Грамадства11

Сцяпан Латыпаў: Пра чалавека проста паступова забываюць, нібы хаваючы жыўцом

Праз сцены турмы прабілася крыху інфармацыі пра тое, як праводзіць дні ў зняволенні палітвязень Сцяпан Латыпаў, асуджаны на 8,5 гадоў зняволення і адпраўлены ў калонію №22 «Ваўчыныя норы» ў Івацэвіцкім раёне. Жыццё ў яго цяжкае: гэты горды чалавек па-ранейшаму не скараецца, за што пастаянна трапляе ў ШІЗА. А таксама яму амаль не перадаюць лісты, з-за чаго ён думае, што пра яго на волі ўжо і забыліся.

У апошнім лісце, які дайшоў ад яго на волю, Сцяпан піша:

«Правеў 17 дзён у ШІЗА, дзе разважаў пра тленнае і займаўся спортам кожную ноч. Цяпер у ПКТ, тут тэмпература вышэйшая і даюць коўдры. П’ю смачную гарбату і каву, часам з малаком — расціраю сухое ў кубку.

Цэны растуць: на ліміт у 32 рублі за месяц атрымліваецца купіць усё менш і менш. На гэты месяц планую каробку сухога малака 400 г, слоік падсалоджвальніку і 1 кг самых танных цукерак. Пакуль ёсць гарбата, кава — гэта дае магчымасць разнастаіць меню.

Чытаю кнігі, часопісы. «Загадкавую гісторыю Бенджаміна Батана» Фіцджэральда. Падпісаўся на 15 выданняў, але іх не прынеслі і паловы, прасіў бацьку тэлефанаваць на пошту, разабрацца. Ён гэтую справу ўмее і любіць. Лісты таксама амаль не прыходзяць: магчыма, людзі стаміліся пісаць. У гэтым і сутнасць вялікіх тэрмінаў зняволення: пра чалавека проста паступова забываюць, нібы хаваючы жыўцом. Ужо змірыўся і стаўлюся да гэтага з гумарам, у нечым так прасцей».

Сябры Латыпава паведамілі, што нядаўна ён у калоніі глытаў лязо і рэзаў вену на руцэ, пратэстуючы супраць незаконных дзеянняў адміністрацыі ў адносінах да вязняў.

Ягоны пратэст выклікала незаконнае абмежаванне перапіскі. Было так, што Сцяпан за месяц не атрымаў аніводнага ліста, нават ад блізкіх сваякоў. Ды і да сяброў і знаёмых Сцяпана на працягу больш чым 7 месяцаў даходзяць толькі адзінкавыя пасланні.

Менавіта за гэтыя дэманстратыўныя ўчынкі Сцяпана і пакаралі 17 суткамі ШІЗА, якія ён адседзеў у жніўні і згадвае ў сваім лісце. А ліставанне з ім дагэтуль не палепшылася.

На 15 верасня прызначаны суд з нагоды пераводу Сцяпана ў іншую папраўчую ўстанову. Відаць па ўсім, яго адправяць у крытую турму на тэрмін да 3 гадоў.

Каментары1

  • Баба Гэля
    14.09.2022
    Ня ты адзiны, хлопча... Дзякаючы табе, сотнi прафэсыйных змагароу-завочнiкау нядрэнна уладкавалi СВАЕ жыцце, атоымалi фiнансаванне i замежныя пашпарты, перавезлi сваякоу у Амерыку i Англiю.. На усiх палiтычны тусоуках яны наупрост б'юцца за цябе ды за падобных цябе са шклянкай Шаблi у руцэ. Такое жыцце, трымай. Магчыма, табой назавуць завулак у Жабiне, а можа i не... Зараз Украина у трэндзе.

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

12 выпускнікоў ЕГУ і іх выкладчыкі стварылі ў Вільні «Тэатр 21»

«6850 рублёў — норм?» Кліентка каршэрынгу паскардзілася на велізарны штраф пасля ДТЗ. Што адказалі ў кампаніі

Рубіа: Без дапамогі ЗША Украіны не было б5

Стаць акадэмікам можна будзе толькі з дазволу Рады бяспекі21

Трагедыя на Лагойскім тракце: з акна шматпавярховіка выпаў чалавек у балаклаве і павіс на тросе4

«Абарот — каля $100 мільёнаў». Алесь Мухін расказаў пра бізнэс і заробкі на «Што? Дзе? Калі?»3

Выбухоўку для расійскіх дыверсій у Еўропе перавозілі агенты-беларусы — WSJ з крыніц у спецслужбах11

Кушнер агучыў патрабаванне Трампа да Кіева спыніць удары па расійскіх НПЗ6

Андрэй Пачобут стаў «Асобай года» ў Польшчы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць