Спорт11

Скандальнага гімнаста Івана Куляка не дапусцілі на адкрыты чэмпіянат Беларусі. Ён выходзіў з літарай «Z» на грудзях

Расійскі гімнаст Іван Куляк, які ў сакавіку справакаваў скандал на этапе Кубка свету ў горадзе Доха, выйшаўшы на цырымонію ўзнагароджання з літарай «Z» на грудзях, не зможа выступіць на адкрытым чэмпіянаце Беларусі па прычыне таго, што беларуская федэрацыя не дапусціла яго да ўдзелу ў турніры, з-за яго ранейшай дыскваліфікацыі.

Пра гэта паведаміла старшы трэнер зборнай Расіі па спартыўнай гімнастыцы Валянціна Радзівоненка.

«Куляк не будзе стартаваць на чэмпіянаце Беларусі з прычыны таго, што мясцовая федэрацыя не хоча рызыкаваць і дапускаць гэтага гімнаста», — прыводзіць словы Радзівоненка ТАСС.

Адкрыты чэмпіянат Беларусі па спартыўнай гімнастыцы, у якім прымуць удзел і расійскія спартсмены, пройдзе ў Магілёве з 25 кастрычніка па 1 лістапада.

Раней апеляцыю Куляка на дыскваліфікацыю часткова задаволілі.

Каментары1

  • Юзік са станцыі Крулеўшчына
    24.10.2022
    А што гэта саплівы шпінгалет!!! Вунь украінскі YouTube  ўвесь забіты абуральнымі ролікамі, як беларусы з хлебам-соллю гасцінна сустракаюць расейскіх чмобікаў, прыбывалых на Беларусь. 
    Колькі потым дзесяцігоддзяў беларусам прыйдзецца адмывацца? 50? 100? І хто захоча мець беларускі пашпарт?

Цяпер чытаюць

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

«Я не маю намеру з гэтым мірыцца». Кіраўнік МУС Літвы хоча праверыць дзейнасць Вольгі Карач16

Z-блогерцы Таццяне Манцян далі 1,5 года калоніі. Яна заклікала да гвалту ў дачыненні да «сацыяльнай групы асоб «ахранота»19

Дроны з пярцовым спрэем, чатырохногія робаты і штучны інтэлект. Як Японія тэхналогіямі абараняецца ад мядзведзяў2

Жанчына са Смаргонскага раёна дапамагла вярнуць бацькам чатырохгадовага хлопчыка10

«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў8

Беспілотнік на выходных заляцеў у Брэсцкую вобласць і накіраваўся да мяжы з Польшчай3

«Здарылася тое, чаго баяліся». Падрабязнасці падзення роўпджампера з вышкі пад Мінскам7

Рубіа заявіў пра праграмны збой у сістэме ранняга папярэджання Украіны11

«У 2015‑м выйграў $10 тысяч». Беларусы ўзгадваюць, як і колькі выйгравалі ў латарэі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць