Адваката да палітвязня не пускаюць, бо нібыта «няма заявы». А заяву палітвязень не можа напісаць, бо знаходзіцца ў штрафным ізалятары, паведамляе «Вясна».

Максім Вінярскі — актывіст грамадскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь». За сваю палітычную дзейнасць ён неаднаразова падвяргаўся рэпрэсіям з боку ўлады: штрафам, адміністрацыйным арыштам, збіццю, запалохванням і ціску.
Яго затрымалі 22 студзеня 2021 года, а пазней асудзілі да 5 гадоў калоніі па некалькіх частках «пратэснага» артыкула 293 Крымінальнага кодэкса.
Падтрымаць палітвязня:
— ПК № 3. 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба, Максім Аляксандравіч Вінярскі.
-
«Там і туалеты з дзіркай у падлозе, і вокны не зачыняюцца». Студэнтка-беларуска патлумачыла, чаму ў Францыі моладзь выйшла на пратэсты
-
У Мінску да Новага года паставяць 33 ёлкі
-
У Гродне заваблівалі на адкрыццё KFC бясплатнымі бутэлькамі для вады і чызбургерамі за 1 капейку. І людзі ламануліся па халяву
Каментары