Свет

Войскі пабудавалі пантонны мост цераз Прыпяць за 6 км ад мяжы з Украінай

Спадарожнікавыя здымкі паказваюць, што Расія толькі часткова адвяла вайскоўцаў ад межаў Украіны, сцвярджае Maxar. Прычым на адным са здымкаў з Беларусі эксперты знайшлі новы пантонны мост праз Прыпяць за 6,5 км ад мяжы з Украінай.

Спадарожнікавыя здымкі паказваюць, што Расія адвяла частку вайсковай тэхнікі ад межаў Украіны, паведамляе Reuters са спасылкай на звесткі амерыканскай кампаніі Maxar Technologies, якая цягам некалькіх тыдняў адсочвала нарошчванне колькасці расійскіх сіл. У той жа час на спадарожнікавых здымках відаць, што ў Расіі ўсё яшчэ шмат вайсковай тэхнікі і сіл побач з Украінай, паведамляе Reuters.

Па даных агенцтва, здымкі, якія сведчаць пра гэта, зробленыя ў Беларусі, у заходняй частцы Расіі і ў Крыме 14, 15 і 16 лютага.

Reuters зазначае, што не можа правесці незалежную ацэнку прадстаўленых кампаніяй здымкаў. У Беларусі Maxar зняла новы вайсковы пантонны мост праз раку Прыпяць і новы вялікі палявы шпіталь на адным з палігонаў, паведамляе Reuters.

Здымкі, на якіх, як сцвярджае Maxar, бачныя аб'екты палявой вайсковай інфраструктуры і нават часовы пантонны мост праз раку Прыпяць, апублікавалі брытанскі тэлеканал Sky News і індыйскі тэлеканал NDTV.

Палявы шпіталь быў узведзены на палігоне Асіповічы ў Беларусі, таксама там была бачная трэніровачная актыўнасць. Па словах аналітыкаў Maxar, на іншым здымку з Беларусі відаць, што на беларускі аэрадром Зябраўка пад Гомелем прыбыло каля 20 ударных верталётаў.

Раней NATO заявіла, што не бачыць прыкмет адводу расійскіх войскаў ад межаў Украіны, а Кіеў ацэньвае колькасць расійскіх вайскоўцаў каля межаў краіны ў 140 тысяч.

Каментары

Цяпер чытаюць

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне5

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

Гродзенскі доктар паказаў прадметы, якія выпадкова глыталі дзеці1

У Астане з акна выкінулі чамадан з далярамі2

Ці затопіць Кіеў нечыстотамі? Што будзе з вадой і каналізацыяй з-за расійскіх удараў11

У Парыжы член ганаровай варты знепрытомнеў падчас сустрэчы Макрона з прэзідэнтам Славакіі

Экс-падпалкоўніку КДБ, які «зліў» тэлефонныя размовы Эйсмант пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі год зняволення16

Кіраўнік Nvidia ў цэнтры новага скандалу: акрамя раману са шпіёнкай, у яго быў раман з падначаленай4

У Беларусі выставілі на продаж 3‑пакаёвую кватэру за 45 рублёў

Супрацоўнікам беларускіх кампаній забаранілі карыстацца Claude для працы нават за мяжой48

Аўтападборшчык паказаў якасць афарбоўкі новых Belgee: месцамі бачны толькі грунт12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне5

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць