Грамадства

Адну з кампаній холдынгу Dana Holdings хочуць рэарганізаваць у дзве новыя фірмы. Кампанія знаходзіцца пад санкцыямі

Кампанію «Эмірэйтс Блю Скай» з холдынг Dana Holdings спрабуюць рэарганізаваць і вывесці дзве новыя фірмы. З яе вылучаюць ТАА «Гранд Атрыум» і ТАА «Сіці В'ю». Зараз «Эмірэйтс Блю Скай» займаецца датэрміновым выкупам раней выпушчаных аблігацый. Холдынг Dana Holdings падкантрольны братам Карычам. Раней Небойша Карыч трапіў пад еўрапейскія і амерыканскія санкцыі, піша Zerkalo.io.

Рэарганізацыю «Эмірэйтс Блю Скай» маюць намер завяршыць да 1 сакавіка гэтага года. Прычым гэта ўжо перанесены раней дэдлайн. Пра прычыны такога рашэння не паведамляецца.

Якія кампаніі сям'і Карыча трапілі пад санкцыі

Холдынг Dana Holdings, адным з акцыянераў якога З'яўляецца Небойша Карыч, трапіў раней пад еўрапейскія і амерыканскія санкцыі. У спіс ЗША таксама ўключаны «дочкі» Dana Holdings — «Дана Астра» (будаўніцтва комплексу «Мінск-Мір»), «Эмірэйтс Скай Блю» «Дубай Вотер Фронт».

Раней «Эмірэйтс Скай Блю» і «Дубай Вотер Фронт» аб'яўлялі аб завяршэнні дзейнасці па будаўніцтву ў Беларусі, а таксама па прыцягненню інвестыцый. Гэта адбылося неўзабаве пасля ўвядзення санкцый ЕЗ.

У «Эмірэйтс Скай Блю» раней была іншая назва

У 2020 годзе кампанія «Зомекс Інвестмент» перайменавалі ў «Эмірэйтс Скай Блю». Апошняя ў снежні 2020 года абвясціла, што завяршае сваю дзейнасць у Беларусі па будаўніцтве і прыцягненні інвестыцый. 

«Эмірэйтс Блю Скай» сярод іншага займалася забудовай квартала «Маяк Менска».

Пра датэрміновае пагашэнне абавязацельстваў па аблігацыях

Цяпер «Эмірэйтс Скай Блю» датэрмінова гасіць абавязацельствы па раней выданых каштоўных паперах залогам нерухомасці.

Гэта кватэры, гандлёвыя памяшканні, аздараўленчы цэнтр, кафэ-бар, фізкультурна-аздараўляльныя комплексы. Па адным з выпускаў аблігацый рынкавы кошт такіх аб'ектаў перавышала 27 мільёнаў даляраў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту39

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

Момант затрымання стралка ў Кракаве трапіў на ВІДЭА14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту39

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць