Свет

Чарговы фэйк ад Крывашэева: пра верталёты і суддзяў

Беларускі прапагандыст Андрэй Крывашэеў у эфіры перадачы «Клуб рэдактараў» выдаў: «Польшча паступова акупуе Украіну». І дадаў, што палякі нібыта змогуць працаваць ва Украіне суддзямі.

«Цяпер рэжым Зяленскага расплачваецца апошнім украінскім фамільным срэбрам за пустыя абяцанні і імперскія амбіцыі польскай улады. Нядаўна з'явілася інфармацыя, што Украіна перадае ў Польшчу завод «Мотор Січ» разам з усім калектывам. 400 чалавек, як рабоў, адпраўляюць у Варшаву, каб будаваць там верталётную вытворчасць. Не кажучы ўжо пра закон, які прадугледжвае, па сутнасці, асадніцтва, калі польскія грамадзяне ва Украіне будуць караць і мілаваць. Гэта поўная акупацыя няшчаснай Украіны. Прэзідэнт абсалютна мае рацыю: прыйдзе час, калі Беларусі і Расіі давядзецца абараняць няшчасных украінцаў», — сказаў Андрэй Крывашэеў.

Што тычыцца верталётнага завода: гаворка ідзе пра стварэнне ў Польшчы сумеснага ўкраінска-польскага прадпрыемства па вытворчасці і рамонце верталётаў. Гэтаму праекту ўжо больш за два гады, ён планаваўся яшчэ да вайны. Па-другое, украінцы і праўда выносяць частку вытворчасці сваёй абаронкі ў Заходнюю Украіну і за мяжу, але выклікана гэта ў першую чаргу тым, што Расія — у тым ліку з тэрыторыі Беларусі — бамбіць Украіну, у тым ліку і заводы.

Нагадаем, «Мотар Січ» знаходзіцца ў Запарожжы, не так далёка ад лініі фронту. На тэрыторыю завода ўжо прыляталі расійскія ракеты. Цалкам натуральна, што ўкраінцы ва ўмовах агрэсіі будуць размяшчаць свае стратэгічныя прадпрыемствы ў бяспечным месцы. Так дзейнічала б любая краіна, якая вядзе абарончую вайну.

Наконт «закона, які прадугледжвае, па сутнасці, асадніцтва, калі польскія грамадзяне ва Украіне будуць караць і мілаваць» — тут Крывашэеў, па сутнасці, паўтарае фэйк расійскай прапаганды пра тое, што ва Украіне нібыта прынялі закон, які дазволіць грамадзянам Польшчы станавіцца суддзямі ва Украіне. Яго проста не існуе. 

Ва Украіне сапраўды збіраюцца прыняць закон аб пашырэнні магчымасцяў для грамадзян Польшчы ва Украіне. Але ён будзе сімвалічным актам, аналагам закона, які прынялі ў Польшчы, аб падтрымцы грамадзян Украіны. Закон усё яшчэ распрацоўваецца украінскім Міністэрствам замежных спраў.

Заявы аб тым, што грамадзяне Польшчы ва Украіне змогуць працаваць суддзямі, служыць у войску і спецслужбах, будуць дапушчаныя да дзяржаўнай таямніцы — чыстая хлусня.

Дэзынфармацыяй з'яўляецца і заява расійскіх канспіролагаў і прапагандыстаў аб тым, што польская паліцыя зможа выконваць свае функцыі на тэрыторыі Украіны — у якасці доказаў прыводзіцца толькі ананімны скрыншот з нейкага канала ў тэлеграме. 

Матэрыялы ў расійскіх СМІ альбо ў прарасійскіх блогераў аб тым, што Польшча нібыта рыхтуе анексію альбо захоп часткі тэрыторыі Украіны, пачалі распаўсюджвацца пачынаючы з 2014 года. Але пакуль што адзіная краіна, якая акупоўвае ўкраінскія тэрыторыі, — сама Расія. Такім чынам расійская прапаганда ўсяго толькі экстрапалюе на Польшу ўласныя планы і светапогляд адносна Украіны.

Расійскі палітык Жырыноўскі адкрыта прапаноўваў Польшчы падзяліць Украіну ў 2014 годзе. З аналагічнай, толькі больш завуаляванай прапановай да Польшчы, звяртаўся Уладзімір Пуцін. Але Польшча падтрымлівае суверэнітэт і цэласнасць Украіны.

Каментары

Цяпер чытаюць

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»32

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»

Усе навіны →
Усе навіны

Міністр замежных спраў Ірана: Армузскі праліў закрыты толькі для ворагаў, астатнія могуць праходзіць

Стала вядома, за што год таму судзілі Вольгу Бондараву11

Іран стаў біць па аддзяленнях амерыканскіх банкаў на Блізкім Усходзе1

У Рэчыцкім раёне збіраюцца знесці прыпынак з адметнай мазаікай2

«Жанчыны спяшаюцца па касметыку, а я — па вуды». Медсястра з Віцебска больш за 15 гадоў займаецца рыбалкай1

У Чорным моры атакавалі грэчаскі танкер, які ішоў у Расію2

У Добрушскім раёне ўпаў чарговы беспілотнік. Людзі чулі выбухі2

З'явілася ВІДЭА, як выглядае начны Мінск з вышыні птушынага палёту1

Дзівоснае вяртанне. Як у Альпах адрадзілі зніклых птушак1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»32

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць