Свет33

Лідар ультраправых «Братоў Італіі» Джорджа Мелоні стала новым прэм'ер-міністрам краіны

Упершыню ў гісторыі прэм'ерам краіны стала жанчына, піша Бі-бі-сі.

Фота: AP

Лідар правай партыі «Браты Італіі» Джорджа Мелоні стала новым прэм'ер-міністрам краіны. У суботу раніцай Мелоні і міністры яе кааліцыйнага ўрада былі прыведзены да прысягі.

Напярэдадні прэзідэнт Італіі Серджа Матарэла афіцыйна даручыў Джорджы Мелоні сфармаваць кааліцыйны ўрад краіны, што яна і зрабіла, абвясціўшы пазней у пятніцу імёны ўсіх 24 міністраў. У новы ўрад увайшлі тры партыі: акрамя «Братоў Італіі», гэта «Ліга» Матэа Сальвіні і «Наперад, Італія!», якую афіцыйна ўзначальвае Антоніа Таяні, а неафіцыйна — экс-прэм'ер Сільвіа Берлусконі.

Сальвіні і Таяні сталі віцэ-прэм'ерамі. Таяні, акрамя таго, заняў пасаду міністра замежных спраў, а Сальвіні — міністра інфраструктуры.

Кіраўніком МУС стаў Матэа П'янтэдозі, які лічыцца прыхільнікам Сальвіні і змагаром супраць нелегальнай іміграцыі. Міністрам юстыцыі стане Карла Нордзіа (партыя «Браты Італіі»), міністрам абароны — Гвіда Кразета («Браты Італіі»).

Міністэрства эканомікі ўзначаліў прадстаўнік «Лігі» Джанкарла Джорджэці, Міністэрства эканамічнага развіцця — Адольфа Урса («Браты Італіі»), Міністэрства энергетыкі — Паола Дзангрыла з партыі «Наперад, Італія!».

Каментары3

  • Мойша
    22.10.2022
    Выдатна!
  • гы
    22.10.2022
    “Братамі Італіі” будзе кіраваць сястра)
  • чертеж
    22.10.2022
    У миня ашчущэния, што яны снова арганизуют яки-нибудь пучок...

Цяпер чытаюць

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны23

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны

Усе навіны →
Усе навіны

Канкурэнт Starlink страціў 40 спадарожнікаў: ракета не даляцела да арбіты

Сабаленка адкацілася на трэцяе месца ў сусветным рэйтынгу

Сэрца — амаль адзіны орган, які не хварэе на рак. Навукоўцы пачынаюць разумець чаму1

Грэцкі агонь, антыкітэрскі механізм, сільфій ды іншыя страчаныя вынаходніцтвы. Чаму чалавецтва іх забыла?1

Аргазм ёсць, а спермы няма. Што такое рэтраградная эякуляцыя і чым яна небяспечная11

Зяленскі заявіў, што Украіна спыніла больш за палову расійскай нафтаперапрацоўкі7

Літва заклікала прызнаць ГРУ тэрарыстычнай арганізацыяй9

Зборная Беларусі па футболе прайграла Албаніі ў вырашальным матчы Лігі нацый14

Легендарны тэлескоп «Хабл» падае на Зямлю. НАСА тэрмінова шукае тых, хто яго выратуе або затопіць16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны23

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць