Грамадства

Ціханоўская — дыпламатам: Перамога Украіны можа адчыніць акно магчымасцяў для перамен у Беларусі

Дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская правяла брыфінг для дыпламатаў 25 краін, паведамляе яе прэс-служба. Сустрэча адбылася ў чэшскім пасольстве ў Вільні, паколькі Чэхія старшынюе ў Радзе ЕC.

Дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская правяла брыфінг для дыпламатаў 25 краін, паведамляе яе прэс-служба. Сустрэча адбылася ў чэшскім пасольстве ў Вільні, бо Чэхія старшынюе ў Радзе ЕC.

Яна выказала падтрымку ўкраінскаму народу ў сувязі з эфектыўным контрнаступам. Адзначыла, што перамога Украіны можа адчыніць акно магчымасцяў для перамен у Беларусі.

Расказала пра апошнія рэпрэсіі і згадала справы Марфы Рабковай, Рыгора Кастусёва і Аляксандра Фядуты, Алега Храмых, Ганны Тукавай.

Ціханоўская заклікала дыпламатаў не ўручаць даверчых лістоў Лукашэнку, а накіроўваць у Беларусь часовых павераных, якія, як правіла, такіх лістоў не ўручаюць.

Яна патлумачыла, чаму візавыя абмежаванні не павінны быць усеагульнымі, што магчымасць перамяшчацца праз мяжу дапамагае ўтрымліваць сувязь паміж беларусамі ўнутры краіны і тымі, хто выехаў. Выступіла супраць візавага бану, але падтрымала ідэю забараніць уезд і перамяшчэнне супрацоўнікам урадавых структур, сілавікам, спецслужбістам і прапагандыстам.

Адзначыла прынцыповую пазіцыю па магчымай амністыі 17 верасня: вызваленыя і рэабілітаваныя павінны быць усе, без ніякіх дадатковых умоваў, палітычныя справы закрытыя. Нельга ўвязвацца ў гандаль палітвязнямі.

Ціханоўская расказала пра першы месяц працы Аб’яднанага пераходнага кабінета, прызначэнне новых прадстаўнікоў, планы пашырыць план «Перамога».

Таксама яна заклікала аказаць усёабдымную дапамогу беларускім добраахвотнікам ва Украіне.

Каментары

Цяпер чытаюць

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага26

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

Як беларускія лазеры дапамаглі даследаванням, за якія сёлета ўручылі Нобелеўскую прэмію па медыцыне4

Расійскіх агентаў падазраюць у пранікненні ў дамы фінскіх дэпутатаў. У аднаго пакінулі экскрэменты12

Названы нобелеўскі лаўрэат па фізіцы1

У Мінску пачаўся суд над ксяндзом Анатолем Парахневічам2

Былы кіраўнік нямецкай разведкі арыштаваны па падазрэнні ў шпіянажы8

Ганна Сялук захапіла траціну рэкламнага рынку Беларусі8

150 гадоў Яну Булгаку — майстру мастацкай фатаграфіі1

«Або на 15 гадоў, або трэба будзе дапамагчы краіне». Былы палітвязень заяўляе, што яго завербаваў КДБ і адправіў у Польшчу выконваць заданні21

Маскоўскае РУУС Мінска засталося без начальніка3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага26

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць