У чым прэтэнзія?

У сеціве ўсплыла інфармацыя пра фонд «Беларусь будучыні», пра стварэнне якога Валерый Цапкала аб’явіў яшчэ 12 жніўня 2020 года.

«Дарагія сябры, як вы ведаеце тут, у Кіеве, мы стварылі фонд «Беларусь будучыні»», — пачаў ён афіцыйны расказ пра фонд на сваім ютуб-канале. Сярод галоўных мэт тады была агучаная падтрымка развіцця дэмакратыі і ініцыятыў актыўнай грамадзянскай супольнасці, гуманітарная, юрыдычная, псіхалагічная і фінансавая дапамога беларусам, якія пацярпелі ад палітычных рэпрэсій, спрыянне ў працаўладкаванні і атрыманні новай адукацыі за мяжой.

 

Скрыншот: ютуб-канал Валерыя Цапкалы

На жаль, арыгінальны сайт фонду цяпер ужо недаступны, але ў СМІ фігуруе лічба ў больш чым 4 мільёны даляраў, сабраных фондам на момант «раніцы 15 верасня 2020 года». Вось, напрыклад, скрыншот з сайта BBC, па якім бачна, што Фонд «Беларусь будучыні» нейкім чынам у плане збораў абагнаў нават вядомыя BYSOL і By_Help.

Скрыншот: сайт bbc.com

У тэлеграм-канале палітыка Цапкалы 24 жніўня 2020 года з’явілася інфармацыя пра тое, што «заснаваны Валерам Цапкалам дабрачынны фонд «Беларусь будучыні» аказаў дапамогу ўжо 50 перасяленцам». Частка гісторый гэтых перасяленцаў была апублікаваная ў відэаафармаце на ютуб-канале фонду. Але пасля гэтага ўсе згадкі пра яго сышлі на «нішто». 

Скрыншот: тэлеграм-канал Валерыя Цапкалы

Якое дачыненне Валерый Цапкала меў да фонду «Беларусь будучыні»?

У каментары «Нашай Ніве» Валерый з ходу адрэзаў: 

«У мяне няма ніякага фонду «Беларусь будучыні». Першы раз пра такі чую».

Але што тады наконт відэа, дзе сам палітык анансаваў стварэнне фонду з такой назвай?

«Так, сапраўды. Ну, гэта ўкраінцы стварылі, я публічна падтрымаў, але ніякага ўдзелу ў працы фонду не прымаў. Украінцы дапамаглі сапраўды нейкай колькасці беларускіх уцекачоў, — згадаў Валерый Цапкала і дадаў: — Я рахунак ва Украіне сам не адкрываў, таму доступаў да кіравання, да фінансаў мець не мог». 

Але якім чынам Валерый тады апынуўся заснавальнікам фонду, што транслявалася на афіцыйным сайце і ў СМІ?

«Вы ведаеце, што ў арганізацыях існуе абавязковая справаздачнасць. Запытайце ўкраінцаў, хай яны вам скажуць, хто кіраваў фондам, колькі сабралі і на што выдаткавалі! Гэта абавязковае патрабаванне кожнага заканадаўства! Я падтрымаў [фонд], але доступу не меў да фінансаў, бо не паспеў ва Украіне нават рахунак адкрыць, а без гэтага вы не атрымліваеце доступу да рахункаў арганізацыі. Я хацеў адкрываць індывідуальны рахунак, але з'ехаў праз два тыдні ў Польшчу, потым ва Украіне больш не быў». 

Мы пераўдакладнілі, ці не быў Валерый заснавальнікам фонду на самой справе і калі не, то чаму яго імя ўсё ж фігуравала побач менавіта з такой пасадай. Калі палітык проста падтрымаў фонд, то на якіх умовах і якія людзі яго пра гэта папрасілі?

На многіх сайтах і ў СМІ Валерый фігураваў як заснавальнік фонду.

«У момант, калі ў Мінску ішла вайна супраць беларусаў, паўсталі тысячы ініцыятыў па дапамозе ўцекачам, я згадзіўся на падтрымку адной з іх у Кіеве, дзе я знаходзіўся і заклікаў украінцаў дапамагаць беларусам! Я б, напэўна, і ўдзел у працы фонду прымаў, але праз пару дзён з Украіны з'ехаў, і з'явіліся іншыя праблемы. Мне прапанавалі: «Давайце фонд створым». Я сказаў: «Добра, даю згоду». Але што далей там адбывалася (вось вы мне нават сайт паказалі, дзе я фігурую), я не памятаю. Можа, гэта стваралася паралельна, калі я з’ехаў. Але агулам, калі мы і кажам пра заснавальніка — у грамадскай арганізацыі гэта не мае ніякага значэння. Там ствараецца нейкая рада, кіраўніцтва, прызначаюць дырэктара і ён ужо распараджаецца фінансавымі сродкамі. Я вось нават не ведаю, хто там быў дырэктарам і як сродкамі распараджаўся.

Тое, што гэта мой фонд — гэта нейкая бязглуздзіца. Я абсалютна адкрыты: я не бачыў ніводнай капейкі ад гэтага фонду, бо ў мяне і рахункаў не было там, яшчэ раз падкрэслю. Мне таксама будзе цікава даведацца, колькі яны паднялі і якой колькасці людзей дапамаглі!

Вы можаце запытаць як трэці бок гэта ў падатковай службы Украіны: хто там быў кіраўніком, якія грошы паднялі і на якія мэты выдаткавалі. Гэта грамадская арганізацыя, яны ўсе справаздачы абавязаныя публікаваць — ніякага сакрэту тут няма. Гэта вельмі правільна дакапацца да праўды і даведацца, колькі сродкаў было сабрана, колькі выдаткавана і хто імі распараджаўся».

Дык а якія ж канкрэтна людзі папрасілі падтрымаць фонд «Беларусь будучыні» Валерыя Цапкалу?

«Памятаю толькі аднаго чалавека — Надзею Бандарчук, але агулам там было некалькі чалавек, звязаных з Беларуссю. Больш я не ведаю, бо яшчэ раз: мне было не да гэтага першыя дні, калі ў Беларусі фактычна ішла вайна супраць народу. Я кажу, як ёсць». 

Надзея Бандарчук сапраўды фігуруе як дырэктарка ўкраінскага дабрачыннага фонду «Білорусь майбутнього». У нас атрымалася звязацца з яе мужам — Анатолем Бандарчуком, членам кіраўніцтва фонду і прадпрымальнікам.

 

Анатоль адразу адзначыў: цяпер іх фонд не дзейнічае — ён сабраў грошы у 2020-м годзе, а ў 2021-м паступленняў амаль не было. І ён сам, і яго калегі зараз займаюцца іншымі пытанямі ў сувязі з вайной у іх краіне.

У 2020-м жа ён разам з групай людзей, якім былі неабыякавыя падзеі ў Беларусі, заснавалі дабрачынны фонд.

«Мы адкрылі фонд ва Украіне, але мы не нейкія прафесійныя дабрачынцы. Так, група прадпрымальнікаў, якія захацелі дапамагчы людзям, каштоўнасці свабоды якіх падзяляем».

Анатоль расказаў, што нейкі час жыў у Беларусі і быў знаёмы з Валерыем Цапкалам.

«Я ведаю яго як разумнага чалавека, дырэктара ПВТ, я шмат чаму ў яго навучыўся. І так выйшла, што назва нашага фонду наўпрост перагуквалася з яго пазіцыянаваннем на выбарах. Мы папрасілі яго стаць старшынёй назіральнай рады — ён жа быў непасрэдна ў гушчы падзей і мог падказваць нам людзей, якім патрэбная была дапамога. Мы і яго сям’ю падтрымалі, але на гэтым наша супрацоўніцтва сканчваецца.

Нават тых людзей, якіх нам падказвалі з боку Валерыя Цапкалы, мы пераправяралі, перш чым аказваць ім дапамогу. Пры гэтым да нас па яе звярнуліся ў асноўным (на 70%) людзі штаба Ціханоўскай. Тых, хто дапамагаў Бабарыку і Цапкалу на выбарах, быў маленькі працэнт».

Збор подпісаў за Валерыя Цапкалу на выбарах-2020.

Акрамя Валерыя Цапкалы, на сайце фонду ў складзе назіральнай рады фігуравалі журналістка Святлана Калінкіна, эканаміст і экс-старшыня кіравання Нацыянальнага банка Станіслаў Багданкевіч, пісьменніца Святлана Алексіевіч і палітык Анатоль Лябедзька. Але Анатоль Бандарчук кажа, што яны, на яго шкадаванне, з'явіліся там у спешцы і без іх згоды.

«Можна сказаць, што мы выдалі тое, чаго жадалі, за рэальнасць. Думалі, што гэтыя людзі падтрымаюць добрую справу, але адказаў ад іх мы не атрымалі. А сайт рабіўся наспех. Карацей, толькі з Валерыем Цапкалам у нас атрымалася пасупрацоўнічаць».

Анатоль Лябедзька ў каментары «Нашай Ніве» сказаў, што даведаўся, што такі фонд існаваў і ён меў да яго дачыненне, літаральна на днях:

«У 2020-м Валерый Цапкала выходзіў на мяне асабіста з ідэяй стварэння фонду для падтрымкі ахвяраў, якія з'явіліся ў той час, размаўляў на прадмет, ці мог бы я і Багданкевіч увайсці ў такую наглядальную раду. Я сказаў, што ў прынцыпе так, але пасля гэтага ніякіх практычных крокаў не было зроблена. Ніякая рада ні разу не збіралася, не бачыла ніякіх справаздач і гэтак далей».

Колькім жа беларусам у выніку дапамог фонд і на якую суму?

Анатоль Бандарчук абазначыў, што не разумее, адкуль у СМІ з’явілася лічба «чатыры мільёны даляраў», ён пра яе нават не чуў раней. Што да таго, што ў іх саміх на сайце былі прапісаныя «аб'ёмы фінансавання чатыры і два мільёны еўра», ён зноў тлумачыць: «Гэта тое, што мы хацелі сабраць на старце, нашы планы, каб дапамагчы максімуму людзей.

Мы, напрыклад, думалі, што да ахвяраванняў далучацца беларускія прадпрымальнікі, але ў выніку ніхто не падтрымаў. Мы не сачылі, якія водгукі ад нашай справы былі ў беларускіх ці іншых СМІ, сярод палітычнага бамонду, не было калі. Мы займаемся бізнэсам, а дапамога беларусам — гэта ўсё было на дабрачыннай аснове.

Агулам мы назбіралі недзе каля 17—19 тысяч даляраў, калі пераводзіць грыўны — гэта і дабрачынныя паступленні, і ўласныя сродкі прадпрымальнікаў на адрасную дапамогу. Агулам каля 200 беларусаў ад нас дапамогу атрымалі.

На жаль, пад рукой падрабязных афіцыйных справаздач у мяне няма, каб вам адразу даслаць», — пракаментаваў Анатоль Бандарчук.

«Наша Нiва» — крыніца якаснай інфармацыі і бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ «НН»

Чытайце таксама:

Франак Вячорка расказаў пра Цапкалаў і «Інфапойнт», назваў свой заробак і асудзіў Матольку — вялікае інтэрв'ю «НН»

Беларускіх студэнтаў у Чэхіі правяраюць на сувязі з рэжымам — ужо выявілі сваяцтва з кадэбэшнікам і чыноўнікамі. Што будзе з навучэнцамі далей?

«Бацькі прапанавалі Хоцімск». Беларусы расказалі, колькі каштавалі іх вяселлі і на чым яны зэканомілі

Клас
17
Панылы сорам
53
Ха-ха
30
Ого
7
Сумна
8
Абуральна
20

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

6
Отец мой, / Адказаць
03.08.2022
Поскольку эти бесстыжие хейтеры писали и говорили многократно обвинения в адрес избранного народом президента Светланы Тихановской, особенно упираясь в финансовую сторону поддержки, сейчас как никогда ранее возникает вопрос о их финансовой вовлеченности в эту травлю.

Все хейтеры должны предоставить информацию о сроках своего пребывания за пределами РБ, средства и фонды, которые их предоставили. И указали свою деятельность.

Давайте же узнаем, за что и благодаря чему хорошо живут в Европе и Америке так называемые ненавистники законно избранной Светланы Тихановской.

К примеру о источниках дохода, фондах и реальных делах на благо демократической страны Беларусь в скором времени у: Карач, Санникова, Халип, Саранчукова, Болкунца, Дылевского, даже почти святого водоходца....
0
Не?)) / Адказаць
03.08.2022
Гы-гы, в Москве дали чемодан денег. Не?))
3
Nord / Адказаць
03.08.2022
Отец мой,,а Дылеўскі тут якім чынам?
ёсць крытыкі,а ёсць хейтары.Прозвішча хэйтараў - гэта Цапкала, Агурбаш, Балкунец, Шарэцкі, Пракопьеў
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру