«Пандэмія і рэпрэсіі ўзарвалі сістэму». Дактары расказваюць, як змянілася медыцына за тры гады
Улады актыўна будуюць новыя карпусы бальніц і паляпшаюць абсталяванне. Але нарастае кадравы голад. Установам аховы здароўя бракуе больш за 4500 дактароў, 3500 медсясцёр і 2000 санітараў.
«Бедненька, але чысценька»
2,5 гады таму, калі каранавірус толькі пачынаў распаўсюджвацца па краіне, чыноўнікі запэўнілі, што ён не ўяўляе небяспекі, бо для барацьбы з ім падрыхтаваныя.
Міністэрства аховы здароўя публікавала статыстыку хворых, смяротныя выпадкі і нават ладзіла прэс-канферэнцыі. Пазней са статыстыкі зніклі звесткі пра сітуацыю ў рэгіёнах. Агульнанацыянальныя лічбы не дазвалялі ўбачыць маштаб эпідэміі. Тым часам каранавірус усё больш забіваў.
Па словах доктара з шматгадовай практыкай Аляксея, «беларуская медыцына ніколі не вылучалася якасцю: «бедненька, але чысценька». Меўся вялізны разрыў паміж сучаснымі сталічнымі цэнтрамі (сапраўды сучаснымі) і перыферыйным убоствам, не толькі матэрыяльным».
«Каб такая сістэма функцыянавала, — адзначае ён, — важна было лакіраваць рэчаіснасць, ставіць на чале медычных устаноў спецыяльна навучаных людзей, гатовых адказваць на ўсе пытанні з піянерскім запалам: «У нас усё ёсць!», «У нас нічога такога не можа быць!» — і якія ўмеюць «працаваць з персаналам» («Трымаць і не пускаць!»). А шараговы медперсанал прывык працаваць «чым ёсць» і не хапаць «зорак з неба».
На іх не капае
Пандэмія ўзарвала гэтую сістэму, і недахопы сталі відавочныя. Аляксей кажа, што «замесці праблемы пад дыванок не ўдалося», бо іх аказалася занадта шмат.
«Калі правал з каранавіруснай пандэміяй у Беларусі стаў відавочным, давялося згарнуць міністэрскія брыфінгі, а статыстыку закрыць. І гэта што да першай хвалі. Далей было яшчэ страшней, таму што пачалася палітычная барацьба ў медустановах, абыякавасць да чыста медычных праблем праявілася яшчэ больш відавочна: стала не да каранавірусу, не да праблем пацыентаў…», — згадвае Аляксей.
Ён адзначае, што «самае цяжкое ўражанне засталося ад наплявальніцкіх адносін да медперсаналу».
«Масавае заражэнне медыкаў, адсутнасць належнай абароны, асабліва спачатку. Начальнікі не ўмелі слухаць людзей, ды і цяпер не ўмеюць. Яны чакалі ўказанняў зверху, а што там тады рабілася — адзін Бог ведае», — заўважае суразмоўца.
На яго думку, «закрытасць медыцыны — гэта прыкмета слабасці», а адкрытасць, павага да асобы, інклюзіўнасць — удзел пацыента ў прыняцці рашэнняў пра яго лячэнне — сусветная тэндэнцыя. «Спажыўцы» хацелі б ведаць, што іх чакае, што адбываецца з іх блізкімі і роднымі.
Цяпер жа, лічыць Аляксей, тэма адкрытасці медыцыны не ў фокусе ўвагі.
«Кіраўніцтва сістэмай аховы здароўя гэтым не заклапочана. Навошта? На іх не капае… А тым часам гэта — яшчэ адзін крок назад ад сучаснай медыцыны», — мяркуе ён.
Анлайн-навучанне падарвала ўзровень
Калегі Аляксея кажуць, што сітуацыя з каранавірусам, а затым масавыя рэпрэсіі актывізавалі адток кадраў з медычных устаноў. Ён не спыняецца дагэтуль.
«Моладзь вучыць мовы і ў асноўным з'язджае ў Польшчу і Нямеччыну», — адзначае наступная суразмоўніца Наталля.
«Міністэрства аховы здароўя вырашае пытанне з кадрамі шляхам павелічэння набору ў медуніверсітэты і мэтавымі накіраваннямі. Як правіла, цяперашнія інтэрны горш адукаваныя, узровень медычнай падрыхтоўкі нізкі, бо на 5—6 курсах заняткі праходзілі анлайн з-за кавіду», — настойвае яна.
Праблему нястачы медыкаў чыноўнікі сапраўды спрабуюць вырашаць павелічэннем бюджэтных месцаў у навучальных установах. У медычных універсітэтах сёлета іх паболела на 160, а ў каледжах — на 300 месцаў. Акрамя таго, яны спадзяюцца, што сітуацыю выправяць захады па сацыяльнай падтрымцы спецыялістаў на месцах. Абяцаюць даваць ім жытло.
Міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч
Згодна з нацыянальным банкам вакансій, медыцыне на 1 лістапада патрабаваліся 4563 дактары-спецыялісты. Ім абяцаюць заробак ад 300 рублёў на 0,25 стаўкі да 1500 рублёў за поўную стаўку. Бракуе таксама 3615 медсясцёр і 2314 санітараў. Іх завабліваюць заробкамі да 900 рублёў.
На погляд Аляксея, не падобна, каб тэма дэфіцыту кадраў была ў прыярытэце. Зразумела, што нехта працаваць будзе. Можна працаваць на 2 стаўкі і мяняць нормы прыёму пацыентаў.
«Зразумела, што тэма затыкання дзірак застанецца, але яна не будзе гучаць на высокім узроўні: усё будзе вырашацца «ў працоўным парадку». А галоўнае, медыцына — гэта сфера высокіх тэхналогіяў, дзе важны кожны спецыяліст, дзе спецыяліста рыхтуюць гадамі, дзе прынцып «незаменных у нас няма» — гэта дзікасць; насамрэч у гэтай сферы няма заменных», — адзначае ён.
Аляксей падкрэслівае, што дэфіцыт колькасны не такі страшны, як падзенне якасці, дэградацыя медычных школ. Па яго словах, многія думаючыя калегі адправілі вучыцца сваіх дзяцей за мяжу.
Без кавідных надбавак
На думку яшчэ аднаго медыка Мікалая, «востры недахоп персаналу» звязаны з незадаволенасцю памерамі заробку.
«Заробкі пазразалі, а працы ў найлепшым выпадку не паменшылася, а ў некаторых і павялічылася, — даводзіць ён. — Напрыклад, людзі працавалі на 1,25 або 1,5 стаўкі. Гэтыя кавалачкі адабралі, а працу робяць тую, што і рабілі. Набудавалі новыя модульныя аддзяленні і працягваюць будаваць, а працаваць няма каму. Бяруць туды ўсіх запар, якасць персаналу рэзка знізілася».
Сёлета, згодна з распараджэннем Лукашэнкі, былі скасаваныя кавідныя даплаты, як тлумачылася, у сувязі са «стабілізацыяй у краіне эпідэміялагічнай сітуацыі па інфекцыі COVID-19». Медыкам паабяцалі падвысіць заробак стымуляцыйнымі выплатамі.
«Пры кавідзе максімальная надбаўка на стаўку складала 3 тысячы рублёў, цяпер яе прыбралі і максімальная надбаўка будзе крыху большая за 500 рублёў», — тлумачыць сітуацыю з заробкам Наталля. На яе думку, пад абяцанне надбавак проста зрэзалі медыкам заробкі.
«Калі зноў эпідэмія — будзе крыху лягчэй, зʼявіўся вопыт»
Па словах Аляксея, каранавірус сцішыўся і варта чакаць наступную хвалю захворванняў.
«Але новая хваля больш не палохае, апраўдана гэта ці не апраўдана. Сітуацыя ўсё больш нагадвае грып: таксама вельмі сурʼёзная інфекцыя, але да яе ўжо прызвычаіліся. Грып па-ранейшаму збірае ўраджай, але ўсё ж зразумела, што рабіць. З каранавірусам — тое самае», — даводзіць ён сваё бачанне сітуацыі.
Калі зноў эпідэмія — будзе крыху лягчэй, зʼявіўся вопыт, хоць і даўся ён вельмі цяжка, кажуць калегі Аляксея.
«Сродкаў абароны і медыкаментаў так-сяк хопіць, але ёсць праблема з абсталяваннем і апаратурай», — адзначае Наталля.
Праблемы з высокатэхналагічным абсталяваннем прызнаў намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка. Паводле чыноўніка, «санкцыйны ціск» адбіваецца на пастаўцы высокатэхналагічнага абсталявання па тэрмінах і лагістыцы.
Урадовец запэўніваў, што абсталяванне, тым не менш, падтрымліваецца ў належным стане. Калі нешта ламаецца, то прымаюцца меры, каб замяніць папсаваную дэталь.
Запэўніванні Ігара Петрышэнкі практыкуючыя медыкі лічаць спробай прыхарошыць рэальны стан медыцыны. Паводле іх, неабходныя дэталі да абсталявання паволі заменяцца таннымі аналагамі, а тэрміны рамонту павялічацца.
«Мы ўжо маем праблемы з расходнікамі, у вырабах медычнага прызначэння, у рэактывах. Кіраўнікоў тых структурных падраздзяленняў, дзе выявілі перарасход матэрыялаў, караюць», — каментуюць сітуацыю ў бальніцах.
Лекар з Магілёўшчынай Мікалай — катэгарычны: «Медыцыны, якая была да 2020 года, ужо амаль не засталося».
«Цяпер спрабуюць стварыць нешта новае, але не зразумела што, — тлумачыць ён. — Шмат маіх знаёмых звольніліся, сыходзяць хто куды, хто ў платныя цэнтры, але гэта не выйсце, там свае нюансы. Пачаліся праверкі і па цэнах, і па іншых пытаннях».
Новыя кіслародныя станцыі
У жніўні міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч заявіў, што наступная хваля каранавірусу надыдзе ў верасні. Чыноўнік запэўніваў, што баяцца эпідэміі не варта, бо «каранавірусная інфекцыя ўсё больш становіцца сезонным захворваннем».
Пазней начальніца аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі ведамства Іна Карабан прызнала рост хворых на каранавірус. У Беларусі быў выяўлены амікрон-ніндзя, адзін са штамаў каранавірусу. Карабан не назвала статыстыкі адносна стану па захворваннях, але прызнала, што назіраецца невялікі рост.
«Мы бачым, што ўжо паціху выпадкі пачынаюць павялічвацца. І сітуацыя ў краінах вакол нас гэта паказвае. Каранавірус становіцца бліжэй да сезоннага. Чакаем, як і грып, але толькі ён будзе крыху раней, чым грып», — даводзіла прадстаўніца Міністэрства аховы здароўя.
Паводле яе, за папярэднія 2,5 гады пандэміі беларуская медыцына напрацавала неабходны досвед барацьбы з каранавірусам. Падрыхтаваныя планы дзеянняў на выпадак эпідэміі, і пры неабходнасці яны будуць карэктавацца ў залежнасці ад развіцця сітуацыі. Калі будзе неабходнасць, будуць з'яўляцца новыя ложкі ў больніцах. Чыноўніца заклікала насельніцтва вакцынавацца.
У раённых лякарнях сталі мадэрнізаваць і ўзводзіць новыя кіслародныя станцыі. У Магілёве будуюць корпус інфекцыйных хваробаў, разлічаны на 192 месцы. Абяцаюць, што якасць лячэння ў ім значна ўзрасце.
У корпусе падчас праектавання прадугледжаныя меры лячэння пацыентаў ва ўмовах маштабных эпідэміяў. Кошт аб’екта — больш за 50 мільёнаў рублёў.
Рашэнне пра будаўніцтва лякарні было прынята, калі пачалася пандэмія каранавірусу. Яна выявіла непадрыхтаванасць гарадской сістэмы аховы здароўя да маштабных інфекцыйных захворванняў.
У 2020-2021 гадах уладам даводзілася перапрафіляваць лякарні і адмаўляцца ад планавага лячэння хворых. Існуючая гарадская інфекцыйная бальніца, пабудаваная ў 1960-х гадах, фізічна састарэла і падчас пандэміі не спраўлялася з наплывам пацыентаў.
А яшчэ раскажыце пра карупцыю, калі дзеля атрымання нейкай паслугі ці кансультацыі за ўсё трэба шукаць сувязі ці насіць хабар, ужо практычна не хаваюцца.
Жыве 5
07.11.2022
[Рэд. выдалена]
Цяпер чытаюць
Украінскія дроны ўдарылі і па складзе Wildberries у Падмаскоўі
Чаму гэту пісьменніцу ХІХ стагоддзя так часта экранізуюць? У чым яе феномен?
Як нам па-беларуску перадаваць паняцце welness?
Сямёра супрацоўнікаў склада Wildberries у Тамбоўскай вобласці загінулі ў выніку атакі ўкраінскіх дронаў
Тлушч памерлых людзей стаў новым трэндам у касметалогіі
20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна88
«Ніхто не вярнуўся». Як вырашылі пытанне з работнікамі з Узбекістана, незадаволенымі ўмовамі ў Беларусі1313
20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна8
Таленавітыя людзі таленавітыя ва ўсім. А што кажуць пра Сямёна Шарэцкага яго мемуары?1111
Таленавітыя людзі таленавітыя ва ўсім. А што кажуць пра Сямёна Шарэцкага яго мемуары?11
Да бабулі, у якой было мала грошай, грэбліва паставіліся ў кафэ — мінчанка аплаціла ёй абед. У «Панскага драніка» свая версія падзей2121
Да бабулі, у якой было мала грошай, грэбліва паставіліся ў кафэ — мінчанка аплаціла ёй абед. У «Панскага драніка» свая версія падзей21
Дзесяць гадоў таму дзве пары маладажонаў выпадкова сустрэліся на мосце ў Ваўкавыску. А цяпер знайшлі адны адных у сацсетках22
Дзесяць гадоў таму дзве пары маладажонаў выпадкова сустрэліся на мосце ў Ваўкавыску. А цяпер знайшлі адны адных у сацсетках2
Памятаеце Вайцяхоўскага з Баранавіч, які цішком вярнуўся праз камісію Шведа? Яго ўсё адно асудзілі88
Памятаеце Вайцяхоўскага з Баранавіч, які цішком вярнуўся праз камісію Шведа? Яго ўсё адно асудзілі8
Ключавы перамоўшчык ЗША з Лукашэнкам пакідае сваю пасаду33
Ключавы перамоўшчык ЗША з Лукашэнкам пакідае сваю пасаду3
Хто такі Z-блогер Ілля Рамясло, якога затрымалі за «фэйкі» пра расійскую армію?77
Хто такі Z-блогер Ілля Рамясло, якога затрымалі за «фэйкі» пра расійскую армію?7
«Або мы цябе згвалцім, або ты паголіш бараду разам з галавой». Лахвіч расказаў, што з ім адбылося4848
«Або мы цябе згвалцім, або ты паголіш бараду разам з галавой». Лахвіч расказаў, што з ім адбылося48
Беларусь ужо не толькі пра палітвязняў. З чым Святлана Ціханоўская паехала на адзін з галоўных форумаў па бяспецы ў ЗША і што там рабіў Сяргей Ціханоўскі1919
Беларусь ужо не толькі пра палітвязняў. З чым Святлана Ціханоўская паехала на адзін з галоўных форумаў па бяспецы ў ЗША і што там рабіў Сяргей Ціханоўскі19
«Ніхто не вярнуўся». Як вырашылі пытанне з работнікамі з Узбекістана, незадаволенымі ўмовамі ў Беларусі1313
«Ніхто не вярнуўся». Як вырашылі пытанне з работнікамі з Узбекістана, незадаволенымі ўмовамі ў Беларусі13
У Варшаве арыштавалі Марціна Н., які напаў на Аляксандру Герасіменю1515
У Варшаве арыштавалі Марціна Н., які напаў на Аляксандру Герасіменю15
У Расіі ў турме памёр беларускі злачынца, якому ў свой час прысудзілі расстрэл
У Расіі ў турме памёр беларускі злачынца, якому ў свой час прысудзілі расстрэл
Палова Беларусі зарабляе менш за 1990 рублёў, палова — больш за 1990 рублёў66
Палова Беларусі зарабляе менш за 1990 рублёў, палова — больш за 1990 рублёў6
24‑гадовага медыка з Асіповіч асудзілі за палітыку33
24‑гадовага медыка з Асіповіч асудзілі за палітыку3
Фестываль Tutaka пачаўся на польска-беларускім памежжы88
Фестываль Tutaka пачаўся на польска-беларускім памежжы8
«Сапраўдны цуд лёсу»: неверагодная гісторыя першай сустрэчы Ліянеля Месі і Ламіна Ямаля55
«Сапраўдны цуд лёсу»: неверагодная гісторыя першай сустрэчы Ліянеля Месі і Ламіна Ямаля5
«Мастак расійскага паходжання з маленькай вёскі Віцебск». У Рэймскім саборы пра Марка Шагала пішуць нісянеціцу3434
«Мастак расійскага паходжання з маленькай вёскі Віцебск». У Рэймскім саборы пра Марка Шагала пішуць нісянеціцу34
Чаму футбалісты ўсё часцей выходзяць на поле ў «спартыўных бюстгальтарах»?66
Чаму футбалісты ўсё часцей выходзяць на поле ў «спартыўных бюстгальтарах»?6
У Краснадарскім краі ўжо 50 дзён шукаюць зніклага беларуса22
У Краснадарскім краі ўжо 50 дзён шукаюць зніклага беларуса2
У Аўстраліі ўсе сочаць за цюленем, які рэгулярна знішчае дарожныя конусы. Навукоўцы тлумачаць, чаму
У Аўстраліі ўсе сочаць за цюленем, які рэгулярна знішчае дарожныя конусы. Навукоўцы тлумачаць, чаму
Хто такі Z-блогер Ілля Рамясло, якога затрымалі за «фэйкі» пра расійскую армію?77
Хто такі Z-блогер Ілля Рамясло, якога затрымалі за «фэйкі» пра расійскую армію?7
Новае трамвайнае кальцо ў Мінску. Вось як яно выглядае33
Новае трамвайнае кальцо ў Мінску. Вось як яно выглядае3
Клуб першай лігі падпісаў кантракт з футбалістам з ЗША11
Клуб першай лігі падпісаў кантракт з футбалістам з ЗША1
«Або мы цябе згвалцім, або ты паголіш бараду разам з галавой». Лахвіч расказаў, што з ім адбылося4848
«Або мы цябе згвалцім, або ты паголіш бараду разам з галавой». Лахвіч расказаў, што з ім адбылося48
Беларусь ужо не толькі пра палітвязняў. З чым Святлана Ціханоўская паехала на адзін з галоўных форумаў па бяспецы ў ЗША і што там рабіў Сяргей Ціханоўскі1919
Беларусь ужо не толькі пра палітвязняў. З чым Святлана Ціханоўская паехала на адзін з галоўных форумаў па бяспецы ў ЗША і што там рабіў Сяргей Ціханоўскі19
Каментары