Кіраўнік «ДНР» прыехаў у Брэст і напісаў, што настаў час вызваляць «рускія гарады, заснаваныя рускімі людзьмі»
Разам з Дзянісам Пушыліным у Брэсцкую крэпасць прыехалі сакратар Генсавета «Адзінай Расіі» Андрэй Турчак, пасол Расіі Барыс Грызлоў і цэлая дэлегацыя з самаабвешчанай рэспублікі.

У сваім тэлеграм-канале Пушылін напісаў, што прыйшоў час зноў вызваляць рускія гарады, заснаваныя рускімі людзьмі. Ён пералічвае Кіеў, Чарнігаў, Палтаву, Адэсу, Дняпро, Харкаў, Запарожжа і Луцк.
Брэст у той жа час называецца ўзорам мужнасці і супраціву «рускага салдата».
Беларускіх высокапастаўленых чыноўнікаў побач з Пушыліным заўважана не было, праўладная прэса таксама пакуль што пра яго візіт не згадвала.
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары