Усяго патроху

Каалы ў Аўстраліі аказаліся на мяжы знікнення. Вінаватыя пажары і высяканне лясоў

Аўстралія ўнесла каалаў у спіс відаў, якія знікаюць, пасля рэзкага скарачэння іх колькасці на большай частцы ўсходняга ўзбярэжжа краіны. Гэтыя сумчатыя апынуліся пад пагрозай па цэлым шэрагу прычын, уключаючы расчыстку зямель, лясныя пажары, засухі і хваробы, піша Бі-Бі-Сі.

Фота: stanciuc1 / depositphotos.com

Федэральны ўрад Аўстраліі заявіў, што на асаблівым становішчы каалы будуць у штатах Квінсленд і Новы Паўднёвы Уэльс, а таксама на Аўстралійскай сталічнай тэрыторыі (ACT). Ён таксама рэкамендаваў прыняць тэрміновыя меры для выратавання каал.

Гэтыя жывёлы з'яўляюцца эндэмічнымі для Аўстраліі, то-бок нідзе больш у свеце іх у дзікай прыродзе няма. У спіс «уразлівых» відаў яны патрапілі толькі ў 2012 годзе.

Некаторыя абаронцы навакольнага асяроддзя лічаць, што ўрад павінен быў пачаць дзейнічаць значна раней. «Тое, што каалы патрапілі ў гэты спіс, азначае, што з гэтага часу дзеянні, скіраваныя на іх ахову, атрымаюць прыярытэт», — заявіла міністр навакольнага асяроддзя Аўстраліі Сюзан Лей.

Міністарка таксама дадала, што распрацоўваецца план мерапрыемстваў, скіраваных на выратаванне каал, а любыя заяўкі на асваенне земляў з гэтага часу будуць разглядацца ў святле таго, ці акажуць яны негатыўны ўплыў на іх колькасць.

У мінулым годзе праведзенае ў Новым Паўднёвым Уэльсе даследаванне паказала, што пры адсутнасці тэрміновых ахоўных захадаў каалы ў гэтым штаце цалкам знікнуць да 2050 года. 

Паводле наяўных ацэнак, у лясных пажарах так званага «чорнага лета» 2019—2020 гадоў у гэтым штаце загінула больш за 5000 каал, а тэрыторыя іх арэала скараціліся на 24%.

Найбуйнейшая аўстралійская арганізацыя, якая займаецца аховай каал, сцвярджае, што цяпер у дзікай прыродзе іх засталося ўсяго толькі каля 50 тысяч. Яшчэ тры гады таму казалі, што іх было 80 тысяч.

«Усяго за некалькі дзесяцігоддзяў каалы перайшлі ад шырока распаўсюджанага віду да ўразлівага, а потым і да такога, які знікае. Гэта катастрафічна хуткая дэградацыя,

— кажа Сцюарт Бланч, эколаг з аўстралійскага аддзялення Сусветнага фонду прыроды (WWF). — Мы, зразумела, вітаем сённяшняе рашэнне ўрада, але яно не спыніць поўнага знікнення каал, калі не будзе суправаджацца больш строгімі законамі і праграмамі, накіраванымі на тое, каб уладальнікам зямель было выгадна захоўваць іх асяроддзе пражывання», — дадаў Бланч.

Навукоўцы таксама папярэджваюць, што змяненне клімату прывядзе да большай колькасці лясных пажараў і адаб'ецца на адзіным рацыёне каалы — лісці эўкаліпта.

Акрамя Новага Паўднёвага Уэльса, каалы таксама сустракаюцца ў Паўднёвай Аўстраліі і Вікторыі, але, па даных прыродаахоўных арганізацый, іх колькасць скарачаецца і ў цэлым па краіне.

Чытайце таксама:

Аўстралійскіх каал назвалі «функцыянальна» вымерлымі

Каментары

Цяпер чытаюць

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны9

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Аляксандра Таратуту, якога тры гады таму асудзілі за забойства трохгадовага сына, расстралялі13

Новыя магістралі і мост цераз Дразды. Якой будзе дарожная сетка на поўначы Мінска

Статкевіч: Сапраўдная мэта вайны ва Украіне — ліквідацыя ўкраінцаў як нацыі23

У звычайным мінскім шматпавярховіку хаваецца сапраўдны палац. У яго рамонт уклалі мільёны13

Кіраўнікоў рэгіянальных КДБ і КДК будуць абавязкова ўключаць у склад аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама7

ЗША заклікалі сваіх грамадзян неадкладна пакінуць Расію праз магчымую ўспышку чумы4

Выдаўца Ігара Логвінава абвясцілі ў вышук

Некаторыя аперацыі дапамагаюць не больш за плацэба. Чаму іх усё роўна працягваюць рабіць5

Асуджаная на смерць Крыста Пайк, якая перажыла дзве смяротныя ін'екцыі, апрытомнела4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны9

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць