Меркаванні3636

Дынько: Стварэнне «кабінетаў» за мяжою часта ўяўляе сабой падмену рэальнай дзейнасці

Азараў, Пракоп’еў і Латушка лічаць, што Канферэнцыя новай Беларусі павінна стварыць «урад у выгнанні», «кабінет», на чале якога з’явіўся б прэм’ер. На маю думку, гэта не толькі бессэнсоўна, але і шкодна, піша Андрэй Дынько ў фэйсбуку.

«Няма нічога такога, што Азараў, Латушка, Пракоп’еў ці любы іншы чалавек не маглі б рабіць, не маючы статуса «міністраў», «прэм’ераў» ці «камісараў». І, у сваю чаргу, няма нічога такога, што любы Латушка ці Сахашчык змогуць рабіць, маючы новыя тытулы, а чаго не робяць цяпер. Хто толькі хоча і можа рабіць — той і цяпер робіць. У гэтым сэнсе стварэнне «ўрада» бессэнсоўнае.

Стварэнне «кабінетаў» і абвяшчэнне «вызвольных рухаў» за мяжою часта ўяўляе сабой падмену рэальнай дзейнасці. Заўважце, што Зянон Пазняк і ўрад стварыў, магчыма, ужо і не адзін — не памятаю, і «вызвольны рух». Усё на паперы. Так і Нацыянальнае антыкрызіснае ўпраўленне Паўла Латушкі — гэта ж таксама быў прататып урада, і што? Затое калі мы прыгледзімся да «агентаў расколу» (яны ж нярэдка і «агенты рэжыму»), то яны то акурат у кожным з гэтым упраўленняў і ўрадаў прыціраюцца, бо ведаюць, дзе дзяльба партфеляў, там і сваркі, там і магчымасць пасеяць варажнечу.

Акрамя іншага, стварэнне «кабінета» за мяжою, у які не могуць увайсці людзі ўнутры Беларусі, павялічвае дыстанцыю між людзьмі ў выгнанні і людзьмі ў Беларусі — а толькі ўнутры краіны могуць ці не могуць адбыцца перамены. Няма прыкладаў у нашым рэгіёне — ні ў Польшчы, ні ў Румыніі, ні ва Украіне, ні ў Балтыі, каб урад у выгнанні адыграў у падзеях істотную ролю.

Калі ўспомніць польскую «Салідарнасць», свежы і моцны прыклад нацыянальнага вызвольнага руху ў падобных умовах, яна не толькі кабінетаў не стварала, яна ўвогуле да апошняга не ставіла пытання пра змену сістэмы, разумеючы, што гэта нерэалістычна і толькі дасць падставы для большых рэпрэсій.

«Салідарнасць» выступала за змены ў рамках сістэмы, за «паляпшэнне сацыялізму». Апошняе то немагчыма ў беларускім выпадку, але я пра тое, наколькі важны ў палітыцы рэалізм.

Яднае нас з сітуацыяй «Салідарнасці» тое, што перамены ў Беларусі магчымыя толькі ў выпадку або аслаблення Расіі, або пераасэнсавання Расіяй сваіх нацыянальных інтарэсаў, прычым у выпадку аслаблення змена сістэмы ў Беларусі стане магчымая толькі пры кансенсусе ўлады і грамадства. Для гэтага трэба выспяванне ў тым ліку лукашэнкаўскіх эліт — як бы непапулярна гэта ні гучала.

Беларусь вельмі залежыць ад міжнароднага становішча. І як там называюцца нашы каардынацыйныя органы, урадамі ці не, не мае значэння. На геапалітыку мы мала можам уплываць.

За ігнараванне гэтага наш народ можа дорага заплаціць.

Але калі міжнародная сітуацыя створыць для беларусаў шанец — мы гэта ўсе адчуем», — падсумоўвае Дынько.

Каментары36

  • Валянціна
    08.08.2022
    "змена сістэмы ў Беларусі стане магчымая толькі пры кансенсусе ўлады і грамадства" - спадар Дынько, такое адчуванне, што гэта Вы моцна адарваліся ад рэчаіснасці. Вы там не забудзьцеся нам сказаць, калі гэтая шайка махляроў будзе гатовая да "кансэнсусу" з народам.

  • Іван
    08.08.2022
    Пракоп'еў демагог. А ад Латушкі з НАУ ўсе разбегліся.
  • Пакута
    08.08.2022
    Пракоп кажа справу. Тым больш беларусы без пугі за спіной нічога не робяць, у асноўнай сваёй масе.

Цяпер чытаюць

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі10

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

У Рыме ідзе «дождж» з памёту: людзі ходзяць з парасонамі ВІДЭА5

У выніку выбуху ў Санкт-Пецярбургу мог загінуць галоўны штурман 6‑й арміі ВПС і СПА4

Пакаралі літоўскіх памежнікаў, якія стаялі на шухеры пры перакідванні цыгарэт праз мяжу5

Гродзенскі доктар паказаў прадметы, якія выпадкова глыталі дзеці1

У Астане з акна выкінулі чамадан з далярамі3

Ці затопіць Кіеў нечыстотамі? Што будзе з вадой і каналізацыяй з-за расійскіх удараў11

У Парыжы член ганаровай варты знепрытомнеў падчас сустрэчы Макрона з прэзідэнтам Славакіі

Экс-падпалкоўніку КДБ, які «зліў» тэлефонныя размовы Эйсмант пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі год зняволення16

Кіраўнік Nvidia ў цэнтры новага скандалу: акрамя раману са шпіёнкай, у яго быў раман з падначаленай4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі10

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць