Эканоміка

9 бясплатных віртуальных карт, каб разлічвацца за мяжой і на маркетплэйсах

Праз санкцыйныя абмежаванні не ўсімі картамі Visa і Mastercard беларускіх банкаў можна разлічыцца ў замежных паездках. Таму для замежнага шопінгу (анлайн і афлайн) лепш выпусціць валютны «пластык» таго банка, які не трапіў у санкцыйныя спісы. Office Life расказвае, якія бясплатныя віртуальныя карты прапануюць банкі.

Фота: Office Life

У падборку не ўключалі карты, якія даюць магчымасць для разлікаў у абмежаванай колькасці краін (напрыклад, толькі ў Расіі ці краінах ЕАЭС).

Альфа-Банк

Віртуальная Mastercard Standard у пакеце рашэнняў Smart Digital.

Даступная валюта — BYN, USD і EUR.

Можна здымаць наяўныя ва ўсіх банкаматах банка і да 250 BYN у месяц па кожнай Smart-карце ў банкаматах іншых банкаў свету.

Даступныя сэрвісы бескантактнай аплаты: Samsung Pay, Apple Pay, кашалёк Pay, Mi Pay.

Белаграпрамбанк

Віртуальная Visa Classic.

Даступная валюта — BYN, RUB, USD і EUR.

Даступныя сэрвісы бескантактнай аплаты: Samsung Pay, Apple Pay і Garmin Pay.

Белгазпрамбанк

Віртуальная Mastercard Gold.

Даступная валюта — BYN, RUB, USD і EUR.

Даецца зніжка ад страхавога таварыства «Кентаўр» на страхавыя паслугі.

Карта бясплатная толькі пры першым выпуску.

Даступныя сэрвісы бескантактнай аплаты: Apple Pay, Samsung Pay, Mi Pay, кашалёк Pay.

БНБ-Банк

Mastercard World «1-2-3».

Даступная валюта — BYN, USD і EUR.

Па карце налічваецца кэшбек да 4%. Сума чэка павінна быць ад 23 BYN, максімальнае вяртанне ў месяц — 123 BYN.

Даступныя сэрвісы бескантактнай аплаты: Apple Pay, Samsung Pay, кашалёк Pay.

БСБ Банк

Віртуальная Visa Digital.

Даступная валюта — BYN, USD і EUR.

Даступныя сэрвісы бескантактнай аплаты: Samsung Pay, Apple Pay і Garmin Pay.

Paritetbank

Visa Virtuon.

Даступная валюта — BYN, RUB, USD і EUR.

Таксама банк прапануе бясплатна валютныя карты Visa / Mastercard у пакеце «сямейны круг».

Даступная валюта — BYN, RUB, USD і EUR.

Бясплатна выпускаюцца толькі ў замежнай валюце. Карты можна выпусціць як да аднаго рахунку, так і да некалькіх. Прапануецца зніжка 20% на страхаванне «Імкліва Іншуранс».

Сэрвісы бескантактнай аплаты не падтрымліваюцца.

Прыёрбанк

Віртуальная карта Visa.

Даступная валюта — BYN, RUB, USD і EUR.

Удзельнічае ў бонуснай праграме PriorPlus і праграме KeyCard (да 10%).

Даступныя сэрвісы бескантактнай аплаты: Samsung Pay, Apple Pay і Garmin Pay.

Банк «Рашэнне»

Visa Virtual.

Даступная валюта — BYN, USD і EUR.

Даступныя сэрвісы бескантактавы аплаты, акрамя Apple Pay.

Статусбанк

Віртуальная карта Mastercard.

Даступная валюта — BYN, RUB, USD і EUR.

Сэрвісы бескантактнай аплаты не падтрымліваюцца.

Як аформіць віртуальную карту

Трэба зайсці ў інтэрнэт-банкінг або мабільны дадатак банка, у якім хочаце замовіць карту, і знайсці яе ў прадуктах. Калі яшчэ няма рахунку ў гэтым банку, можна зарэгістравацца праз МСІ (міжбанкаўскую сістэму ідэнтыфікацыі).

Як правіла, карта становіцца актыўнай ў той жа дзень. Пры замове ў выхадныя, магчыма, спатрэбіцца пачакаць да панядзелка. Неабходныя рэквізіты таксама падаюцца дыстанцыйна.

Ці можна зняць наяўныя з лічбавай карты?

Важна разумець, што віртуальнасць карты цяпер не моцна абмяжоўвае яе выкарыстанне афлайн. Асноўныя моманты, якія трэба ведаць пры аплаце віртуальнымі картамі:

— для аплаты ў інтэрнэце, у тым ліку на замежных сайтах, для бяспекі аперацый выкарыстоўваецца тэхналогія 3D-Secure, якая падключаецца ў інтэрнэт-банкінгу або дадатку. Для заканчэння аплаты з уключанай 3D-Secure сістэма патрабуе ўвесці дадатковы код, які прыходзіць на нумар тэлефона ўладальніка карты;

— для афлайн-разлікаў карту можна дадаць да аднаго з сэрвісаў бескантактавых плацяжоў (Samsung Pay, Apple Pay, Garmin Pay і іншых) і аплачваць пакупкі з дапамогай смартфона, гадзінніка або бранзалета як у Беларусі, так і за мяжой;

— для зняцця наяўных трэба, каб абраны банкамат і тэлефон трымальніка карты падтрымлівалі тэхналогію NFC (бесправадной перадачы даных малога радыусу дзеяння). Калі ў прыладах ёсць гэтая функцыя, то дастаткова прыкласці смартфон да банкамата і ўвесці пін-код. Адрасы банкаматаў з NFC некаторых банкаў можна паглядзець у мабільным дадатку.

Як папоўніць лічбавую карту?

Спосабы кардынальна не адрозніваюцца ад папаўнення «пластыка» на фізічным носьбіце. Гэта можна зрабіць наяўнымі ў касе, праз інтэрнэт, «М-банкінг» або прыладу самаабслугоўвання імгненным пераводам з іншай вашай карткі гэтага банка, а з карты «чужога» банка — праз АРІП або сэрвісы p2p-аплаты.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі13

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Уладзімір Каранік у Інданезіі папазіраваў у знакамітай мясцовай кашулі ФОТАФАКТ5

У Нараўлянскім раёне знайшлі раней невядомую абарончую вежу часоў ВКЛ5

Валожын накрыла магутная залева ВІДЭА1

На вуду расійскіх пранкераў трапіў дарадца прэзідэнта Літвы1

Навукоўцы ўжо зафіксавалі рэкордную тэмпературу Сусветнага акіяна3

На чэмпіянаце свету была блізкая сенсацыя. Зборная Англіі ледзь уратавалася ад кангалезцаў2

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці12

Калі крама можа адмовіцца прыняць назад ці абмяняць няношанае адзенне? Патлумачылі ў МАРГ1

Загінуў 34‑гадовы Антон Арцямёнак, складальнік слоўніка беларускіх футбольных тэрмінаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі13

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць