Меркаванні

«Галоўны ідэалагічны пасыл прамовы Пуціна — перавесці вайну ў «падзею другога плана», зрабіць яе фонавай»

Доктар палітычных навук University College of London Уладзімір Пастухоў распавёў пра заўважнае паляпшэнне настрою ў Пуціна і прычыны гэтага.

Фота: АР

— Пуцін на ПМЭФ выглядаў чалавекам, які вярнуўся ў зону псіхалагічнага камфорту, з якой ён вылецеў на тры месяцы. Яму відавочна палягчэла, — лічыць Пастухоў. — Ён пачаў зноў «алічбоўваць» аўдыторыю — яго асабісты метад забалбатаць праблемы, калі ён топіць слухача ў акіяне лічбаў і фактаў, якія дрэнна верыфікуюцца, дэманструючы сваю гіперкампетэнцыю («кампетэнцыі», дарэчы, — любімае слова-паразіт прэзідэнта, — зноў загучала гучна і задзірыста, як у былыя гады).

Я бачу некалькі прычын для пуцінскага рэнесансу.

Па-першае, яму патлумачылі і ён паверыў, што «план Б» (доўгая і вымотваючая вайна) нават лепшы, чым «план А» (вокамгненны бліцкрыг са зменай урада ў Кіеве).

Цяпер ён будзе чакаць, калі не Украіна, а ўвесь калектыўны Захад, якім кіруе ЗША, знясілена абрынецца пад цяжарам санкцый супраць Расіі і прыпаўзе на каленях прасіць літасці. Гэта справа няхуткая, так што цяпер пакуль можна расслабіцца.

Па-другое, ён зразумеў, — і гэта сапраўды праўда, — што першая трохмесячная адсечка, калі павінна было пачаць адчувацца хоць нейкае дзеянне заходніх санкцый, пройдзеная, і катастрофы не здарылася. Яго каманда ўтрымала эканоміку на плыву, а Захад утрымаўся ад прыняцця двухбаковавострых мер, якія б пагражалі хуткімі рэакцыямі.

Фота: АР

Усё пераходзіць у плоскасць спаборніцтва па задушванні, а ў гэтым відзе спорту ў Расіі сякія-такія навыкі ёсць.

Наступныя адсечкі — канец года, калі будуць нарастаць праблемы крытычнай інфраструктуры, і праз тры гады, калі Еўропа ў зручным для яе тэмпе выцесніць Расію са сваіх рынкаў энерганосьбітаў. Але гэта ўсё — не заўтра, таму цалкам можна дазволіць сабе пагуляцца ў лічбы.

Па-трэцяе, стала зразумела, што адну зацяжную рэгіянальную вайну тыпу Афганскай або Чачэнскай Расія па-ранейшаму можа сабе дазволіць. Галоўнае, каб гэтая вайна не прыцягвала да сябе занадта шмат увагі.

Таму галоўны ідэалагічны пасыл прамовы Пуціна — перавесці вайну ў «падзею другога плану», зрабіць яе фонавай, каб журчала як мелодыя з «Аўтарадыё» — маўляў, мы тут едзем сваім вялікім мадэрнізацыйным шляхам, а паралельна дзесьці вайсковыя песенькі спяваюць.

Хадаркоўскі: У цяперашняй сітуацыі ніякай вайны не на адзін год не будзе. Будзе вельмі хуткі пройгрыш Украіны

Гіркін (Стралкоў): Бітва за Данбас заканчваецца выгаднай Кіеву нічыёй

Каментары

Цяпер чытаюць

Айцішніка з «Варгеймінга» судзілі па расстрэльным артыкуле. Падобна, за падтрымку Украіны — праўда, зрабіць ён нічога не паспеў2

Айцішніка з «Варгеймінга» судзілі па расстрэльным артыкуле. Падобна, за падтрымку Украіны — праўда, зрабіць ён нічога не паспеў

Усе навіны →
Усе навіны

Эйсмант: Статкевіча памілавалі ўжо паўгода назад, але тады ён вярнуўся ў турму36

«Там пекла для ўсіх: і для супрацоўнікаў, і для асуджаных». Гутарка з былым палітвязнем, блогерам Паўлам Спірыным1

Трампа праінфармавалі, што вайскоўцы гатовыя да баявых дзеянняў супраць Ірана ўжо заўтра2

У жанчыны на заводзе загінуў сын. Якую ёй прысудзілі кампенсацыю?3

У Расіі чыноўніца інсцэніравала сваю смерць і 13 гадоў хавалася ад правасуддзя

Халадней гэтай ноччу было на поўдні Беларусі

Прэстыжныя мікрараёны Мінска ператварыліся ў міннае поле — новая праблема50

«Пяць кватэр у Мінску, 25 машын». Новыя падрабязнасці пра дырэктара «дабрачыннага фонду»11

Дэпутатка Мірончык-Іванова другі раз стала маці5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Айцішніка з «Варгеймінга» судзілі па расстрэльным артыкуле. Падобна, за падтрымку Украіны — праўда, зрабіць ён нічога не паспеў2

Айцішніка з «Варгеймінга» судзілі па расстрэльным артыкуле. Падобна, за падтрымку Украіны — праўда, зрабіць ён нічога не паспеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць