Эканоміка

Агенцтва Fitch абвясціла дэфолт па некаторых беларускіх еўрабондах

Агенцтва Fitch Ratings панізіла рэйтынг чатырох суверэнных еўрааблігацый Беларусі з узроўню «C» да «D» — дэфолтнага. Пра гэта паведамляецца на сайце агенцтва.

У Fitch паніжэнне рэйтынгаў еўрааблігацый патлумачылі некалькімі фактарамі, сярод якіх ключавым была аплата Мінскам даўгавых абавязальніцтваў у беларускіх рублях. «Гэта супярэчыць дакументацыі па аблігацыях, якая не дапускае разлікаў у альтэрнатыўных валютах», — заявілі ў агенцтве.

Беларусь ужо некалькі разоў разлічвалася па еўрааблігацыях у нацыянальнай валюце. У Мінфіне тлумачылі, што захоўваюцца «неспрыяльныя знешнія ўмовы», таму грошы ў нацвалюце былі пералічаныя на рахунак, адкрыты ў Беларусбанку. Доступ да рахунку быў дадзены плацежнаму агенту — лонданскаму Сіцібанку.

Да такой схемы аплаты Мінфіну прыйшлося звярнуцца з-за санкцый, уведзеных супраць Нацбанка, і з-за таго, што разлікова-клірынгавая інфраструктура заходніх банкаў «няздольная забяспечваць давядзенне выплат» да ўсіх трымальнікаў беларускіх еўрааблігацый. 

Раней агенцтвы S&P Global Rating, Moody's і Fitch Ratings прызналі дэфолт па беларускіх еўрааблігацыях. Гэта таксама адбылося з-за таго, што Беларусь правяла плацеж па еўрааблігацыях у беларускіх рублях. У Міністэрстве фінансаў заявілі, што аб'яўленне дэфолту носіць «правакацыйны характар», а таксама што асобныя рэйтынгавыя агенцтвы ігнаруюць відавочныя факты ў дачыненні да выканання Беларуссю абавязацельстваў па еўрааблігацыях.

Акрамя таго, у ведамстве раскрытыкавалі заходнюю разлікова-клірынгавую сістэму. Там адзначылі, што яна «сама ў дэфолце», таму што не можа гарантаваць трымальнікам еўрааблігацый іх права на выкананне абавязацельстваў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць11

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць

Усе навіны →
Усе навіны

Коўл спадзяецца, што Лукашэнка вызваліць у наступным месяцы яшчэ сотні зняволеных14

Людміла Чэкіна: На волі нават неба іншае

Вячорка: Не тая лічба, якая анансавалася, але думаю, што гэта яшчэ не канец7

Рыжанкоў прывітаў у Мінску аманскую прынцэсу7

У Вільні сустрэлі вызваленых палітвязняў ВІДЭА4

Ціханоўская: Перамовы пра вызваленне людзей ідуць цяжка14

Беларуска, якую лічылі зніклай у Непале, жывая. Яна ў ізалятары ў Тайвані10

Палову сумы на экстранны збор для новай партыі вызваленых палітвязняў сабралі за паўтары гадзіны1

Канада можа стаць першым асацыяваным членам Еўрасаюза9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць11

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць