Свет33

СМІ: Каб рабіць беспілотнікі, расіяне крадуць фотакамеры дарожнай паліцыі ў Швецыі

У Швецыі пачасціліся выпадкі крадзяжоў фотакамер дарожнай паліцыі з аўтамабільных трасаў, паведамляе газета Aftonbladet. У той жа час Міністэрства абароны Украіны сцвярджае, што выявіла камеры падобнай мадэлі ў збітых расійскіх беспілотніках. Шведскі бок пацвердзіў, што яму вядомая гэтая інфармацыя, піша Радыё Свабода.

Расійскі беспілотнік «Арлан-10Е». Фота ілюстрацыйнае

Паводле заявы шведскай паліцыі, за апошнія месяцы з аўтадарог краіны знікла больш за 100 прыбораў аўтаматычнага кантролю хуткасці. Як удакладніла прадстаўніца Шведскай транспартнай адміністрацыі Эва Лундберг, некаторыя з іх потым знаходзяць ускрытымі: з іх выдаленыя менавіта фотакамеры, а астатнія часткі апаратуры — радары і працэсары — застаюцца некранутымі.

Ва Украіне было апублікавана відэа з разборкай расійскага беспілотніка «Арлан», які разбіўся. Лятаючы апарат зроблены шмат у чым саматужна. На кадрах відаць, што ў робата ўмантаваная фатакамера падобнага тыпу.

Прэс-сакратар шведскай паліцыі бяспекі Фрэдрык Хультгрэн-Фрыберг заявіў, што ў ведамстве ведаюць пра сувязь паміж крадзяжамі на шведскіх дарогах і расійскімі беспілотнікамі, але падкрэсліў, што не мае права выдаваць падрабязнасці разведніцкай працы.

Каментары3

  • стоп рашизм
    21.10.2022
    Это не вторая армия мира - это армия, зэков, воров, преступников и бомжей!
  • Чел
    22.10.2022
    Эк припекло. Тырят на дорогах, потреоты. Вчера закупались в нормальных супермаркетах, а сегодня только просрочка в контейнерах во дворах "Магнита". Молодец, карлик, довёл нацию. 
  • Тов. Саахов
    22.10.2022
    А в соседнемрайона говорят украли члена партии!

Цяпер чытаюць

Telegram выдаліў свой афіцыйны беларускі канал — верагодна, каб не падстаўляць людзей. Але многія паспелі падставіцца2

Telegram выдаліў свой афіцыйны беларускі канал — верагодна, каб не падстаўляць людзей. Але многія паспелі падставіцца

Усе навіны →
Усе навіны

«Шанцы ёсць заўсёды». Сястра беларускі Кацярыны Саковіч, якая знікла ў Непале, расказала, як ідуць яе пошукі

На ўсходзе Германіі спрабавалі атакаваць электрастанцыю2

Порнаактрыса нарадзіла дзіця пасля сэкс-марафону з 400 мужчынамі30

Цэнтр Мінска застаўся без электрычнасці1

Такім мог быць Максім Багдановіч на 50‑рублёвай купюры ФОТАФАКТ13

Казахстан уводзіць платныя дазволы на ўезд у краіну. Беларусаў таксама тычыцца4

42‑гадовая дачка Брыжыт Макрон завяла раман з 22‑гадовым хлопцам7

Родзічы шукаюць жыхара Светлагорска і ягоную жонку, якія праз пагрозу рэпрэсій з’ехалі з Беларусі. Яны зніклі больш за год таму3

У Мінску 1 верасня «замініравалі» школы, бальніцы і Міністэрства абароны

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Telegram выдаліў свой афіцыйны беларускі канал — верагодна, каб не падстаўляць людзей. Але многія паспелі падставіцца2

Telegram выдаліў свой афіцыйны беларускі канал — верагодна, каб не падстаўляць людзей. Але многія паспелі падставіцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць