Усяго патроху11

«Жанчынам сівізна падабаецца». Мужчыны і жанчыны расказваюць, як пасівелі ў 15, 16 і нават 9 гадоў і што з гэтым рабілі

Сівізну звычайна лічаць прыкметай мудрасці і старасці, але некаторыя чытачы «Нашай Нівы» пасівелі не ў тыповыя 50—60 гадоў, а нашмат раней. Вось іх гісторыі.

Фота: архіў гераіні

«Пачала сівець пасля трагедыі на Нямізе, там загінула мая найлепшая сяброўка»

38-гадовая Кацярына пачала сівець у 15 гадоў, праз год пасля трагедыі на Нямізе, у якой загінула яе найлепшая сяброўка. У першы раз сівыя валасы ў яе заўважыла сяброўка, якая паспрабавала іх вырваць, хаця эксперты раяць так не рабіць.

Спачатку, дзеліцца Кацярына, яна заўважыла толькі некалькі сівых валасоў над ілбом, але праз 2—3 гады амаль усе валасы ў гэтай вобласці пасівелі. Такая маладая — а сівая! — казалі людзі. Гэта шакавала іншых, таму

з 19 гадоў беларуска асвятляе валасы — яна называе гэта найлепшым спосабам схаваць сівізну.

Сама Кацярына сівізну прымае: «Так, я не згодная яе наўмысна дэманстраваць, але неяк турбавацца праз гэта не буду. Нічога ж з гэтым ужо не зробіш.

Але я памятаю, што яшчэ колькі год таму мае блізкія даволі нервова рэагавалі і прасілі зрабіць нешта, калі фарбаваныя валасы адрасталі. У салонах прыгажосці майстры таксама заўсёды здзіўляюцца, як у такой маладой дзяўчыны такая выразная сівізна».

Цяпер Кацярына жыве ў ЗША, і там да яе асаблівасці ставяцца спакойна: «У апошні час майстры ў цырульнях прапануюць не хаваць сівізну, а неяк яе падкрэсліць — напрыклад, пафарбаваць у ружовы колер. Гэта, на мой погляд, сведчанне таго, что ад жанчыны больш не патрабуюць быць знешне ідэальнай, зараз у трэндзе індывідуальнасць».

Калі казаць пра мужчын, то больш старэйшыя заўсёды заўважаць сівізну Кацярыны і прапануюць неяк яе схаваць, а вось маладзейшыя хлопцы ніяк на яе не рэагуюць.

«Пачалося, калі фашысты спалілі хату»

37-гадовы Кірыл пачаў сівець яшчэ ў 11 класе. Асаблівых нагод для гэтага ў жыцці мужчыны не было, але ж у яго сям’і ўсе сівеюць рана. Пачалося гэта, расказвае беларус, яшчэ ў ваенныя часы: «У 1942 годзе, у вёсцы, на вачах майго дзеда фашысты спалілі яго хату з людзьмі ў ёй. Дзед хаваўся ў лесе і ўсё гэта бачыў, а зрабіць нічога не мог. За ноч ён цалкам пасівеў».

Іншыя людзі не так лёгка прымаюць тое, што Кірыл амаль увесь сівы, і часта прапануюць яму пафарбавацца, але сам мужчына да сваёй сівізны ставіцца спакойна і ніяк не спрабуе ад яе пазбавіцца — кажа, яму нават падабаецца.

Праўда, ёсць у незвычайнай рысы адзін мінус: калі Кірыл доўга не стрыжэцца і не голіцца, выглядае ў вачах людзей, якія яго дрэнна ведаюць, на 50 гадоў.

Жанчынам сівізна падабаецца, расказвае Кірыл.

«Мой хлопец пажартаваў, што я — як трохкаляровая кошка»

Яшчэ адна наша чытачка, 33-гадовая Марыя, знайшла ў сябе першыя сівыя валасы ўжо ў дзевяцігадовым узросце. Цяпер, расказвае яна, амаль усе яе валасы сівыя, арыгінальны цёмны колер захаваўся толькі на макаўцы. Яшчэ ў 13 гадоў дзяўчына пачала зафарбоўваць сівізну: пачынала з хны, пазней перайшла на прафесійную фарбу.

Маці расказвала дзяўчыне, што яе сівізна — генетычная з’ява, тое, што перадаецца праз пакаленні, і таму сітуацыю ніяк не выправіць. Бабуля Марыі цалкам пасівела ўжо да 40 гадоў.

Фота: архіў гераіні

Марыя не сумуе праз раннюю сівізну: «Стаўлюся да сівізны нармальна, нават станоўча, бо гэта мая фішачка. Але, канешне, гэта не зусім зручна, бо часта прыходзіцца фарбаваць валасы, каб яны выглядалі акуратна».

Беларуска пераспрабавала ўсялякія фарбы, але недзе праз тры тыдні пасля фарбавання сівізна ўсё роўна прабіваецца, ды і занадта частае фарбаванне дрэнна ўплывае на валасы. Таму Марыя цяпер маскіруе сівізну з дапамогай спецыяльнай тушы і фарбуе валасы раз прыкладна на 1,5 — 2 месяцы.

Апошні час дзяўчына падумвае і ўвогуле перастаць фарбаваць сівізну. На такі крок яе натхнілі фота з кінафестывалю ў Канах 64-гадовай актрысы Эндзі Макдаўэл, якая не хавае сівізну нават у такія ўрачыстыя моманты. Тым больш што тады будзе менш няёмкіх сітуацый, калі прыйдзецца выбіраць ажно паміж трыма колерамі: «Аднойчы я вырашыла змяніць стыль і пафарбавалася ў блонд. Калі мае цёмны і сівы колеры пачалі адрастаць, мой хлопец пажартаваў, што я цяпер як трохкаляровая кошка і таксама прыношу ўдачу».

Эндзі Макдаўэл на чырвонай дарожцы ў Канах. Фота: Invision / AP

«Прыцягвае ўвагу, а я гэтага не люблю» 

Вадзім сівее з 16 гадоў. Цяпер яму 31 год, і не мірыцца з сівізной, рэгулярна фарбуе валасы ў цырульні пад свой былы колер. А ў юнацтве любіў эксперыментаваць — меў нават рудыя і чырвоныя валасы.

Вадзім расказвае, што сівізна не выклікае ў яго комплексаў ці жадання пагаліцца пад нуль, але выглядае неахайна і прыцягвае ўвагу іншых, а ён гэтага не любіць. Таму ён і фарбуе валасы

Мужчына спрабаваў знайсці прычыну ранняй сівізны, але безвынікова: «Я спрабаваў звяртацца да дактароў, яны накіроўвалі мяне на аналізы, атрымоўвалі вынікі цалкам здаровага чалавека, паціскалі плячыма і гаварылі, што напэўна гэта штосьці генетычнае».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

28-гадовая мінчанка: «У мяне палова валасоў ўжо сівыя. І мне падабаецца!»

Як часта трэба мыць галаву і ці карысныя кандыцыянеры і маскі, тлумачыць медык

Чаму валасы сівеюць праз стрэс — ёсць навуковае абгрунтаванне

Каментары1

  • Maxliar
    17.10.2022
    Раіць камусьці як іменна абыходзіцца са сваімі целам, хоць сабе і фарбаваць валасы ці не, прыкмета вельмі нявыхаванага чалавека. Сівізна ж не сьмярдзіць, якая каму справа

«Нават яго прыхільнікі зразумелі, што жыць як раней ужо не атрымаецца». Беларусы расказалі пра атмасферу ў краіне напярэдадні выбараў8

«Нават яго прыхільнікі зразумелі, што жыць як раней ужо не атрымаецца». Беларусы расказалі пра атмасферу ў краіне напярэдадні выбараў

Усе навіны →
Усе навіны

ГУБАЗіК паправіў пракуратуру18

«Відаць, я добра шыфравалася, што за мной прыйшлі толькі ў 2023 годзе». Мінчанка расказала пра арышт і ўцёкі2

Кур'ер пераканаў 87-гадовую мінчанку не перадаваць грошы на «лячэнне сваячкі»1

У Маскве нацыяналізавалі нерухомасць алігарха з беларускімі каранямі Аляксея Хоціна

Прапагандысты выпадкова паведамілі, колькі плацяць за стварэнне крынджовых стыкераў да Дня народнага адзінства5

Апублікавала рылз пра Караткевіча і выйшла замуж праз восем месяцаў. Гісторыя кахання двух беларусаў3

У ЗША спынілі крымінальны пераслед Трампа па справе штурму Капітолія2

Беларускую спявачку Руслану Панчышыну прызналі ў Іспаніі адкрыццём года2

Генпракуратура расказала пра вялікую справу па дваровых чатах2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Нават яго прыхільнікі зразумелі, што жыць як раней ужо не атрымаецца». Беларусы расказалі пра атмасферу ў краіне напярэдадні выбараў8

«Нават яго прыхільнікі зразумелі, што жыць як раней ужо не атрымаецца». Беларусы расказалі пра атмасферу ў краіне напярэдадні выбараў

Галоўнае
Усе навіны →