У Луганскай вобласці Украіны загінуў французскі журналіст Фрэдэрык Леклерк Імхоф, паведамляе hromadske.ua. Быў абстраляны аўтамабіль, у якім ён быў разам з украінскім патрульным паліцэйскім. Аскепкі прабілі браню машыны і трапілі ў шыю Леклерка Імхофа. Паліцэйскага выратавала каска.

Як піша кіраўнік Луганскай абласной ваеннай адміністрацыі Сяргей Гайдай, журналіст рабіў матэрыял пра эвакуацыю мірных жыхароў з раёна, дзе ідуць баі. Меркавалася на аўтамабілі вывезці 10 мірных жыхароў. Пасля гібелі журналіста эвакуацыю спынілі.

Фота з тэлеграм-канала Сяргея Гайдая
-
«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай
-
Зяленскі: ЗША ўпершыню спыталі, ці гатовая Украіна вывесці войскі з Данбаса ў абмен на ўступленне ў НАТА
-
Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі
Каментары