Два гады таму адбыліся выбары. Пасля таго 9 жніўня жыццё перастала быць ранейшым — прыхільнікаў перамен душаць рэпрэсіямі, прыхільнікі рэжыму баяцца збавіць градус помсты.

Тысячы прайшлі праз турмы. Дакладнай статыстыкі няма — прыблізныя падлікі даюць больш за 40 тысяч арыштаў па крымінальных і адміністрацыйных справах за два гады. 1262 палітвязні — столькі на сёння ў спісах «Вясны».
Хворы на анкалогію Рыгор Кастусёў, верны сваім перакананням Зміцер Дашкевіч, студэнтка-«тэрарыстка» Данута Перадня, палітык Мікалай Статкевіч, які толькі выйшаў з ШІЗА, папулярызатар вышымаек і беларушчыны Павел Белавус, былы следчы Яўген Юшкевіч, які выбраў сумленне.
Памятайма тых, каго не стала. Забіты ва ўпор Аляксандр Тарайкоўскі, застрэлены ў Брэсце Генадзь Шутаў, замучаны ў калоніі Вітольд Ашурак, кіроўца тралейбуса Павел Сібілеў, які не змог да канца ачуняць пасля ранення гранатай, жыхар Плошчы Перамен Раман Бандарэнка… І гэта не поўны спіс.
Але памятайма і пра салідарнасць, якая ахапіла людзей у тыя дні. І тое мора сцягоў, якое калісьці ашаламіла людзей у Вільні на перапахаванні Кастуся Каліноўскага, а пасля паўстала ў Мінску.
Трымаймася роднай мовы, культуры, гісторыі — падмурку, без якога немагчыма вольнай Беларусі.
-
У Салігорску паказалі, што робіцца ў адным з дамоў са смеццеправодам ВІДЭА
-
У Браславе басейн, адкрыты да 7 лістапада, спыніў працу ўжо праз некалькі дзён
-
«Людзі, якія прымаюць рашэнні і ставяць подпісы, сталі хавацца». Адвакатка Ціханоўскага, Бабарыкі і Дзядка расказала пра суддзяў, якія выносяць незаконныя прысуды
Каментары