Грамадства44

Швед растлумачыў, чаму па амністыі не выпусцяць палітвязняў

Па словах генпракурора, такія асобы «ўяўляюць вялікую небяспеку для навакольных, бо яны замахваюцца на асновы канстытуцыйнага ладу і нармальнае жыццё грамадства». 

Андрэй Швед. Фота sb.by

Андрэй Швед падкрэсліў, што асобы, якія здзейснілі злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці, уяўляюць вялікую небяспеку для навакольных, бо яны замахваюцца на асновы канстытуцыйнага ладу і нармальнае жыццё грамадства. Таму пад амністыю, законапраект, які разглядаецца ў парламенце, яны не трапляюць.

Таксама генпракурор заявіў, што процідзеянне экстрэмізму як адной з найбольш небяспечных праяў, звязаных з замахам на канстытуцыйны лад дзяржавы, захоўвае актуальнасць.

«Падзеі жніўня 2020 года паказалі гэта з усёй відавочнасцю. Выконваючы даручэнне кіраўніка дзяржавы па навядзенні парадку ў краіне і гарантаванні бяспечных умоў пражывання грамадзян, мы ў самыя кароткія тэрміны справіліся з гэтай задачай. Сёння нашы людзі спакойна жывуць, працуюць і выхоўваюць сваіх дзяцей. У працэсе працы мы пастаянна вывучаем вопыт іншых дзяржаў па супрацьдзеянні экстрэмізму».

Андрэй Швед заявіў, што наладжана ўзаемадзеянне з Расіяй аб выдачы асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці. За апошні час з Расіі выдадзена сем такіх асоб. 

Усяго амністыя закране 8,5 тысяч чалавек, з месцаў пазбаўлення волі выпусцяць 1600 чалавек. Але сярод іх не будзе палітзняволеных.

Каментары4

  • Понятно
    21.10.2022
    Короче, швед и лукашенко, решили освободить место под политических, выпустив на волю барыг и уголовников. Они хотят превратить жилые дворы в зоны с бухающими, бьющими друг-другу морды и жильцам дворов, ворующими друг у друга и обворовывающих жильцов.
    Зато под ногами не крутятся, не мешают власть держать и воровать.
    Выпустят самых законопослушных и лояльных власти лукашенко.
    А зачем тогда, швед, сажал этих добрых людей ???
  • Жыве
    21.10.2022
    Эта кепка свое будущее предсказывает.
  • семен
    23.10.2022
    ну не может сказать швед по другому,ведь он также может на нарах.

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць