Грамадства99

«Галоўнае, як сказаў кіраўнік дзяржавы, — «раздзявацца і рабіць». Хто такі Мікіта Палякевіч — новы твар АНТ

У лукашэнкаўскіх СМІ рэдка, але з'яўляюцца новыя асобы. Хтосьці ідзе туды адпрацоўваць размеркаванне пасля ўніверсітэта, іншым падабаецца жыццё ў лукашэнкаўскім асяроддзі. Тэлевядучы АНТ Мікіта Палякевіч якраз з апошніх.

Фота: скрын з АНТ

Хлопцу 21 год. Сёлета Палякевіч скончыў факультэт журналістыкі БДУ па спецыяльнасці «Журналістыка міжнародная».

Цяпер ён вядзе «Нашы навіны» на АНТ. І гэта яго свядомы выбар. На журфаку Мікіта Палякевіч вучыўся на платным аддзяленні, ён не мае размеркавання, якое з’яўляецца абавязковым для бюджэтнікаў.

Працаваць на АНТ Мікіта Палякевіч марыў яшчэ з першага курса ўніверсітэта. Менавіта тады, у 2018-м, ён трапіў на канал на практыку. Хутка хлопец стаў карэспандэнтам, а пасля яго павысілі да тэлевядучага.

«Стаць вядучым — гэта тое, да чаго я ішоў доўгі час.

Ведаеце, на сумоўях пытаюцца: «Кім вы бачыце сябе праз пяць гадоў?» Дык вось, я бачу сябе як мінімум вядучым аўтарскай праграмы і «Славянскага базару ў Віцебску», — дзяліўся планамі Палякевіч у інтрэв’ю дзяржаўнаму СМІ. 

Мікіта Палякевіч адпачывае ў Егіпце. Фота: сацсеткі

Таксама хлопец разважаў пра сваю працу. У яго выклікае здзіўленне, чаму сёння ў слова «прапаганда» ўкладаюць негатыўны сэнс.

«Прапагандаваць — значыць трансляваць курс дзяржавы, яе вектары і прыярытэты развіцця, а таксама ідэалы і каштоўнасці. Я не падбухторваю з экрана да развязвання вайны і не расказваю падлеткам, што наркотыкі — гэта добра.

Я транслюю дзяржаўны парадак дня, а не фармую яго. Гэта і місія, і сэнс гэтай прафесіі», — казаў ён. 

Яшчэ ў студэнцтве Палякевіч актыўна браў удзел у працы Маладзёвага парламента, летам 2020-га ён стаў намеснікам старшыні парламента Ягора Макарэвіча.

Падчас працы ў парламенце Мікіта Палякевіч засвяціў побач з Наталляй Качанавай. Сёлета яна ўручыла яму падзяку «па выніках працы».

Фота: прэс-служба Савета Рэспублікі

«Галоўнае, як сказаў кіраўнік дзяржавы, — «раздзявацца і рабіць». У краіне створаны ўсе ўмовы для развіцця моладзі. Скажу банальна, але поспех у жыцці залежыць толькі ад цябе самога. Устань з канапы і пачні дзейнічаць», — раіў моладзі Палякевіч.

Фота: прэс-служба Савета Рэспублікі

Пра што расказвае гледачам тэлевядучы Мікіта Палякевіч?

З экранаў прапагандыст часта распаўсюджвае фэйкі пра Украіну, апраўдвае імперыялістычную вайну і расчляненне суверэннай дзяржавы.

«Супраць мірнага насельніцтва выкарыстоўваюць натаўскае ўзбраенне, — паведамляў Палякевіч гледачам. — Шэраг правакацый і ў іншых абласцях. Аднак спробы сарваць рэферэндум пакуль не мелі поспеху. Толькі зрэдку выбарчыя ўчасткі эвакуююць у бамбасховішча. Сярэдняя яўка па рэспубліках Данбаса, Херсонскай і Запарожскай абласцях перавысіла 20 адсоткаў». 

«Спробы задушыць Савецкі Саюз і краіны постсавецкай прасторы — гэта дакладная і вывераная стратэгія НАТА, якая рэалізавалася цягам 70 гадоў. Усе цяперашнія дзеянні альянсу варта разглядаць выключна пагрозліва», — дыктарскім голасам запэўнівае хлопец.

АНТ фармальна лічыцца дзяржаўным тэлеканалам, але дзейнічае як прыватны лукашэнкаўскі рэсурс. Інфармацыя падаецца аднабока, ці то на ўнутрыбеларускія тэмы, ці то на тэмы міжнароднага жыцця і той жа вайны ва Украіне. Хоць дзяржаўны СМІ па азначэнні павінен быў бы адлюстроўваць розныя пазіцыі, якія існуюць у грамадстве.

Фота: сацсеткі 

Ганарыцца Мікіта Палякевіч сваёй камандзіроўкай разам з «беларускімі міратворцамі» ў Казахстан у студзені 2022-га. Падчас пратэстаў у Алматы ён вёў рэпартаж з месца падзей.

Не саромеецца Палякевіч выкарыстоўваць і відавочныя прапагандысцкія наратывы: расказвае пра «няпросты час» у 2020-м, калі «жменька псеўдапатрыётаў паспрабавала ўскалыхнуць беларусаў».

«Сучасны патрыятызм — гэта не толькі і не столькі прамовы за трыбунай, хоць аб сур'ёзных рэчах сёння гаварылі шмат, гэта яшчэ і адчуванне нейкага адзінства. Калі адзін за ўсіх, і ўсе — за краіну. Няпросты час быў, але Беларусь выстаяла, працягвае трымаць удар — інфармацыйны і санкцыйны, у тым ліку і дзякуючы тым людзям, якія сабраліся на Форум патрыятычных сіл.

У адным, мабыць, сыходзяцца патрыёты — шляхоў можа быць мноства, але яны не павінны завесці краіну ў тупік ці ў бездань. А рызыка, і мы гэта памятаем, 2 гады назад была, калі жменька псеўдапатрыётаў паспрабавала ўскалыхнуць беларусаў. Не выйшла!» — рапартаваў ён.

Чытайце таксама: 

Наталля Немагай з АНТ вырашыла асабіста паглядзець, як дэградавала Еўропа ФОТА

Найлепшай выпускніцай журфака прызналі дачку палкоўніка КДБ

«Усё больш яўны раскол паміж Узброенымі сіламі і ўладамі Украіны». АНТ ілжэ ўсё больш прымітыўна

Каментары9

  • Валянціна
    19.10.2022
    Шкада словаў на такі цяжкі выпадак дабраахвотнай лабатаміі.
  • Андрусь
    19.10.2022
    Гэта такая кагорта людзей. Прыстасаванцы. Для таго, каб "трансляваць дзяржаўны парадак дня, а не фармаваць яго" не трэба быць прафесіяналам у журналістыцы. Менавіта гэтым і адрозніваецца журналіст ад прапагандыста. Журналіст шукае інфармацыю з розных крыніц, правярае яе, падае розныя пункты погляду, калі тэма праблемная ці канфліктная. А гэтае - проста кампілюе спушчаныя зверху ўстаноўкі ды ілюструе адмыслова падабранымі кадрамі. 
    І нездарма ягоны кумір - лукашэнка. Ён як і лукашэнка не вучыўся, а караскаўся па лініі розных там БРСМаў ды нейкіх фэйкавых парламентаў. Як лукашэнка, скончыўшы гістфак, лічыць, што "СкарынА жыў і ў Піцеры і тварыў там"., так і гэтае хлапчо не зрабілася прафесійным журналістам. 
    А як прафесійнаму прапагандысту яму варта ведаць, што зараз як раз у Гаазе пачалі судзіць рэдактара "Радыё тысячы пагоркаў", якое прапагандавала генацыд прадстаўнікоў аднаго з плямёнаў Руанды зусім нядаўна. То бок - прапагандысты адказваюць і за тое, што трансююць злачынныя наратывы, нароўні з тымі, хто чыніць самі злачынствы. 

    https://nashaniva.com/301370

  • Андрусь
    19.10.2022
    НН, "вядучы" - гэта прыслоўе. Навошта выкарыстоўваць відавочны русізм у якасці назоўніка, ствараючы ў мове непатрэбную і неабгрунтаваную аманімію, калі ў нас ёсць назоўнік са значэннем чалавека, які нешта вядзе, - "вядоўца"?  

«Яму па начах сніліся людзі, якіх ён пасадзіў». Сталі вядомыя новыя дэталі апошніх дзён жыцця сына Ярмошынай13

«Яму па начах сніліся людзі, якіх ён пасадзіў». Сталі вядомыя новыя дэталі апошніх дзён жыцця сына Ярмошынай

Усе навіны →
Усе навіны

Назвалі самыя папулярныя імёны ў Мінску за мінулы год9

Вядомы беларускі рытэйлер зачыніў усе крамы ў Расіі

Былы палітвязень пра Бабарыку: Гадзіннікі ўсім дазваляюць, а вось такая роба — паказуха7

Кіраўнік французскага МЗС: Еўрасаюз не дазволіць нікому ўварвацца ў Грэнландыю10

Экстрэміст, схільны да агрэсіі і захопу закладнікаў. Што азначаюць лічбы на жоўтай бірцы Віктара Бабарыкі6

Мінчук узяў у знаёмых для бізнэсу $357 тысяч і вырашыў прайграць іх у казіно2

75-гадовы нямецкі палітык зняўся з выбараў праз любоў да мадэляў з OnlyFans30

«Дзяўчынка, ты больш не губернатар». Трудо заявіў, што Канада не стане часткай ЗША, яму груба адказаў Маск45

Ціханоўская: Пабачыць тых, хто знаходзіўся ў інкамунікада — велізарная палёгка9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яму па начах сніліся людзі, якіх ён пасадзіў». Сталі вядомыя новыя дэталі апошніх дзён жыцця сына Ярмошынай13

«Яму па начах сніліся людзі, якіх ён пасадзіў». Сталі вядомыя новыя дэталі апошніх дзён жыцця сына Ярмошынай

Галоўнае
Усе навіны →