць дзяцей беларусамі, нават мужнасці асаблівай не патрэбна, патрэбная толькі воля, якой няма.
  • Жвір
    10.08.2024
    Імя, цяпер сытуацыя якасна іншая. Пачынаць амаль з нуля, калі ўсё згарэла й разбурана, а што ацалела - тое скрадзена суседзямі, аб'ектыўна цяжэй і складаней, чым маючы падмурак, ці захаваны будынак, у якім трэба толькі зьлёгку падмесьці ды шчасьліва жыць. Тым больш, што пачынаць яшчэ й ня браліся, з прычынаў усім вядомых ...
  • Літвін
    11.08.2024
    Імя, на манкурта ты глядзіш праз люстэрка, бо твае продкі зваліся літвінамі,а ты сябе завеш белым русскім
  • Імя
    09.08.2024
    Асобныя памылкі не надта ўплываюць на суб'ект, які моцна хоча выжыць. Бо 99% астатняга часу ён ідзе да мэты: пабудовы ўласнага дзяржаўнага дому. Прыклад - польская, літоўская, чэская, ды й бадай любая іншая еўрапейская нацыя.

    І наадварот, калі народ жыць ня хоча, той ніякія карнавалы з "дасціпнымі" плакатамі яму не дапамогуць. Прыклад - былыя беларусы, якія ў 20-м ст. нават мелі ўласную дзяржаву. Бо 99% астатняга часу зманкуртаваны народзец імкнецца знікнуць у русском міре або, як варыянт, паразбегчыся ў нейкія іншыя.
  • Эхма
    09.08.2024
    Компетентная, но никому не нужная лузерская писанина.
  • Цікава!
    09.08.2024
    Які грунтоўны артыкул! Дзякуй аўтару.
  • Человек
    09.08.2024
    Автор, будучи некомпетентным, путает мягкое и теплое - русификация была последствием восстаний, а не их причиной. До 1831 царские власти смотрели на эти земли сквозь пальцы. Если бы не шляхетская чванливость и эти два польских восстания, то польская культура окончательно ассимилировала бы белорусские крестьянские массы.
  • Каліноўскі - дыктатур Літвы
    09.08.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Гжэчны літвін
    10.08.2024
    Тутака крывадушна скавытаюць аб дыктатуры, аб расейшчыне, і адначасова ўхваляюць беларушчыну насаджаннаю Маскваю ды вынішчаюць гістарычную праўду аб нашым народзе, аб нашых героях.
  • Праўда заўседы горкая
    10.08.2024
    Ёсць толькі адна праўда: усе спробы нічога не каштуюць калі няма выніку.
  • План масквы спрацаваў
    10.08.2024
    У 20 нас наўмысна ўцягнулі ў гэтую барацьбу каб знішчыць і захапіць
  • Ленин
    11.08.2024
    План масквы спрацаваў, А свои мозги имеешь? Я вот ни разу не поверил словам Бабарико, Колесниковой, Тихановской и прочим. Никуда не ходил, знал что пересажают. Так и произошло. Революцию надо готовить, а не марши с кветачками.
  • Мерзасці
    11.08.2024
    Ленин , ты трус
  • Ленин
    11.08.2024
    Мерзасці, А ты глупый.
  • Не галасі!
    11.08.2024
    Артыкул добры, а каменты толькі соплі, слёзы ды смурод.
    "Кінь вечны плач ты аб старонцы...." (с)
    Але размазваць соплі і слёзы падабаецца. Стала звычкай яшчэ і пернуць на цэлы свет. І Вільню нейкія клапы забралі, і волі няма, і змаркнк.. змаркун.. карацей нейкі народзец хоча знікнуць, і плакацікі не ўратуюць....
    Не патрыятызм, а псіхічны разлад нейкі. Магчыма то следства працяглага стану ўнутранай эміграцыі, што іржою з'ела ментальнае здароўе беларускай інтэлігенцыі
  • Ротмістр
    11.08.2024
    Хто вы такія, каб іх судзіць? Запісвайцеся ў Паспалітае Рушанне, там з вас зробяць людзей
  • Потомки
    14.08.2024
    Ротмістр, Потомки. А кто ты такой, чтобы упрекать нас иметь свое мнение на историю?
  • Жвір
    11.08.2024
    Заўважце, ні Бразаўскас, ні Ландсбергіс не чынілі супраціву ў 60-я-70-я, не заклікалі да паўстаньня, яны самі былі часткай сыстэмы, маўчалі ды выжывалі, максымальна зьберагалі патэнцыял нацыі, мову, нацыянальную культуру, падтрымлівалі ўсё, што сілкавала самасьвядомасьць на колькі гэта было магчыма. Тактыку дыктавалі абставіны, захаваць душу і сілы. І гэтая сіла выпрастала "спружыну", як толькі ціск на яе аслаб. А можна было б чыніць паўстаньні ахвяруючы ўсім і страціць усё. Уласна, яны нічога асаблівага не вынайшлі, проста 1) улічылі досьвед беларусаў 19-га стагоддзя, якія ў паўстаньнях страцілі патэнцыял для станаўленьня нацыі, і 2) свой уласны досьвнд, з таго ж часу, калі яны сядзелі "пад лістом", сасьпявалі, захоўвалі ды назапашвалі сілы...
  •