Нерухомасць44

Пад Мінскам можна нядорага купіць сапраўднае бамбасховішча савецкіх часоў

Бункер, выстаўлены на продаж, знаходзіцца за 10 км ад МКАДа ў пасёлку Дачны пад Мінскам. У 1980-х там захоўваліся ракетна-артылерыйскія боепрыпасы, а ў 2020-м стратэгічны будынак прадалі на дзяржаўным аўкцыёне, піша Sputnik. З таго часу ён неаднаразова пераходзіў з рук у рукі.

Фота Віктара Талочкі / Sputnik

Само бамбасховішча — закапаны на 4,5 метра пад зямлёй жалезабетонны звод плошчай 85 «квадратаў». На паверхні ёсць два ўваходы, адзін з якіх завалены смеццем, а да другога трэба прабірацца праз зараснікі.

Запасны выхад адшукаць няпроста. Фота Віктара Талочкі / Sputnik

Бункер пабудавалі вайскоўцы ў 1984 годзе. З тых часоў аб'ект ні разу не рамантаваўся, але стан яго дагэтуль вельмі добры.

Памяшканне замыкаецца на масіўныя гермадзверы. Каб адчыніць іх, спатрэбіцца прыкласці нямала намаганняў. Адразу за дзвярыма — спуск на глыбіню больш за чатыры метры, а далей — яшчэ два праёмы для дзвярэй, якія можна паставіць у выпадку рэальнай пагрозы. Таўшчыня жалезабетонных сценаў — 1 метр, вышыня столяў — 2,7 метра.

Фота Віктара Талочкі / Sputnik

Сюды пракладзеныя камунікацыі для электрычнасці, ёсць агрэгаты для вентыляцыйнай сістэмы. Яны не падлучаныя, але ў працоўным стане. Таксама ў бамбасховішчы ёсць туалет са спраўнай каналізацыяй. Адначасова ў бункеры могуць знаходзіцца каля 80 чалавек.

Фота Віктара Талочкі / Sputnik

У 2020 годзе аб'ект прадалі на дзяржаўным аўкцыёне за сімвалічную суму — дзве тысячы даляраў. Першы ўласнік акультурыў тэрыторыю плотам і планаваў пабудаваць тут саўну, стылізаваную пад бункер. Але ў выніку зразумеў, што не пацягне, і выставіў на продаж. Наступны ўладальнік дзейнічаў па такой жа схеме — купіў нядорага, нейкі час выкарыстоўваў памяшканне ў якасці склада будматэрыялаў, а потым прадаў крыху даражэй.

Зараз бамбасховішча выстаўлена на продаж за 14 тысяч даляраў. Разам з будынкам прадаецца ўчастак плошчай 4,35 соткі, на якім можна пабудаваць што-небудзь невялікае: лазню, хлеў, гараж.

Агрэгаты для вентыляцыйнай сістэмы не падлучаныя, але ў працоўным стане. Фота Віктара Талочкі / Sputnik

У агенцтве нерухомасці тлумачаць, што памяшканне можна выкарыстоўваць для квэстаў, захоўвання буйнагабарытных рэчаў, зоны адпачынку або дробнай вытворчасці. «Па рынкавых цэнах яно сапраўды не дарагое», — канстатуе рыэлтарка.

Запатрабаванасць такіх аб'ектаў, па яе словах, вырасла на фоне заяў пра ядзерныя атакі. Кожны дзень тэлефануюць патэнцыйныя кліенты, прыходзяць заяўкі на дэманстрацыю бункера.

Праўда, праз тры месяцы збудаванне так пакуль і не прададзена.

Паводле звестак МНС, у Беларусі больш за пяць тысяч розных закрытых збудаванняў, якія можна выкарыстоўваць для сховішча ў выпадку ў тым ліку і ракетных удараў. Як правіла, гэтыя памяшканні знаходзяцца на прадпрыемствах і ў падвалах шматкватэрных дамоў. Але будынкаў такога тыпу, якія стаяць асобна, зусім няшмат.

Каментары4

  • атамная
    31.10.2022
    4,5 метры? смех

    а гіпергукавая бомбачка, кажуць, дастае любы бункер на любой глыбіні

    але якая самая галоўная ўразлівасць бункераў? га, мужычкІ?
  • атамная
    01.11.2022
    адказу няма і не будзе. бо т.зв. інтэлектуальны ўзровень каментатараў НН даўно вядомы
    таму акажу сама. (калі НН дазволіць))

    галоўная ўразлівасць бункераў (асабліва самых крутых) у тым, што іхнае месцазнаходжанне ніяк не скрыеш
  • атамная
    01.11.2022
    эти все так называемые бункеры делались под определенное оружие. т.е. сначала делалось оружие, а потом уже бункеры, защищающие от него. или я что-то неправильно понимаю?

    т.е. это все трухлявое барахло на каких-то особых паникеров рассчитано и на их истеричных баб 
    от ружжа может и спасет. а от бомбочки особенно атомной скорее всего нет

Цяпер чытаюць

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

На папулярным вадасховішчы людзі зрабілі больш за паўтысячы нелегальных прыватных прычалаў

У лесе пад Дзяржынскам знайшлі ваўчаня з дэфармаванымі лапамі. Яно аказалася цалкам ручным1

У Мінску пачалі будаваць Казахстанскі квартал5

У Міграцыйным дэпартаменце Літвы патлумачылі, як будуць дэпартаваць Скіндзерава10

У Балгарыі на трасе сутыкнуліся ажно 86 машын, 12 чалавек загінулі

Катэдж за Нацыянальнай бібліятэкай стаў самым дарагім домам Беларусі, прададзеным у кастрычніку

У Францыі з царквы скралі і знішчылі мошчы святога Мікалая — таго, хто стаў правобразам Санта-Клауса6

Гамяльчук збіў сяброўку, скінуў яе з другога паверха, а пасля прапанаваў ажаніцца3

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць