Парламент Славеніі дазволіў аднаполым парам уступаць у шлюб і ўсынаўляць дзяцей пасля адпаведнага рашэння Канстытуцыйнага суда. Гэтая краіна — першая ва ўсходняй частцы Еўропы, якая пайшла на такі крок, паведамляе Euronews.

Рашэнне суда матывавалі тым, што вызначэнне шлюбу як саюза мужчыны і жанчыны дыскрымінуе геяў і лесбіянак. Папраўку да сямейнага кодэкса падтрымалі 48 дэпутатаў, супраць прагаласавала 29, адзін устрымаўся.
Раней у 2015 годзе ў Славеніі прайшоў рэферэндум, на якім 63% грамадзян выказаліся супраць легалізацыі аднаполых шлюбаў. Народнага галасавання па гэтым пытанні дамаглася грамадская арганізацыя па абароне дзяцей, якая выступіла супраць рашэння ўрада, які тады фактычна дазволіў гей-парам рэгістраваць адносіны.
Славенія магла б стаць першай краінай, якая зрабіла такі крок, з колішняга сацыялістычнага лагера, але ў канцы верасня падобнае рашэнне прыняла Куба, якая дагэтуль не дэмантавала ў сябе камуністычную сістэму.
Чытайце таксама:
На Кубе легалізавалі аднаполыя шлюбы
-
Урад Чэхіі пазбаўляе грамадскія медыя фінансавай незалежнасці. У адказ у Празе пачаўся найбуйнейшы пратэст з 1989 года
-
Эстонія закрывае мяжу з Расіяй з 1 снежня. Прычынай стала спроба ГРУ падпаліць абаронны завод
-
Пяць краін ЕС адкрываюць у Руандзе лагер для дэпартаваных мігрантаў. Раней Брытанія страціла на падобнай схеме амаль мільярд даляраў
Цяпер чытаюць
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары
"Мы вам честно сказать хотим,
На девчонок мы больше не глядим."