Грамадства11

Пракурор запрасіў па «справе змоўцаў» ад 3 да 12 гадоў калоніі

Мінскі абласны суд месяц у выязным пасяджэнні працягвае разгляд «справы аб змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады». Судовы працэс у адкрытым рэжыме вядзе суддзя Уладзімір Арэшка. Сёння па справе адбываліся спрэчкі бакоў, падчас якіх дзяржаўны абвінаваўца Міхаіл Кавалёў запрасіў фігурантам тэрміны, піша «Вясна».

На лаве падсудных знаходзяцца палітзняволеныя палітолаг і літаратуразнаўца Аляксандр Фядута, кіраўнік партыі БНФ Рыгор Кастусёў, супрацоўніца мінскага офіса Зянковіча Вольга Галубовіч, актывіст і дальнабойшчык Дзяніс Краўчук, а таксама юрыст Юрый Зянковіч, якія ўтрымліваюцца за кратамі больш за 16 месяцаў. Усе, акрамя Кастусёва, прызналі віну, а Зянковіч заключыў дасудовае пагадненне.

На пачатку спрэчак дзяржаўны абвінаваўца заявіў, што ключавы фігурант справы Юры Зянковіч выканаў ўмовы здзелкі са следствам. Пракурор, выступаючы ў спрэчках, заявіў, што Зянковіч, знаходзячыся на тэрыторыі ЗША і РФ, арганізаваў змову з мэтай захопу дзяржаўнай улады ў Беларусі, фізічнай ліквідацыі кіраўніка дзяржавы і разам з Дзмітрыем Шчыгельскім кіраваў злачыннымі дзеяннямі змоўшчыкаў.

«Асноўным доказам вінаватасці Зянковіча, Фядуты і Кастусёва ў змове з мэтай звяржэння ўлады неканстытуцыйным шляхам лічу даныя аператыўнага эксперыменту», — сказаў дзяржаўны абвінаваўца.

Выступаючы ў спрэчках, пракурор заявіў, што Зянковіч прыбыў у Беларусь 5 жніўня 2020 года і па ўзгадненні з Дзмітрыем Шчыгельскім пачаў шукаць удзельнікаў змовы, у тым ліку сярод вайскоўцаў і радыкальна настроеных грамадзян. Праз месяц ён сустракаўся з Мікалаем Аўтуховічам, з якім абмяркоўваў змову.

Дзейнасць Зянковіча не засталася па-за ўвагай беларускіх спецслужбаў. Афіцэр Генеральнага штаба УС Іван Жураўскі быў прыцягнуты да аператыўнага эксперыменту і правёў сустрэчу з Зянковічам. Дзяржаўны абвінаваўца пры гэтым асабліва падкрэсліў, што правакацый з боку спецслужбаў падчас следчага эксперыменту нібыта не было, ініцыятыва здзяйснення змовы з мэтай звяржэння ўлады ў Беларусі зыходзіла ад Зянковіча.

«Аператыўны эксперымент дазволіў не дапусціць ваеннага перавароту і кровапраліцця», — падкрэсліў дзяржаўны абвінаваўца, выступаючы ў спрэчках.

На думку пракурора, два фігуранты справы — Дзяніс Краўчук і Вольга Галубовіч — не бралі ўдзел у змове, накіраванай на захоп улады неканстытуцыйным шляхам.

У выніку, пракурор Міхаіл Кавалёў запрасіў наступныя тэрміны па «справе змоўшчыкаў»:

  • палітолагу і літаратуразнаўцу Аляксандру Фядуту па ч. 1 арт. 357 КК (змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам) — 12 гадоў калоніі;
  • кіраўніку партыі БНФ Рыгору Кастусёву па ч. 1 арт. 357 КК — 12 гадоў калоніі;
  • юрысту Юрыю Зянковічу па ч. 1 арт. 357 КК (змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам), ч. 1 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання і кіраўніцтва ім), ч. 3 арт. 361 КК (публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады), ч. 3 арт. 130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці) — 12 гадоў калоніі;
  • актывісту і дальнабойшчыку Дзянісу Краўчуку па ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) — тры гады калоніі; 
  • супрацоўніцы мінскага офіса Зянковіча Вользе Галубовіч па ч. 1 арт. 342 КК — тры гады калоніі.

Каментары1

  • Зінковітч
    30.08.2022
    Ну і навошта тое пагадненне, калі пракурор просіць па вышэйшаму краю?

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў12

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Францыі шасцярых грузінаў асудзілі за любоў да рускай класікі2

У Гомелі пенсіянер паўстагоддзя захоўваў рэвальвер узору 1895 года. На яго данёс сын5

«Лепш выкінуць, чым аддаць?» Фермер паказаў, як выкідае клубніцы, і выклікаў абурэнне17

«Я 400 даляраў аддала, каб іх патруціць, а людзі гадуюць!» Кім людзі замяняюць катоў і сабак праз алергію

«Кітаянка» абяцала навучыць жыхара Добруша добра зарабляць. Але зарабіла толькі сама

«Саўдэпаўскі адпачынак па кошце пяці зорак у Турцыі». Беларуска выклікала дыскусію, раскрытыкаваўшы санаторый на Нарачы12

У Шумілінскім раёне да школы прыйшло медзведзяня ВІДЭА1

Офіс Ціханоўскай: Паводзіны Харысавай нельга апраўдаць ціскам34

Трамп заявіў, што пагадненне ЗША з Іранам плануецца падпісаць у нядзелю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў12

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць