Грамадства2828

«Я ні на што не намякаю, але разважайце хутчэй». Стрыжак заклікаў людзей пакідаць Беларусь як найхутчэй

Кіраўнік фонду BYSOL Андрэй Стрыжак наконадні напісаў рэзанасны пост. Ëн заклікаў суайчыннікаў прыспешыць ад'езд з краіны. Допіс выклікаў неадназначную рэакцыю. Нехта абвінаваціў аўтара допіса ў панікёрстве, іншыя запатрабавалі аргументацыі тэзіса. «Наша Ніва» звязалася з актывістам, каб даведацца пра матывацыю такой заявы.

Андрэй Стрыжак: «Наша жыццё зламалася пасля 9 жніўня 2020 года, калі Лукашэнка чарговы раз узурпаваў уладу»

«Наша Ніва»: «Я ні на што не намякаю, але калі вы проста цяпер разважаеце пра тое, ці варта з'язджаць з краіны, разважайце хутчэй», — напісалі вы ў фэйсбуку. Паўтару самае частае пытанне ў каментарах да вашага меседжу: «Што гэта было?»

Андрэй Стрыжак: Заўсёды раблю заявы як практык, што працуе канкрэтна з тым ці іншым пытаннем. І гэтая заява не выключэнне, хай сабе і падалася людзям нязвыкла катэгарычнай. Але відавочна: з пачатку вайны сітуацыя з выездам суайчыннікаў за межы краіны значна пагоршала. На ўскладненне працэсаў паўплывалі разнастайныя фактары: адмена авіязносінаў большасці краін з Беларуссю, прыпыненне выдачы віз, лагістычныя «баны». Зараз жа кожная новая забарона пашырае кола тых грамадзян, якім будзе амаль немагчыма выправіцца за мяжу.

Свежы прыклад: колькі дзён таму пайшло абмеркаванне праекта пра абмежаванні на выезд людзям у сувязі з патрабаваннямі нацыянальнай бяспекі.

На практыцы іх можна прымяніць да шырокага і няпэўнага кола асобаў. Скажа Лукашэнка заўтра, што ў нас не хапае дактароў — і прадстаўнікі гэтай прафесіі агульным спісам падпадуць пад «забароненую» катэгорыю…

«НН»: Не дадае спакою і сітуацыя на беларуска-ўкраінскай мяжы…

АС: Маеце рацыю — дастаткова ацаніць рыторыку публічных дыскусій вакол удзелу Лукашэнкі ў агрэсіі супраць Украіны. Раней палітыка ніхто не прымушаў уступаць у вайну. Зараз жа на яго ўсё часцей і часцей ціснуць прадстаўнікі расійскай улады, прычым самага высокага ўзроўню.

Акрамя таго, украінцы ўсё часцей сталі атрымліваць ракетную зброю, што дазваляе біць на далёкія адлегласці. І калі раней пытанне ўдараў па пускавых устаноўках ці аэрадромах, якія выкарыстоўваюць паветрана-касмічныя сілы РФ на тэрыторыі Беларусі, было тэарэтычным, цяпер яно пераходзіць у практычную плоскасць. Прычым з ваеннага боку рашэнне лёгка апраўдаць — застаецца толькі дачакаць палітычнай волі на яго ажыццяўленне. У які бок хіснуцца шалі вагаў, залежыць не ад нас. Адпаведна, маем велізарны фактар рызыкі.

Калі суміраваў складнікі таго, што адбываецца вакол Беларусі, прыйшоў да высновы, якую выклаў у допісе. Падкрэслю: не імкнуся пераканаць тых людзей, што свядома вырашылі застацца на радзіме. Гэта іх права, іх выбар, які паважаю. Пост больш адрасаваўся людзям, якія вагаюцца, думаюць, не могуць наважыцца. Лічыце пост штуршком да дзеянняў.

Больш сумнявацца няма часу, наважвайцеся. Далей будзе яшчэ складаней: велізарная колькасць момантаў, якія могуць выйсці з-пад кантролю — і тады ад'езд з арганізаванага ды спакойнага ператворыцца ва ўцякацтва.

«НН»: Што рабіць людзям, у якіх застаюцца немачныя бацькі альбо хворыя блізкія?

АС: Наша жыццё зламалася пасля 9 жніўня 2020 года, калі Лукашэнка чарговы раз узурпаваў уладу. Калі вы клапоціцеся пра свайго сталага родзіча, то трэба рыхтавацца да таго, што праз некаторы час непазбежнае сутыкненне з недахопам імпартных лекаў, памперсаў для дарослых і іншых важных складнікаў дапамогі. Зразумейце нарэшце: пра людзей у краінах кшталту Беларусі ды Расіі ніхто не думаў ніколі — і думаць не будзе!

І ўрэшце, ці здолееце вы апекавацца блізкімі, калі горад пачнуць бамбіць? Ці зможаце быць хаця б неяк карыснымі, калі на вас завядуць крымінальную справу ды абмяжуюць перасоўванне? Хто здолее дапамагчы вам, калі дзяржава пабачыць ворага ў вашай асобе?

Заўсёды варта мадэляваць развіццё падзей не з таго пункту, дзе знаходзішся цяпер, а з таго, дзе можаш апынуцца. Тады і рашэнне атрымае больш карэктны характар у дачыненні да будучыні.

Вопыт падказвае: калі нешта ідзе да самага горшага з магчымых раскладаў, менавіта ён і здзяйсняецца.

Упэўнены ў тым, што клопат пра беларусаў — не самая першасная задача ва ўрадаў Польшы ды Літвы. Але мы павінны выразна ставіць пытанне: як будзе трактавацца грамадзянства суайчыннікаў у выпадку ўступлення Лукашэнкі ды яго прыспешнікаў у вайну? Ці будуць нас дыскрымінаваць альбо нават інтэрнаваць на падставе валодання сінім пашпартам? Які канкрэтна будзе падыход?

Гэта вельмі важны момант, бо апошнія чатыры месяцы нармальныя — вольныя ды дэмакратычныя — беларусы раздзялялі Лукашэнку і свабодную Беларусь. Гэта трэба працягваць рабіць, але ўжо на ўзроўні тых краін, дзе знаходзімся: звяртацца да ўладаў (тым жа Офісам Ціханоўскай, скажам) ды удакладняць адносна рашэнняў у дачыненні да беларусаў, што па палітычных матывах пакінулі краіну.

Відавочна, мы можам стаць закладнікамі сітуацыі — так, як ужо сталі, напрыклад, ва Украіне, Чэхіі, Эстоніі. Калі сёння там рашэнні прымаюцца не на нашу карысць, разумееце, што адбудзецца пасля далучэння Лукашэнкі да пуцінскай агрэсіі?

«НН»: Як беларусам дзейнічаць ў сённяшняй сітуацыі? Ці можна спрацаваць «на апярэджанне»?

АС: Калі вы ўдзельнічалі ў палітычных актыўнасцях, то можаце атрымаць візу на гуманітарнай падставе. Хай будзе. Хто яго ведае, можа давядзецца ў пэўны момант праз Ерэван альбо Тбілісі ад'язджаць — і тады будзеце ведаць, што ёсць у запасе варыянт з Еўрасаюзам.

Адносна людзей унутры краіны скажу так: тут трэба выразна разумець стратэгію і акрэсліць парадак дзеянняў. Вырашыць, ад'язджаеце вы ці застаяцеся — і дзейнічаць, каб сітуацыя не застала вас знянацку. Такім чынам хаця б крышку абароніце сябе ў выпадку найгоршага развіцця падзей.

Каментары28

  • Коля
    13.07.2022
    Ня трэба быць Стрыжаком каб бачыць зруйнаваныя польскія могілкі, армію на мяжы з Украінай і арышты па крыміналцы за... падпіску! Хто не разумее што дыктатура у агоніі і прагне усё больш і больш крыві - таго шкада.
    I масавыя расстрэлы нязгодных гэта не пытанне "ці", а пытанне "калі". Але і без растрэлаў відавочны рэпрэсіі усяго, што не ўмее пляваць праз зубы. Айцішнікам, прадпрымальнікам падрыхтавацца стаць людзьмі ніжэйшага гатунку. Медыкі - наступныя. 
  • Жар
    13.07.2022
    Нічога не зразумеў. На што трэба рашацца ? На ад'езд з Беларусі ? А навошта, праз што й зь якой нагоды ?
  • Замшэлы
    13.07.2022
    Пагаджуся з адным, у краіне, якая кіруецца паехаўшым з глузду чалавекам, нармальнаму чалавеку рабіць няма чаго. Альбо станеш такім жа дурным і прыдуркаватым, альбо скончыш хранічным алкаголікам, калі вырашыш застацца нармальным чалавекам. У сістэме лукашэнкі няма мейсца нармальнаму чалавеку, у ёй, альбо паехаўшы з глузду, альбо хранічны алкаголік, альбо прыстасаванец, які жыве сёньняшнім днём. Ведаеце, лукашэнка - аднаднёўка, калі глядзець на яго паводзіны і рашэньні, проста, гэта аднаднёўка, апанаваная хворым жаданьнем трымаць уладу любым коштам, вось ён і трымае. А стратэгіі няма, ні ў яго, ні ў яго халуеў, калі лічыць, у халуёў, "стратэгію" красьці да дзесятага калена і далей хай будзе, што будзе, то няма стратэгіі і ў халуёў.
     Так, маладым беларусам, да 45 год, трэба здымацца з гэтай сістэмы і нават не думаць пра наступствы, бо, гэтыя наступствы, у Беларусі, нашмат горшыя і цяжэйшыя, чым там, куды з`едзіце.
     А ў сьвеце апошніх падзей, калі цягнуць ядзерную зброю ў Беларусь, каб задахаваць і забетанаваць такую сістэму, каб на яе не было іншага ўздзеяньня, акрамя прэвентыўнага, ваеннага ўдара, які прывядзе да яе злому і зьмене, то і вагацца няма чаго, - ёсьць магчымасьць, то з`язжайце і не думайце.
     Дадаем тое, што лукашэнка і пуцін надумалі вырабіць "судны дзень", спачатку для Ўкраіны, калі глядзець на колькасьць "іскандэраў" зацягнутых у Беларусь і колькасьць расейскай авіяцыі на беларускіх аэрадромах, то яны вырашылі зраўняць з зямлёй Украіну, найменш на 500 кілометраў, углыб, ад Беларускай мяжы. А ў такім выпадку будзе адказ. А калі вырашаць прымяніць ядзерную зброю, якую уцягнуць у Беларусь, то адказ будзе моцны і магчыма прэвентыўны, без разбору і бяз дзялёжкі беларусаў на правільных і няправільных.
     Таму, ёсьць магчымасьць, то з`язджайце і не вагайцеся.

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?9

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?

Усе навіны →
Усе навіны

Калеснікава адказала, ці праўда, што яна схуднела да 45 кг у калоніі12

Маразы адступяць у чацвер

Севярынец звярнуўся да Калеснікавай: Маша, ты наша!22

Наўседа: Я буду сярод тых, хто найбольш жорстка патрабуе падаўжэння санкцый ЕС супраць Беларусі7

Міліцыя знайшла нечаканую нагоду аштрафаваць мінчука за ролік у сацсетках8

Ініцыятыва «Будзьма беларусамі!» прызнаная «экстрэмісцкім фармаваннем»6

Найхаладней гэтай ноччу было на Палессі, але мінімум не пабіты

У Мінсувязі патлумачылі, чаму так і не адмянілі роўмінг з Расіяй3

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?9

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць