Каментары да артыкула

Расія паквапілася на незалежнасць Беларусі. Чаму дзяржаўныя СМІ не заступіліся за краіну? ВІДЭА

  • *
    25.08.2022
    Лукашенка яшчэ будучы дэпутатам казаў, што незалежнасьць нікому не патрэбная. Потым казаў, што незалежнасьць ня есьць чымсьці сьвятым. Потым тая незалежнасьць сталась падмуркам уласнай неабмежаванай уладай, але па-ранейшаму ніякай не каштоўнасьцю. Пагатоў - ніякай каштоўнасьцю не была Беларусь і ўсе беларускае. Зараз ен загнаны у кут і аддаў гэту незалежнасьць амаль да рэшты.
    Але праблема ня ў тым, што ен робіць і яго прыхвасьні. Бяда ў тым як адчуваюць незалежнасьць Беларусі самі беларусы. І тут вялікая трагедыя, бо калі б адчувалі належным чынам, то ніколі б не абралі Лукашенку
  • атож
    25.08.2022
    Абралі Лукашэнку, памыліліся. Кожнаму здараецца. А вось той факт, што трываюць яго гадоў пад трыццаць, гэта ўжо не памылка. Гэта сапраўды трагедыя нацыі.
  • грамадская ініцыатыва Капітуляцыя
    25.08.2022
    Без нацыянальнай самасвядомасці незалежнасць ніколі не стане каштоўнасцю. І мова грае ключавую ролю ў фармаванні нацыянальнай самасвядомасці. Ірландыя асаблівый выпадак, там самасвядомасць будавалася на релігійным фактары. А ў Беларусі ўсё да кучы - руская мова, руская культура, руская царква. Якая незалежнасць ад Расеі? Зробяць Татарстанам-2 і большасць пагодзіцца. Сумна, але гэта галоўнае злачынства гэтага рэжыма, які амаль на працягу 30 гадоў знішчаў беларускую самасвядомасць.
  • Прохожий
    25.08.2022
    С лёгкой руки одного персонажа Беларусь воспринималась рускими как дом родной, и ни о какой независимости не было и речи, знающие это понимали, остальным пускалась пыль в глаза. Выступи Беларусь за независимость и украинский сценарий воплотится в жизнь на территории Беларуси. Вот не знаю, что лучше, ждать или терпеть, ведь по факту выбора нет, терпеть и быть в рабстве или воевать и погибнуть.
  • Жар
    25.08.2022
    Беларускія СМІ проста разгубіліся, празь нечаканасьць адкрыцьця. Гром зь Пяруном. Таксама, як і тут некаторыя, для каго некалі думка пра пляны Расеі анэксаваць Беларусь была сьведчаньнем хваробы, з назваю "Расея галаўнога мозга". Цяпер во прыкусілі языкі... Гэтак сама й СМІ...

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць