Грамадства11

Беларусь паказала ў Расіі макет рэактыўнага ўдарнага беспілотніка

Кампанія «Белтэхэкспарт», падведамасная беларускаму Дзяржкамваенпраму, паказала на форуме «Армія-2022» у Падмаскоўі поўнапамерны макет рэактыўнага ўдарнага беспілотніка «Беркут», здольнага несці да 10 кг карыснай нагрузкі. Пра гэта піша ТАСС са спасылкай на прадстаўніка кампаніі.

Фота ілюстрацыйнае

«Сродкі паражэння — па жаданні замоўцы, — расказаў прадстаўнік «Белтэхэкспарту». — Рухавік — беларускі». Паводле ягоных слоў, беспілотнік ужо выконваў выпрабавальныя палёты.

«Беркут» абсталяваны рэактыўным рухавіком і здольны развіваць хуткасць да 360 км/г. Ягоная маса — 34 кг. Пасля выканання задання лятаючы апарат робіць пасадку на парашуце.

Таксама на стэндзе «Белтэхэкспарту» прадстаўлены мадэлі ўдарных БЛА «Лоўчы», «Кондар», беспілотніка-камікадзэ «Чакан».

У 2020 годзе кампанія «Белтэхэкспарт» трапіла пад санкцыі Еўрасаюза, а ў 2021-м — ЗША.

Каментары1

  • лепельскі цмок
    21.08.2022
    «Сродкі паражэння — па жаданні замоўцы, — расказаў прадстаўнік «Белтэхэкспарту». — Рухавік — беларускі». Паводле ягоных слоў, беспілотнік ужо выконваў выпрабавальныя палёты.

    пад Лепелем?

Цяпер чытаюць

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы23

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША парады ChatGPT прывялі да смерці жанчыны. Яе сваякі падалі на OpenAI ў суд1

Падчас фестывалю Pradmova ў Празе будзе працаваць выстава малюнкаў палітвязняў

У Брэсце мужчына забіў нажом жонку і цешчу3

Кіроўца аўтобуса Мінск — Вільня спрабаваў правезці 25 тысяч еўра ў трусах6

У цэнтры Гомеля знеслі даўгабуд, які за 13 гадоў так нічым і не стаў1

Колькасць ахвяр чыгуначнай катастрофы ў Іспаніі павялічылася да 64‑х чалавек1

Украіна замест НПЗ пачала атакаваць металургічныя заводы Расіі3

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі16

Адпраўлены ў адстаўку намеснік міністра ўнутраных спраў Дзмітрый Карзюк — былы начальнік ДАІ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы23

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць