Свет

ЗША ўвялі санкцыі супраць Мішусціна, Мядзведзева, дачок Пуціна, жонкі і дачкі Лаўрова. Але гэта не ўсё

Новымі санкцыямі будуць забароненыя любыя інвестыцыі ў расійскую эканоміку. Таксама ўведзеныя персанальныя абмежаванні супраць прэм’ера Міхаіла Мішусціна, Дзмітрыя Мядзведзева, дарослых дачок Уладзіміра Пуціна, жонкі і дачкі Сяргея Лаўрова. Пра гэта журналістам сказаў высокапастаўлены амерыканскі чыноўнік, піша Reuters.

Сілуэты сабора Васілія Блажэннага і вежаў Крамля на захадзе сонца. 12 жніўня 2021 года. Фота: Яўген Наважэнін / REUTERS

Белы дом заявіў, што ЗША сумарна заблакавалі больш за 2/3 расійскага банкаўскага сектара і што расійская эканоміка ў выніку заходніх санкцый перастане ўваходзіць у дваццатку найбуйнейшых у свеце.

ЗША рэзка ўзмацняюць «фінансавы шок для Расіі», адразаючы найбуйнейшыя банкі гэтай краіны, сказаў амерыканскі чыноўнік. Расіяне могуць вярнуцца да ўзроўню жыцця ў савецкім стылі 1980-х гадоў, падкрэсліў ён.

ЗША ўпершыню ўводзяць санкцыі супраць членаў сям'і прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна. У санкцыйныя спісы ўключаныя яго меркаваныя дочкі — Кацярына Ціханава і Марыя Варанцова.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць