Каментары да артыкула

Непадалёк ад Курапатаў будуюць новы жыллёвы комплекс. Ён называецца «Сонечны»

  • анімэ
    24.10.2022
    Ну які камфорт за кіламетр ад МКАД?
  • Юзік са станцыі Крулеўшчына
    24.10.2022
    У мяне даўно ўзнікла пытанне: Што такое Беларусь? Не, гэта -- не дзяржава, не краіна! А што тады? Чыясьці прыватная ўласнасць, чыясьці гаспадарка, вотчына! Паехаў тыдзень таму ў Галубіцкую пушчу па грыбы... Маць тваю за нагу! Прыехалі, а -- пушчу высеклі! Не тое, што ўсё запар, а так як бы мовіць, у -- "шахматным" парадку. Такіх гіганцкіх маштабаў я ніколі не бачыў! Ну, секлі раней -- з футбольнае поле, адразу лес садзілі, наступная, такая ж, лесасека будзе кіламетраў -- праз пяць... А цяпер -- нешта неверагоднае! 

    Памятаецца, у пачатку 90-х вяліся размовы аб адбудове шэдэўра архітэктуры віленскага барока -- Беразвецкай царквы Пятра й Паўла. Гісторыкі архітэктуры казалі, што чакаюць толькі адпаведнага рашэння ўладаў, а ў нас для гэтага ўсё ёсць: чарцяжы, праекты, архіўныя фоты і т.д. Сёння ехаў у паліклініку, гляджу ў вакно... Месца, дзе  стаяла царква, пуставала 70 гадоў... Не адбудуем мы царкву ўжо ніколі -- на гэты месцы цяпер ўзвялі вялікі капітальны будынак...

    А што Курапаты! Гэта ж "свядомыя" пахаваныя! А мы ж -- людзі рускія, яшчэ больш рускія, чым самі рускія, як сцвярджаў яшчэ сам Караткевіч.
  • Барабум
    24.10.2022
    Годзе ўжо высмоктваць сенсацыю адтуль дзе яе няма, тое будаўніцтва далей ад Курапатаў нават за будаўнічы маркет Ома ці таўнхаўз Сонечны, і пляцоўцы ўжо дзясятак гадоў.
  • Мінак
    24.10.2022
    Костачны
  • Страцілі ўсё
    24.10.2022
    І абараніць няма каму курапаты бо дзякуючы выхадкам неверагодных, дзякуючы іх бяздумным маршам увесь рух усе арганізацыі знішчаныя.
  • Беларус
    24.10.2022
    Страцілі ўсё, ну так, сапраўды ва ўсім вінаватыя тыя, хто быў супраць беззаконня. 

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць