Міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў дастаўлены ў лякарню пасля прыбыцця на саміт G20 на Балі.

Пра гэта паведамляе рэпарцёр AP са спасылкай на інданезійскіх чыноўнікаў.
Прадстаўніца МЗС Расіі Марыя Захарава назвала паведамленні аб шпіталізацыі Лаўрова «фэйкамі». «Мы тут з Сяргеем Віктаравічам у Інданезіі чытаем стужку і не верым сваім вачам: аказваецца, ён шпіталізаваны. Гэта ўжо, вядома, вышэйшы пілатаж фэйкаў»,-напісала яна ў сваім тэлеграм-канале. Пазней Захарава апублікавала відэа з Лаўровым.
Цяпер чытаюць
Дарадца прэзідэнта Польшчы пракаментаваў зварот Калеснікавай і Золатавай: Лукашэнка выпускае некалькі дзясяткаў вязняў, а на наступны дзень затрымлівае новых
Каментары