Навука і тэхналогіі

Японцы прыдумалі палачкі для ежы, якія мяняюць яе смак і так прыносяць вялікую карысць здароўю

Турбуецеся пра тое, ці не зашмат солі вы ўжываеце? Японскія навукоўцы прыдумалі элегантнае вырашэнне праблемы — палачкі для ежы, якія штучна робяць смак прадуктаў больш інтэнсіўным.

Фота: Issei Kato / Reuters

Прылада складаецца ўласна з дзвюх палачак для ежы і з міні-камп’ютара, які размяшчаецца на запясці спажыўца. З дапамогай электрычнай стымуляцыі іоны натрыю трапляюць з ежы ў рот таго, хто яе спажывае, што і дае яму магчымасць адчуць больш салёны смак, піша Guardian.

Прыладу стварылі вучоныя з такійскага універсітэта Мэйдзі разам з кампаніяй Kirin, што вырабляе ежу і напоі. Аўтары праекта збіраюцца зрабіць яго даступным для спажыўцоў у наступным годзе.

У Японіі новыя палачкі могуць атрымаць асаблівую папулярнасць, бо мясцовая кухня надта багатая на салёныя прадукты — напрыклад, на такія, як соевы соўс. Звычайны японец спажывае ў дзень прыкладна 10 грамаў солі, што ў два разы больш за рэкамендаваную СААЗ колькасць. Калі пастаянна есці занадта шмат солі, гэта можа спрыяць гіпертаніі — яна, у сваю чаргу, з’яўляецца адной з асноўных прычын інфарктаў і інсультаў.

Падчас выпрабаванняў электрычных палачак рэспандэнтам давалі традыцыйны японскі суп міса са зніжанай колькасцю солі — але ж палачкі дапамаглі людзям успрымаць яго смак як звычайны. У сярэднім, як паказалі выпрабаванні, палачкі рабілі ежу з нізкай колькасцю солі ў паўтара раза больш «салёнай» — але ж палачкі робяць мацнейшымі і іншыя смакі.

Таму, лічаць вынаходнікі, электрычныя палачкі могуць дапамагчы знізіць узровень спажывання солі. І не трэба пужацца таго, што прылада дзейнічае з дапамогай электрычнасці, бо ток у ёй надта слабы і не можа нашкодзіць чалавечаму арганізму.

Аўтары праекта вераць, што ў новай тэхналогіі могуць быць і іншыя варыянты прымянення. Напрыклад, яны ўжо стварылі тэлеэкран, які імітыруе смакі рознай ежы — і яго можна лізаць.

«Наша Ніва» аднаўляе збор данатаў — падтрымаць проста

Чытайце таксама:

Навукоўцы зрабілі робата з магнітнай слізі. Гэта сапраўдны навуковы прарыў, ну і ён вельмі забаўны ВІДЭА

Мікрапластык упершыню знайшлі ў крыві чалавека. Ці ёсць небяспека?

Каментары

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць