Свет

На наступным тыдні Байдэн можа наведаць Польшчу

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн у рамках магчымай паездкі ў Еўропу на наступным тыдні, верагодна, наведае Польшчу. Зрэшты, ні еўрапейская паездка ў цэлым, ні планы па Варшаве яшчэ не пацверджаныя.

Спачатку з'явілася інфармацыя аб паездцы Байдэна ў Брусель для сустрэчы з лідарамі краін NATO 23 сакавіка — такую папярэднюю дату называюць тры крыніцы, паведамляе «Украінская праўда».

Са слоў адной з крыніц, Байдэн таксама можа наведаць Польшчу, што павінна стаць дадатковым сігналам салідарнасці з Украінай.

Прэс-сакратар Белага дома Джэн Псакі адзначыла, што фінальных рашэнняў па паездцы яшчэ няма.

Верагодны візіт Байдэна ў Еўропу адбудзецца пасля візіту віцэ-прэзідэнта Камалы Харыс у Польшчу і Румынію на мінулым тыдні.

Трое супрацоўнікаў адміністрацыі заявілі, што некаторыя работнікі, якія займаліся візітам Харыс, засталіся ў Еўропе, каб дапамагчы спланаваць магчымы візіт прэзідэнта ЗША ў рэгіён.

Каментары

У даверанай асобы Лукашэнкі забралі бізнэс пад Гроднам: «На парог выйшаў нейкі мужык і заявіў, што ўпершыню мяне бачыць»5

У даверанай асобы Лукашэнкі забралі бізнэс пад Гроднам: «На парог выйшаў нейкі мужык і заявіў, што ўпершыню мяне бачыць»

Усе навіны →
Усе навіны

Крышціяну Раналду суцяшае Пепэ пасля паразы Партугаліі ў серыі пенальці ФОТАФАКТ

Новым прэзідэнтам Ірана стаў рэфарміст Масуд Пезешкіян

З адрэстаўраванага кінатэатра «Перамога» прыбралі Пагоню3

Францыя па пенальці прайшла Партугалію

Адзін з каталіцкіх святароў прыехаў на фэст у Будслаў ва ўборы з нацыянальным арнаментам ФОТАФАКТ4

«Гэта сапраўдная сенсацыя». Пры раскопках на Менцы знайшлі зааморфную фігуру, якой 1000 гадоў4

У Манголіі знайшлі парэшткі байца з Беларусі, які загінуў 85 гадоў таму

Іспанія выбіла Германію з хатняга чэмпіянату Еўропы на 119-й хвіліне ВІДЭА5

«Праз тры гадзіны пасля засялення». З 7 ліпеня беларусаў абавязалі паведамляць у міліцыю пра здачу жылля іншаземцам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У даверанай асобы Лукашэнкі забралі бізнэс пад Гроднам: «На парог выйшаў нейкі мужык і заявіў, што ўпершыню мяне бачыць»5

У даверанай асобы Лукашэнкі забралі бізнэс пад Гроднам: «На парог выйшаў нейкі мужык і заявіў, што ўпершыню мяне бачыць»

Галоўнае
Усе навіны →