Свет22

У небе над Белгарадам і Масквой з'явіліся светлавыя слупы. Падумалі пра новую зброю, але ўсё больш банальна

Вечарам 4 кастрычніка ў сацыяльных сетках распаўсюдзіліся фатаграфіі з Белгарада, на якіх былі бачныя слупы жоўтага святла, якія ўздымаюцца ў неба. У сувязі з тым, што Белгарад знаходзіцца паблізу мяжы з Украінай, у сацсетках пачалі з'яўляцца здагадкі, што гэта можа быць неяк звязана з вайной. У тым, чым гэта можа тлумачыцца, разбіралася «Медуза».

Фота: t.me/astrapress

У апошнія месяцы над Белгарадам неаднаразова назіраліся святло і ўспышкі — у асноўным, яны былі звязаныя з працай СПА. Таму аўтары некаторых версій сцвярджалі, што расійскія вайскоўцы маглі прымяніць нейкую найноўшую зброю.

Фота: t.me/astrapress

«Сёння была ўпершыню прымененая найноўшая зброя РФ. Па абставінах наўрад ці мы даведаемся, але свячэнне ў небе сёння бачылі многія,» — заявіў «ваенкар» Андрэй Рудэнка. Ён размясціў у сваім тэлеграм-канале спасылку на нататку РІА «Навіны» пад назвай «Расія праводзіць эксперыменты з замежнымі спадарожнікамі, паведаміла Мінабароны».

У ананімных тэлеграм-каналах таксама з'явіліся меркаванні, што тое, што здарылася, нібыта магло быць вынікам працы лазернага комплексу «Перасвет». Гэтая лазерная зброя была анансаваная прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным у сакавіку 2018 года. Як сцвярджалі ў Мінабароны, у тым жа годзе «Перасветы» заступілі на доследна-баявое дзяжурства.

Ніякай інфармацыі аб характарыстыках «Перасвету» да гэтага часу не раскрывалася; нібыта гэтыя комплексы здольныя асляпляць спадарожнікавыя сістэмы разведкі праціўніка, аднак пра іх рэальнае прымяненне або паспяховыя выпрабаванні нічога не паведамлялася.

Фота: t.me/astrapress

Прыкладна ў той жа час 4 кастрычніка паведамленні аб аналагічным свячэнні сталі з'яўляцца і ў іншых гарадах — у прыватнасці, у Маскве. Як гэта ўзгаднялася з версіяй аб прымяненні зброі, аўтары адпаведных тэорый не тлумачылі.

У той жа час у цэнтры надвор'я «Фобас» патлумачылі, што тое, што адбылося — усяго толькі звычайная атмасферная з'ява, якая называецца гало — другаснае свячэнне вакол крыніцы святла.

Сонечны слуп — адна з частых разнавіднасцяў гало. Ён утвараецца з-за праламлення святла ў ледзяных крышталях, узважаных у паветры, і можа назірацца ў зімовае вільготнае зацішнае надвор'е, калі Сонца знаходзіцца пад пэўным вуглом да гарызонту альбо калі на зямлі ёсць яркая крыніца святла.

«У нас нядаўна былі дажджы, атмасфера вільготная, таму, магчыма, у гэты момант у атмасферы былі часцінкі пэўнага памеру, яны маглі крышталізавацца ў такой форме. Калі святло праходзіць праз гэтыя часцінкі, то ўтвараецца такая з'ява. Магутнай крыніцай святла ў гэтым выпадку былі цяпліцы», — заявілі РІА «Навіны» ў Белгарадскім універсітэце.

Фота: t.me/astrapress

Мяркуючы па паведамленнях СМІ, гэта не першы выпадак з'яўлення светлавых слупоў у Белгарадзе. Аналагічныя фота публікавалі ў лютым 2020 года.

Светлавыя слупы ў розны час назіралі і ў іншых рэгіёнах Расіі — напрыклад, у Санкт-Пецярбургу ў снежні 2021 года, у Мурманскай вобласці ў сакавіку 2019-га і ў Маскве ў студзені 2015-га.

Каментары2

  • Тодар
    05.10.2022
    У аблоках Перасвет - дарэмная зброя!!! Лазэрны прамень губляеца або слабее...
  • Волшебник
    06.10.2022
    Взрыв пещерного газа

Цяпер чытаюць

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну24

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы хочуць уключыць тэрыторыю былога Кахоўскага вадасховішча ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА

«Яна змяніла маё жыццё». Маляваныч сустрэў каханне — гэта беларуская мастачка7

«Паліць нафтаперапрацоўчыя заводы». Кіт Келаг параіў, што трэба рабіць Украіне пасля папярэджанняў Трампа10

Расія атакавала Кіеў балістыкай. Пра яе набліжэнне нават не папярэдзілі1

«Лукашэнку нельга назваць нават малодшым партнёрам Пуціна». Кіт Келаг расказаў пра ролю Лукашэнкі ў перамовах ЗША і Расіі21

У Барысаве дзяцел заняўся дызайнам фасадаў і не дае жыхарам зранку спаць1

У Францыі хакеры ўзламалі халадзільнікі ў сотнях супермаркетаў. Замест мінусавой тэмпературы яны сталі даваць плюсавую5

«Так званая постпенітэнцыярная адаптацыя». Дэпартаваны палітвязень Кірыла Пазняк апублікаваў сваё ФОТА з дочкамі1

У Германіі затрымалі падазраваных у падпале станцыі Starlink у Польшчы. Яны іншаземцы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну24

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць