“Беларусы распаўсюдзілі больш за 500 тысяч антываенных брашур.” - першы раз чую пра нейкія антываенныя брашуры, хоць жыву ў Беларусі і не выпаў з руху. Гаворка пра брашуры ў Фэйсбуку ? Бо калі гэта друкаваныя, то Ціханоўская яўна скажае рэальнасць мякка кажучы. Таксама ў прамове ізноў Пуцін, але не Крэмль і не Расія. Як сказаў Бабарыка “Эта віна одного человека”. Вядома ж іншыя бояре, сілавы апарат РФ, ведамствы і тысячы мужыкоў што едуць забіваць украінцаў не вінаватыя.
Фіскарс
20.07.2022
«Дыктатараў нельга залагодзіць ці перавыхаваць. Мы ведаем, чым скончыліся спробы залагоджвання ў 1938 годзе. Мы папярэджвалі свабодны свет, каб той не паўтараў тых жа памылак з Пуціным ці Лукашэнкам.”. - не ведаю што там з АГЛ, а Пуціну да вайны Офіс падлізваў будзь здароў. Ціханоўскую фіг зразумееш, то “мудры Пуцін”, то яна некага аказваецца пяпярэджвала…. Дарэчы, што там з прызнаннем акупацыі Беларусі, пытаннне паспяхова злітае ?
Брава!
20.07.2022
«Дыктатараў нельга залагодзіць ці перавыхаваць. Мы ведаем, чым скончыліся спробы залагоджвання ў 1938 годзе. Мы папярэджвалі свабодны свет, каб той не паўтараў тых жа памылак з Пуціным ці Лукашэнкам.
Дыктатары ведаюць, што дэмакратыі ахвотней выбіраюць хісткі мір, чым паслядоўную барацьбу. Еўрапейскім дэмакратыям спатрэбіліся месяцы, каб паказаць, што ў іх таксама ёсць зубы».
ххх
20.07.2022
Символично.... в годовщину покушения на Гитлера.....
Жар
20.07.2022
Малайчынка! У беларусаў самы сучасны, самы прагрэсіўны, самы перспектыўны прэзыдэнт - спадарыня Ціханоўская. Гонар і годнасьць краіны і нацыі.
РЛБ
21.07.2022
[Рэд. выдалена]
РЛБ
21.07.2022
Чарговае дэмагагічна-штампавае "дэмакратычнае" бла-бла, не маючае амаль нічога агульнага з рэальнасьцю.
ЛукЧеснок
21.07.2022
Жар,
У беларусаў самы сучасны, самы прагрэсіўны, самы перспектыўны прэзыдэнт https://nashaniva.com/295798#startcomments
У беларусов 37 год и перспектива войти в состав росии потеряв независимость, чему Света подсознательно поспособствовала...
Жар
22.07.2022
ЛукЧеснок, лухта. Наадварот, Сьвятлана паспрыяла прабуджэньню й ацьвярозваньню аморфнай, апалітычнай часткі беларускага грамадзтва. І ўсё гэта ў дэ-факта акупаванай краіне, (палітычна акупаванай, не ваенным шляхам) і эканамічна цалкам падпарадкаванай Расеі, на момант жніўня 2020. Асабіста ў мяне былі пытаньні адносна палітычных арыенціраў, абранага курса каманды Ціханоўскай, і першапачаткова я разглядаў пераможцу выбарчай кампаніі ня маючы энтузіязму. Пэўны аптымізм трымцеў, але трымаўся выключна на веданьні (завочным!) асобаў, якія склалі каманду спадарыні Ціханоўскай. Але час ўсё паставіў на свае месцы, паззл склаўся ў ясную, прыгожую і добра бачную карціну. Ціханоўская і ейная каманда - гэта тыя палітыкі якія патрэбны краіне менавіта цяпер. Скажу болей, гэта проста цуд, што ва ўмовах балота беларускага рэжыму й шматгадовай дэзарыертацыі беларускага грамадства, у краіне высьпела й крысталізавалася настолькі правільная, запатрабаваная й неабходная ў наш час палітычная сіла. Тое, што адбылося пэўна можна параўнаць зь сітуацыяй, калі чалавек трапляе ў экстрэмальную небясьпеку, і ягоны арганізм сам, інстынктыўна, уключае нейкія, закладзеныя прыродай механізмы, неабходныя для выжываньня, і дае шанец на выратаваньне. І я не перабольшваю ! Хто мае розум і сумленьне - той гэта пацьвердзіць...
«Дыктатараў нельга залагодзіць ці перавыхаваць». Ціханоўская сказала моцную прамову ў Берліне на цырымоніі да гадавіны замаху на Гітлера
Дыктатары ведаюць, што дэмакратыі ахвотней выбіраюць хісткі мір, чым паслядоўную барацьбу. Еўрапейскім дэмакратыям спатрэбіліся месяцы, каб паказаць, што ў іх таксама ёсць зубы».